Перайсці да зместу

Чылійскае песа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чылійскае песа
* ісп.: Peso chileno
Чылійскае песа 1875 года, срэбра 900 пробы
Чылійскае песа 1875 года, срэбра 900 пробы
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 CLP
Сімвалы CLP$
Тэрыторыя абарачэння
Уведзена 29 верасня 1975
Валюта-папярэднік Chilean escudo[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of Chile[d]
Курсы на 19 снежня 2024 года
1 USD 988,4 CLP
1 EUR 1 027 CLP
1 RUB 9,557 CLP
1 GBP 1 245 CLP
1 JPY 6,383 CLP
1 BYN 275,9 CLP
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Чылійскае песа (ісп.: Peso chileno) — валюта дзяржавы Чылі з 1817 па 1959 год і з 1975 года па цяперашні час. Чылійскае песа складаецца з 100 сентава. У абароце знаходзяцца банкноты наміналам у 500, 1000, 2000, 5000, 10 000 і 20 000 песа, а таксама манеты вартасцю 1, 5, 10, 50, 100 і 500 песа.

Чаканіць срэбныя песа пачалі ў 1817 годзе ў Сант’яга, гэта былі першыя манеты Амерыкі з указаннем наміналу ў песа. Грашовая сістэма выкарыстоўвалася тая ж, што і ў іншых іспанскіх уладаннях Амерыкі: эскуда = 2 песа = 16 рэалаў.

У 1851 годзе ўведзена дзесятковая сістэма: песа = 10 дэцымаў = 100 сентава, але чаканіць манеты ў 1/2 і 1 сентава пачалі ўжо ў 1835 годзе.

У 1895 годзе было ўстаноўлена залатое ўтрыманне ў 0,549175 г чыстага золата, што адпавядала курсу: 1 песа = 16 англійскіх пенсаў. У 1925 годзе залатое ўтрыманне зніжана да 0,183057 г, што адпавядала курсу: 1 песа = 6 англійскім пенсам. У красавіку 1932 спынены размен банкнот на золата.

У сувязі з інфляцыяй ў 1955 годзе спынена выкарыстанне сентава.

1 студзеня 1960 года ўведзена новая грашовая адзінка — эскуда (= 100 сентэсіма), песа абменьваліся на эскуда 1000:1.

29 верасня 1975 года замест эскуда зноў ўведзена песа, эскуда абменьваліся на песа 1000:1.