Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд
Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд (1903, Эр-Рыяд — 25 сакавіка 1975) — 3-ці кароль Саудаўскай Аравіі (1964—1975).
Фейсал — трэці сын Абдэля Азіза ібн Сауда, родапачынальніка Саудаўскай каралеўскай сям’і. Як адзін са старэйшых сыноў, сыграў важную ролю ў кансалідацыі ўлады на Аравійскім паўвостраве ў руках свайго бацькі. У 1925 годзе пад яго камандаваннем войска Саудаўскіх лаялістаў устанавіла кантроль над правінцыяй Хіджаз. За гэта ў 1932 годзе пасля стварэння аб’яднанага каралеўства Саудаўскай Аравіі атрымаў пасаду міністра замежных спраў. Пэўны час прадстаўляў Саудаўскую Аравію ў ААН. Фейсал стаў каралём у 1964 годзе, калі яго брат, Сауд, склаў з сябе паўнамоцтвы і з’ехаў у Жэневу. Праўленне Фейсала адзначылася велізарным ростам нафтаздабычы, што ў спалучэнні з ростам цэнаў на нафту прынесла каралеўству багацце. Гэта дазволіла правесці шэраг кардынальных рэформ у краіне, пабудаваць новую інфраструктуру. Стаўшы каралём, Фейсал не стаў працягваць знешнепалітычную лінію свайго брата. Быў забіты сваім пляменнікам Фейсалам ібн Мусаідам 25 сакавіка 1975 года.
Зноскі
- ↑ Fáisal bin Abdulaziz // https://artsandculture.google.com/entity/wp/m01dfc0
- ↑ https://afroasian.mediaplaygrounds.co.uk/
- ↑ Faysal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Feisal Ibn Abd al-Asis Ibn Saud // Brockhaus Enzyklopädie
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фейсал ібн Абдэль Азіз ас-Сауд
- http://www.al-jazirah.com/2008/20080621/ms1.htm (ар.)
- Нарадзіліся 14 красавіка
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Эр-Рыядзе
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1975 годзе
- Памерлі ў Эр-Рыядзе
- Пахаваныя ў Саудаўскай Аравіі
- Кавалеры ордэна Зоркі Іарданіі
- Кавалеры ордэна караля Абдэль-Азіза
- Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ланцуга
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Чалавек года па версіі часопіса «Time»
- Дынастыя Саудзітаў
- Каралі Саудаўскай Аравіі
- Міністры замежных спраў Саудаўскай Аравіі
- Прэм’ер-міністры Саудаўскай Аравіі
- Забітыя манархі
- Пастаянныя прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі пры ААН
- Радыёаматары