Эрл Пейдж
Эрл Крыстмас Графтан Пейдж | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Earle Christmas Grafton Page | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Манарх | Георг VI | ||||||
Папярэднік | Джозеф Лаянс | ||||||
Пераемнік | Роберт Мензіс | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 жніўня 1880 |
||||||
Смерць |
20 снежня 1961 (81 год) |
||||||
Жонка | Ethel Page[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эрл Крыстмас Графтан Пейдж (8 жніўня 1880, Графтан, Новы Паўднёвы Уэльс - 20 снежня 1961) - аўстралійскі палітык, адзінаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі.
У 1919 годзе пры падтрымцы асацыяцыі фермераў Пейдж стаў членам федэральнага парламента. У 1920 годзе ён далучыўся да сельскай партыі, а ў 1921 годзе стаў яе лідарам, займаючы гэты пост наступныя 18 гадоў.
Некаторы час партыя Пейджа не ўступала ў альянс з іншымі палітычнымі сіламі. У 1922 годзе Пейдж адмовіўся ад альянсу з Х'юзам, што прывяло да адстаўкі апошняга. Наступны ўрад стаў кааліцыйным урадам Бруса і Пейджа, у ім Пейдж быў скарбнікам з 1923 па 1929 гады. За час працы гэтага ўрада быў прыняты план эканамічнага развіцця краіны ў рамках брытанскай імперыі, а таксама ажыццёўлены перанос сталіцы ў Канберу.
У 1934 Пейдж і яго вясковая партыя ўвайшлі ў кааліцыю з аб'яднанай партыяй Аўстраліі пад кіраўніцтвам Джозефа Лаянса. Сам Пейдж займаў пасады міністра гандлю і міністра аховы здароўя. У 1939 Пейдж адмовіўся працаваць пад кіраўніцтвам Роберта Мензіса, ён крытыкаваў яго за пазіцыю падчас Першай сусветнай вайны , а таксама за палітычныя манеўры, якія прывялі да сардэчнага прыступу і смерці Лаянса. Жорсткая крытыка каштавала палітычнай кар'еры Пейджу, 13 верасня 1939 года на пасадзе лідара партыі яго змяніў Камеран.
За час сваёй працы ва ўрадзе Пейдж неаднаразова замяняў прэм'ер-міністра. Гэта здаралася ў 1923, 1926, 1935 і 1937 гадах. Пасля смерці Лаянса Пейдж стаў дзеючым прэм'ер-міністрам, выконваючы абавязкі 18 дзён.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрл Пейдж
- Эрл Пейдж на сайце Аўстралійскага біяграфічнага слоўніка
- Прэм’ер-міністры Аўстраліі: Эрл Пейдж на сайце Нацыянальнага архіва Аўстраліі Архівавана 24 верасня 2010.
- Эрл Пейдж на сайце Нацыянальнага музея Аўстраліі Архівавана 20 ліпеня 2010.