Фаіна Міхайлаўна Кірылава
Фаіна Міхайлаўна Кірылава | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 верасня 2024[2] (93 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка і тэорыя кіравання[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук[1] (1967) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Мікалай Мікалаевіч Красоўскі[d][3] |
Вядомыя вучні | Кацярына Косціна[d][4] |
Прэміі | |
Узнагароды |
Фаіна Міхайлаўна Кірылава (29 верасня 1931, Зуеўка, Кіраўская вобласць, Расія — 29 верасня 2024[5]) — беларускі вучоны ў галіне матэматычнай тэорыі аптымальнага кіравання. Доктар фізіка-матэматычных навук (1967). Прафесар (1972). Член-карэспандэнт НАН Беларусі (1996). Заслужаны дзеяч асветы В’етнама (СРВ) (2001). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1986) «за распрацоўку і ўкараненне шматмэтавых праграмных сродкаў у інжынерных разліках».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Уральскі дзяржуніверсітэт (Свярдлоўск, 1954). У 1954—1962 — асістэнт, 1962—1967 — старшы навуковы супрацоўнік Уральскага політэхнічнага інстытута. У 1968—1969 — старшы навуковы супрацоўнік, з 1970 па 2008 — загадчыца лабараторыі (затым аддзела) тэорыі працэсаў кіравання Інстытута матэматыкі НАНБ. Адначасова з 1996 — старшыня рабочай групы IFAC па аптымальным кіраванні. Заснавальнік і кіраўнік Беларускай асацыяцыі кіравання і менеджменту (з 1994).
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі аптымальнага кіравання. Атрымала фундаментальныя вынікі па тэорыі кіравальнасці сістэм з паслядзеяннем, па неабходных умовах аптымальнасці кіраванняў для дыскрэтных працэсаў кіравання, умовах аптымальнасці высокага парадку і адмысловых аптымальных кіраваннях. Распрацавала (сумесна з Р. Габасавым) асновы канструктыўнай тэорыі экстрэмальных задач, якія даюць эфектыўны выхад да вылічальных працэдур пабудовы рашэнняў для шырокага кола задач кіравання і аптымізацыі. Алгарытмы праграмна рэалізаваныя і з пачатку 1980-х выкарыстоўваюцца пры рашэнні прыкладных задач кіравання і аптымізацыі. Сумесна з Рафаілам Габасавым распрацаваны новы падыход да пабудовы аптымальных кіраванняў тыпу зваротнай сувязі і пазіцыйных рашэнняў задач аптымальнага назірання для сістэм ва ўмовах нявызначанасці, абгрунтаваныя алгарытмы функцыянавання аптымальных ідэнтыфікатараў, эстыматараў, рэгулятараў і стабілізатараў.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар больш 350 навуковых прац, 14 манаграфій. Асноўныя працы:
- Качественная теория оптимальных процессов. М.: Наука, 1971 (совм. с Р. Габасовым).
- Особые оптимальные управления. М., Наука, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
- Оптимизация линейных систем. Методы функционального анализа. Мн.: БГУ, 1973 (совм. с Р. Габасовым).
- Методы линейного программирования (в 3 частях). Мн.: БГУ, 1977—1980 (совм. с Р. Габасовым).
- Конструктивные методы оптимизации (в 5 частях). Мн.: Изд.-во «Унiверсiтэцкае», 1984—1998 (в соавт.).
- Optimal feedback control. London: Springer. 1995 (совм. с Р. Габасовым, С. В. Прищеповой)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з https://www.mathnet.ru/links/85ddcd0b263dd2a7de1ffd1ec31fd339/timb132.pdf
- ↑ Памяти Фаины Михайловны Кирилловой // Навука. — 2024. — № 41 (3028), 8 кастрычніка. — С. 7.
- ↑ https://www.mathnet.ru/links/6d165affb81aa34a482b79781ed42645/timb132.pdf
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Памяти Фаины Михайловны Кирилловой // Навука. — 2024. — № 41 (3028), 8 кастрычніка. — С. 7.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фаина Михайловна Кириллова (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2001. — № 4.
- Фаина Михайловна Кириллова (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2006. — № 3.
- Фаина Михайловна Кириллова (К 80-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2011. — № 3.
- Фаина Михайловна Кириллова (к юбилею) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-матэм. навук. — 2016. — № 3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль члена-карэспандэнта Ф. М. Кірылавай на сайце НАН Беларусі
- Фаіна Міхайлаўна Кірылава ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Кириллова Фаина Михайловна // Выдающиеся математики Беларуси (руск.)
- Нарадзіліся 29 верасня
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Горкаўскім краі
- Памерлі 29 верасня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выкладчыкі УДТУ
- Супрацоўнікі Інстытута матэматыкі НАНБ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты НАНБ
- Выпускнікі Уральскага ўніверсітэта
- Выпускнікі МДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
- Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці
- Матэматыкі Беларусі
- Кібернетыкі Беларусі