Электронвольт
Электронвольт | |
---|---|
Названа ад | электрон |
Абазначэнне адзінкі | eV[1][2][…], эВ, eV і эВ |
Лікавае значэнне | 0 джоўль[3][4] |
Формула, якая апісвае закон або тэарэму | |
Пераўтварэнні да асноўнай адзінкі СІ | 0 джоўль[4] |
Сімвал велічыні (LaTeX) | |
Фізічная велічыня | энергія[2] |
Электро́нво́льт (скарочана эВ або eV) — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая шырока выкарыстоўваецца ў атамнай і квантавай фізіцы. Адзін электронвольт роўны энергіі, якая неабходная для пераносу электрона ў электрастатычным полі паміж кропкамі з розніцай патэнцыялаў 1 В. Паколькі работа пры пераносе зарада q роўная qU (дзе U — рознасць патэнцыялаў), а зарад электрона складае −1,602 176 487(40)×10−19 Кл, то
Як правіла, у электронвольтах выражаецца маса элементарных часціц (зыходзячы з ураўнення Эйнштэйна Е = mc²). 1 эВ/c² роўны 1,782 661 758(44)·10−36 кг, і наадварот, 1 кг роўны 5,609 589 12(14) эВ/c². 1 атамная адзінка масы роўная 931,4 МэВ/c².
У тэмпературных адзінках 1 эВ = 11 604,505(20) кельвін (гл. пастаянная Больцмана)[5].
У хіміі часта выкарыстоўваецца малярны эквівалент электронвольта. Калі адзін моль электронаў перанесены паміж кропкамі з рознасцю патэнцыялаў 1 В, ён набывае (або губляе) энергію 96 485,3383(83) Дж, роўную значэнню 1 эВ на лік Авагадра. Гэтая велічыня лікава роўная пастаяннай Фарадэя.
У электронвольтах вымяраецца таксама шырыня распаду элементарных часціц і іншых квантавамеханічных станаў, напрыклад ядзерных энергетычных узроўняў. Шырыня распаду — гэта нявызначанасць энергіі стану, звязаная з часам жыцця стану суадносінамі нявызначанасцей: ). Часціца з шырынёй распаду 1 эВ мае час жыцця 6,582 118 89(26)·10−16 с. Наадварот, квантавамеханічны стан з часам жыцця 1 с мае шырыню 4,135 667 33(10)·10−15 эВ.
Кратныя і дробныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]У ядзернай фізіцы звычайна выкарыстоўваюцца велічыні кіла- (), мега- () і гіга- () электронвольт.
Кратныя | Дробныя | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
101 эВ | дэкаэлектронвольт | даэВ | daeV | 10−1 эВ | дэцыэлектронвольт | дэВ | deV |
10² эВ | гектаэлектронвольт | гэВ | heV | 10−2 эВ | сантыэлектронвольт | сэВ | ceV |
10³ эВ | кілаэлектронвольт | кэВ | keV | 10−3 эВ | міліэлектронвольт | мэВ | meV |
106 эВ | мегаэлектронвольт | МэВ | MeV | 10−6 эВ | мікраэлектронвольт | мкэВ | µeV |
109 эВ | гігаэлектронвольт | ГэВ | GeV | 10−9 эВ | нанаэлектронвольт | нэВ | neV |
1012 эВ | тэраэлектронвольт | ТэВ | TeV | 10−12 эВ | пікаэлектронвольт | пэВ | peV |
1015 эВ | петаэлектронвольт | ПэВ | PeV | 10−15 эВ | фемтаэлектронвольт | фэВ | feV |
1018 эВ | экзаэлектронвольт | ЭэВ | EeV | 10−18 эВ | атаэлектронвольт | аэВ | aeV |
1021 эВ | зетаэлектронвольт | ЗэВ | ZeV | 10−21 эВ | зептаэлектронвольт | зэВ | zeV |
1024 эВ | ётаэлектронвольт | ІэВ | YeV | 10−24 эВ | ёктаэлектронвольт | іэВ | yeV |
Некаторыя значэнні энергіі ў электронвольтах
[правіць | правіць зыходнік]Цеплавая энергія паступальнага руху адной малекулы пры пакаёвай тэмпературы | |
Энергія іанізацыі атама вадарода | |
Энергія электрона ў прамянёвай трубцы тэлевізара | |
Энергіі касмічных прамянёў | |
альфа-часціцы | |
бэта-часціцы і гама-прамяні |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Logopedia
- ↑ а б 6.5.6 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 22. — 41 p.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
- ↑ а б 2018 CODATA Recommended Values of the Fundamental Constants of Physics and Chemistry — 2019.
- ↑ Conversion factors for energy equivalents // The NIST Reference on Constants, Units and Uncertainty.