Перайсці да зместу

Чайкавыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чайкавыя

Звычайная чайка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Laridae Vigors, 1825

Даччыныя таксоны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  176802
NCBI  8910
EOL  8001
FW  39603

Чайкавыя (Laridae) — сямейства птушак, якія жывуць на марскіх прасторах або ўнутраных вадаёмах, а таксама ў межах населеных пунктаў.

Вялікія і сярэдніх памераў водныя птушкі з доўгімі крыламі, добра лятаюць і плаваюць, але слаба або зусім не ныраюць. Палавы дымарфізм не выразны, але прысутнічае сезонны і ўзроставы. Гняздуюцца часцей за ўсё на зямлі або скалах, каланіяльна.

Сямейства ўключае ў сябе каля 60 відаў птушак, пераважная большасць з якіх адносіцца да роду сапраўдных чаек, якіх у вузкім сэнсе таксама звычайна называюць чайкамі.

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.