(243) Іда
Выгляд
(243) Іда (лац.: Ida) — невялікі астэроід галоўнага пояса. Адкрыты 29 верасня 1884 года аўстрыйскім астраномам Іаганам Палізам і названы ў гонар німфы Іды — персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Як і ўсе астэроіды галоўнага пояса, Іда знаходзіцца на арбіце паміж Марсам і Юпітэрам, яе арбітальны перыяд складае 4,84 гады, а перыяд абарачэння — 4,63 гадзіны. Іда мае няправільную выцягнутую форму з сярэднім дыяметрам 32 км.
28 жніўня 1993 года аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй «Галілеа» быў адкрыты спадарожнік астэроіда, які атрымаў назву Дактыль[1]. Спадарожнік мае дыяметр 1,4 км.
Зноскі
- ↑ 243 Ida and Dactyl. Nineplanets.org . Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 04.10.2008. (англ.)