Электракардыяграфія
Выгляд
Электракардыяграфія — методыка рэгістрацыі і даследавання электрычных палёў, якія ўтвараюцца пры працы сэрца. Электракардыяграфія ўяўляе сабой адносна недарагі, але каштоўны метад электрафізіялагічнай інструментальнай дыягностыкі ў кардыялогіі.
Прамым вынікам электракардыяграфіі з'яўляецца атрыманне электракардыяграмы (ЭКГ) - графічнага прадстаўлення рознасці патэнцыялаў якія ўзнікаюць у выніку працы сэрца і праводзяцца на паверхню цела. На ЭКГ адлюстроўваецца асерадненне ўсіх вектараў патэнцыялаў дзеяння, якія ўзнікаюць у пэўны момант працы сэрца.
У 12-адводным ЭКГ электроды замацоўваюцца ў наступных кропках:
Назва электрода/адвода | Палажэнне электродаў |
---|---|
RA (Right Arm) | На правай руцэ (пазбягаючы вялікія мышцы) |
LA (Left Arm) | У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе i RA, але на левай руцэ. |
RL (Right Leg) | На правай назе, па ніжнім канцы медыяльнай ікраножнай мышцы (пазбягаюцы касцяных выступаў) |
LL (Left Leg) | У тым жа месцы (сіметрычна, на тым жа ўзроўні), дзе і RL, але на левай назе. |
V1 | Правы край грудзіны, 4 межрэбер'е |
V2 | Левы край грудзіны, 4 межрэбер'е |
V3 | На паўшляху паміж адводамі V2 і V4 |
V4 | У месцы верхавіннага штуршка сэрца (звычайна ў пятым межрэбер'е у сярэднераменнічнай лініі). Усе наступныя адводы знаходзяцца ў той жа гарызантальнай плоскасці[2], што і V4 |
V5 | Па пярэдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4 |
V6 | Па сярыдняй падпахавай лініі ў гарызантальнай плоскасці з V4 |
Зноскі
- ↑ RESTING 12-LEAD ECG ELECTRODE PLACEMENT AND ASSOCIATED PROBLEMS Архівавана 2 красавіка 2015..DrTanzil
- ↑ Нягледзячы на тое, што ЭКГ-даследванне звычайна робіцца ў ляжачым становішча пацыента, тэрмін «гарызантальная плоскасць» адносіца да агульнага обследвання, якое праводзіцца стоячы
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Электракардыяграфія на Вікісховішчы |