Эвелін Відмер-Шлумпф (ням.: Eveline Widmer-Schlumpf; нар. 16 сакавіка1956, Фельсберг, кантон Граўбюндэн, Швейцарыя) — швейцарскі палітык, якая прадстаўляе Кансерватыўную дэмакратычную партыю.
Скончыла ў 1981 годзе Цюрыхскі ўніверсітэт. У 1985 была абрана ў акруговы суд Трына і была яго старшынёй у 1991—1997. 12 снежня 2007 года на выбарах у Федэральны савет Швейцарыі атрымала ў другім туры перамогу над лідэрам Швейцарскай народнай партыіКрыстафам Блохерам, атрымаўшы партфель кіраўніка федэральнага дэпартамента юстыцыі і паліцыі. У верасні—лістападзе 2008 года адначасова выконвала абавязкі кіраўніка дэпартамента фінансаў, замест хворага Ханса-Рудольфа Мерца. Была прэзідэнтам Швейцарыі ў 2012 годзе.
У 2015 годзе прыняла рашэнне больш не абірацца ў Федэральны Савет краіны.