Філёўская лінія
Філёўская лінія | |
---|---|
Маскоўскі метрапалітэн | |
Адкрыццё першага ўчастку: | 1935 |
Даўжыня, км: | 23,5 |
Колькасць станцый: | 13 |
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: | 6 |
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: | 6 |
Наземныя ўчасткі: | Ёсць |
Філёўская лінія
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
Філёўская лінія (руск.: Филёвская линия; раней Арбацка-Філёўская) — адзіная лінія, пасля Бутаўскай лініі, большая частка якой знаходзіцца на паверхні. Працягласць — 14,9 км. Колькасць станцый — 13.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Участак паміж станцыямі «Вуліца Камінтэрна» — «Смаленская» пачаў дзейнічаць у 1935 у складзе I чаргі будовы Маскоўскага Метрапалітэна. У 1937 быў пабудаваны ўчастак паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская», які ўключаў у сабе Смаленскі метрамост. Да 1938 года дзейнічаў вілачны рух. У 1938 годзе станцыі ўваходзяць у склад Арбацка-Пакроўскай лініі, якая ўключала ў сабе станцыі: «Кіеўская», «Смаленская», «Арбацкая», «Вуліца Камінтэрна», «Плошча Рэвалюцыі» і станцыю «Курская».
Пад час вайны перагон «Арбацкая»-«Смаленская» быў пашкоджаны. У 1953 годзе ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская» зачыняецца, бо для Арбацка-Пакроўскай лініі ўжо пабудаваны тунэль глыбокага закладвання. Аднак участак «Калінінская» — «Кіеўская» адкрываецца 7 лістапада 1958 года разам з наземным участкам «Кіеўская» — «Кутузаўская». Праз год адкрываецца станцыя «Філі»
- У 1961 годзе лінія падаўжаецца далей на ўсход — да станцыі «Піянерская», а праз 4 гады, у 1965 годзе лінія даходзіць да станцыі «Маладзёжная».
- У 1985 годзе ў сувязі з рэканструкцыяй Смаленскага метрамоста на некалькі месяцаў зноў быў зачынены ўчастак «Калінінская» — «Кіеўская», цягнікі тым часам хадзілі ад «Маладзёжнай» да «Кіеўскай».
- У 1989 годзе цягнікі пачынаюць хадзіць на ўчастку «Маладзёжная» — «Крылацкае». Станцыя «Крылацкае» планавалася як часовая канцавая станцыя.
- У 1990 годзе станцыя «Калінінская» перайменоўваецца, спачатку ў «Ваздвіжанку»(рус.: Воздвиженка), а пасля ў «Аляксандраўскі Сад».
- У 2005 за станцыяй «Кіеўская» будуецца адгалінаванне да Маскоўскага міжнароднага дзелавога цэнтра са станцыяй «Дзелавы Цэнтр».
- У 2006 годзе ўчастак падаўжаецца да станцыі «Міжнародная».
- Пасля завяршэння будаўніцтва станцыі «Страгіно», 7 студзеня 2008 года, станцыі «Крылацкае» і «Маладзёжная» адышлі да Арбацка-Пакроўскай лініі. Канцавой станцыяй Філёўскай лініі становіцца «Кунцаўская», якая з’яўляецца таксама станцыяй Арбацка-Пакроўскай лініі, для падаўжэння якой на «Кунцаўскай» пабудавана яшчэ адна каляя, платформа і пераход паміж платформамі.
Дэпо і цягнікі
[правіць | правіць зыходнік]Дэпо, якія абслугоўваюць лінію
[правіць | правіць зыходнік]- "ТЧ-3 Ізмайлава" — 1958—1962 гг.
- "ТЧ-9 Філі" — з 1962 г.
Колькасць вагонаў у цягніку
[правіць | правіць зыходнік]Тыпы вагонаў, які выкарыстоўваліся на лініі
[правіць | правіць зыходнік]- А/Ам, Б/Бм — 1935—1953 гг.
- В4 — 1958—1964 гг.
- Д — 1961—1992 гг.
- Е — 1986—2007 гг.
- Ем-508, Ем-509, Еж, Еж1 - 1986–2009 гг.
- "Русіч" 81-740А/741А — у 2005 - 2006 гг.
- "Русіч" 81-740.1/741.1 — з 2005 г.
- 81-717/81-714 — з 2011 г.
У сеціве
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Маскоўскага метрапалітэна(на рускай мове) Архівавана 3 кастрычніка 2020.