Уэйн Грэцкі
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Мянушка | The Great One | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
26 студзеня 1961[1][2] (63 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 84 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны нападаючы | |||||||||||||||||||||
Хват | леварукі ўдар[d] | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уэ́йн Ду́глас Грэ́цкі (англ.: Wayne Douglas Gretzky; 26 студзеня 1961, Брантфард, правінцыя Антарыа, Канада) — канадскі хакеіст, цэнтральны нападаючы. Адзін з самых вядомых спартсменаў XX стагоддзя. У 1978—1988 гг. выступаў за клуб «Эдмантан Ойлерз», з якім чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. У Нацыянальнай хакейнай лізе, дзе Грэцкі атрымаў мянушку «Вялікі», ён усталяваў 61 рэкорд і неаднаразова заваёўваў індывідуальныя прызы Лігі (уключаючы 9 прызоў самаму каштоўнаму гульцу і 10 — лепшаму бамбардзіру сезону). Быў у ліку 5 спартсменаў, якія запалілі агонь Алімпіяды-2010 у Ванкуверы. Увайшоў у сімвалічную зборную стагоддзя «Centennial All-Star Team» Міжнароднай федэрацыі хакея з шайбай.
Маладосць
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку XX стагоддзя дзед Уэйна, Цярэнцій Лаўрэнцьевіч Грэцкі, іміграваў у Канаду з Гродзенскай губерні Расійскай імперыі (у цяперашні час — тэрыторыя Беларусі). Там ён ажаніўся з украінкай Марыяй з горада Падгайцы (Галічына, цяпер Цярнопальская вобласць, Украіна). Цярэнцій Грэцкі займаўся фермерствам, падчас Другой сусветнай вайны служыў у канадскай арміі. Па ўспамінах Уэйна, ён быў вельмі блізкі з дзедам, у дзяцінстве штогод прыязджаў летам да яго на ферму; дзед гаварыў па-беларуску, а мовай, на якой размаўлялі ў сям’і, была ўкраінская. Ні дзед, ні бацька Уэйна, Уолтэр Грэцкі, адносінаў да прафесійнага спорту не мелі. Але калі Уэйн пачаў гуляць у хакей, дзед і бацька падтрымлівалі яго ў гэтым імкненні, і Цярэнцій Грэцкі прыходзіў з жонкай на трэніроўкі ўнука[3].
У 60-х гадах Канада перажывала хакейны бум. У той час у НХЛ гуляла толькі шэсць каманд, сярэдні гулец зарабляў каля 20 000 $ у год. З самага дзяцінства Грэцкі часта гуляў за хлопцаў, якія былі старэйшыя за яго на некалькі гадоў. У пяць гадоў Грэцкі выступаў за дзіцячую каманду Брэнтфарда. У 6 гадоў Грэцкі гуляў ужо з 10-летнімі хлапчукамі. Калі Уэйну Грэцкі было 10 гадоў, ён выступаў у дзіцячай лізе і за сезон здолеў закінуць 378 шайбаў і зрабіць 139 перадач у 68 гульнях. Гэтыя лічбы сталі абсалютным рэкордам[4] для хлопчыкаў яго ўзросту. Аб маладым хакеісце пісалі ў многіх канадскіх газетах, пастаянна параўноўваючы Уэйна з Гордзі Хоу.
У 14-гадовым узросце Грэцкі гуляў супраць 20-гадовых. Добра згуляўшы на міжнародным турніры ў Квебеку, ён ледзь не стаў ахвярай захопленага натоўпу заўзятараў, якія жадалі ўзяць у яго аўтограф. У 1975 Грэцкі сышоў з Брэнтфарда для прафесійнага працягу кар’еры.
Сезон 1977/78 ён правёў за юніёрскую каманду «Грэйхаўндс» з Хакейнай лігі Антарыа і забіў 70 галоў. Пад арыгінальным нумарам «99» — нумар, які ў хакеі зараз заўсёды будзе асацыявацца з яго імем, — Грэцкі ўпершыню выйшаў на лёд, якраз гуляючы за гэтую каманду. Ён хацеў быць падобны на свайго куміра Гордзі Хоу, які гуляў пад нумарам «9». Але дзявятка была ўжо занятая, і Уэйн, спачатку пагуляўшы некалькі тыдняў пад нумарам «19», выбраў, па парадзе генеральнага мэнэджара «Грэйхаўндс» Мюрэя Макферсана, нумар «99».
Згуляўшы на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Манрэалі ў 1978 у 16 гадоў, ён стаў самым маладым[5] удзельнікам турніру. Скончыўшы чэмпіянат на першым месцы ў спісе лепшых бамбардзіраў, Грэцкі быў абраны ў каманду ўсіх зорак і прызнаны лепшым нападаючым першынства.
У 1978 Грэцкі апынуўся ў Сусветнай хакейнай асацыяцыі, дзе ніякіх абмежаванняў для падпісання кантрактаў з юніёрамі не было. У НХЛ жа на лёд можна было трапіць толькі пасля 18 гадоў. Амерыканскі клуб «Індыянапаліс Рэйсерс » заключыў з 17-гадовым Грэцкі дагавор на суму каля 100 000 $. У маі 1978 Грэцкі дэбютаваў у вялікім хакеі, і ўжо ў тым жа месяцы «Індыянапаліс» абмяняў Грэцкі ў «Эдмантан Ойлерз» — клуб, які дзякуючы Уэйну і яго партнёрам стаў адной з лепшых каманд паўночнаамерыканскага хакея. У першым сезоне Грэцкі забіў 46 галоў і набраў 110 ачкоў. Крыху пазней яго прызналі лепшым навічком CХА.
Кар’ера ў НХЛ
[правіць | правіць зыходнік]«Эдмантан»
[правіць | правіць зыходнік]У 1979, пасля дамовы аб зліцці з Сусветнай хакейнай асацыяцыяй, НХЛ папоўнілася чатырма клубамі СХА — «Эдмантан Ойлерз», «Квебек Нордыкс », «Вініпег Джэтс » і «Нью-Інглэнд Уэйлерс» (пасля — «Хартфард Уэйлерс »). Пачынаючы з першага сезона ў НХЛ Грэцкі стаў біць адзін рэкорд выніковасці за адным. Нямала гэтаму спрыяла гульня з такімі форвардамі, як Глен Андэрсан , Яры Куры , Марк Месье , а таксама з абаронцам Полам Кофі .
10 кастрычніка таго ж года, у матчы супраць «Чыкага Блэкхокс», Уэйн Грэцкі дэбютаваў у НХЛ і набраў сваё 1-е ачко за галявую перадачу на Кевіна Лоу. 14 кастрычніка Грэцкі забіў свой першы гол у НХЛ, у вароты галкіпера «Ванкувер Кэнакс» Глена Хэнлана. Па выніках сезона Уэйн Грэцкі выйграў свой першы з дзевяці тытулаў (восем з іх — запар) самага каштоўнага хакеіста НХЛ і атрымаў «Харт Трофі ». Да таго ж, забіўшы 51 гол, Грэцкі стаў самым юным[6] снайперам-«пяцідзясятнікам» у гісторыі Лігі: на той момант Уэйну споўнілася ўсяго 19 гадоў і 2 месяцы.
На другі год знаходжання ў НХЛ Грэцкі выйграў тытул лепшага бамбардзіра Лігі, атрымаў «Арт Рос Трофі » і ўсталяваў новы рэкорд НХЛ па колькасці перадач (109) і ачкоў (164), набраных за сезон. 18 лютага 1981 Уэйн закінуў у вароты «Сэнт-Луіса» за адзін перыяд 4 шайбы, паўтарыўшы рэкорд Лігі па колькасці галоў, забітых за гэты прамежак часу. 30 снежня 1981 ў матчы супраць «Філадэльфіі» Грэцкі забіў свой 50-ы гол у сезоне: на гэта яму спатрэбілася ўсяго 39 гульняў. Да гэтага падобнай хуткастрэльнасцю вызначаліся толькі[6] Марыс Рышар і Майк Басі : 50 галоў за 50 матчаў чэмпіянату.
«Ойлерз» з Грэцкі на працягу 6 гадоў запар набіралі больш за 100 ачкоў у рэгулярным сезоне і 4 разы — у 1984, 1985, 1987 і 1988 гадах — выйгравалі Кубак Стэнлі. «Ахвярамі» Эдмантана ў фіналах станавіліся «Нью-Ёрк Айлендэрс», двойчы «Філадэльфія Флаерз» і адзін раз «Бостан Бруінз». Пасля першага, у 1984, Грэцкі ўдастоіўся тытула «Вялікі».
9 жніўня 1988 Уэйн Грэцкі нечакана стаў цэнтральнай фігурай у адной з самых буйных здзелак у гісторыі НХЛ: уладальнік «Эдмантана» Пітэр Поклінгтан вырашыў абмяняць яго ў «Лос-Анджэлес Кінгз», адну з найслабейшых каманд лігі. У якасці кампенсацыі «Ойлерз» атрымалі Джымі Карсана , Марціна Жэліну , права выбару ў першым раўндзе на драфтах 1989, 1991 і 1993 гадоў і 15 мільёнаў даляраў.
«Лос-Анджэлес»
[правіць | правіць зыходнік]Уэйн не хаваў слёз, калі казаў журналістам пра свой пераход: ён доўга не мог паверыць, што з ім так паступілі. Да 1988 на хакейных матчах мясцовы палац спорту «Форум» запаўняўся максімум на траціну. Страты дасягалі 5 млн $ у год.[7] Але з’яўленне Грэцкі павысіла цікавасць каліфарнійцаў да хакея, у выніку чаго дастаць квіток у «Форум» на «Лос-Анджэлес Кінгз», адзінага прадстаўніка рэгіёну ў НХЛ, стала гэтак жа вялікай праблемай,[8] як і на гульні «Лос-Анджэлес Лэйкерс». Грэцкі павысілі зарплату да $2 млн.
Перайшоўшы ў новы клуб, Уэйн працягваў біць як уласныя рэкорды, так і рэкорды свайго новага клуба і НХЛ. 6 кастрычніка 1988 Уэйн Грэцкі дэбютаваў у Лос-Анджэлесе, першым жа кідком па чужых варотах ён зарабіў чарговы выніковы бал. У 1989 у Грэцкі ў дзявяты раз за кар’еру выйграў «Харт Трофі»: Уэйн стаў першым гульцом у гісторыі «Кінгз», які меў гонар атрымаць гэтую ўзнагароду.
15 кастрычніка 1989 Грэцкі ў матчы супраць сваёй былой каманды — «Эдмантан Ойлерз» — набраў чарговыя дзейсныя балы і пабіў вынік лепшага бамбардзіра Лігі Гордзі Хоу — 1850 ачкоў за кар’еру. Сваё 1850-я ачко Уэйн Грэцкі набраў ужо праз 4 хвіліны 32 секунды пасля пачатку гульні пасам на абаронца Тома Лэйдлоу, які вывеў каманду наперад. Да канца трэцяга перыяду лік быў 4-3 на карысць «Ойлерз», і за 1 хвіліну 46 секунд да канца трэнер «Кінгз» Том Уэбстер ўзяў таймаўт. Грэцкі знаходзіўся на лёдзе да гэтага моманту 3 хвіліны бесперапынна, і быў выматаны, але тым не менш папрасіў трэнера пакінуць яго на пляцоўцы. За хвіліну і секунду да канца, пад скандаванне гледачоў «Грэцкі! Грэцкі!», «Кінгз» выйгралі ўкіданне і ўшасцёх пачалі апошні штурм варот суперніка. І ўжо праз 8 секунд, за 53 секунды да заканчэння трэцяга перыяду, дакладным кідком з «пятачка», Грэцкі зраўняў лік у матчы, набраўшы сваё 1851-е ачко, і стаў абсалютна лепшым бамбардзірам у гісторыі НХЛ. Гульня была перапыненая, і пачалося святкаванне рэкорда. Пасля аднаўлення гульні, яна перайшла ў авертайм, дзе Грэцкі забіў пераможны гол.
Перайшоўшы ў «Лос-Анджэлес Кінгз», Грэцкі дапамог камандзе палепшыць яе паказчыкі. У сезоне 1990/91 «Кінгз» набралі 102 ачкі ў рэгулярным сезоне, заняўшы першае месца ў дывізіёне Сміт. 40 ачкоў Грэцкі ў плэй-оф-93 дазволілі «Каралям» упершыню ў гісторыі клуба прабіцца ў фінал розыгрышу Кубка Стэнлі, дзе яны саступілі па выніках пяці матчаў «Манрэалю».
«Сент-Луіс»
[правіць | правіць зыходнік]Пасля поспеху 1993 года «Кінгз», нечакана для ўсіх, ператварыліся ў аўтсайдэра лігі і не маглі прабіцца ў плэй-оф да 1998 года. Грэцкі папрасіў абмену ў больш моцную каманду і быў адпраўлены ў «Сент-Луіс Блюз» 27 лютага 1996-га.
У тым жа сезоне ён стаў лепшым бамбардзірам «Сент-Луіса», набраўшы 102 ачкі, і ў 15-ы раз за сваю кар’еру ён дасягнуў адзнакі «100 ачкоў за чэмпіянат». У плэй-оф каманда выбыла ў паўфінале канферэнцыі, прайграўшы там «Дэтройту». Адразу пасля завяршэння сезону Грэцкі з-за канфлікту з кіраўніцтвам «Блюз» пакінуў клуб і падпісаў кантракт з «Нью-Ёрк Рэйнджэрс».
«Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
[правіць | правіць зыходнік]21 ліпеня 1996 года «Нью-Ёрк Рэйнджэрс» заключылі кантракт з вольным агентам Уэйнам Грэцкі. Упершыню з часоў легендарнага «Эдмантан» у адной камандзе зноў гулялі Марк Месье і Грэцкі.
Уэйн, ужо завяршаючы кар’еру, біў ўсё новыя і новыя рэкорды. 1 снежня 1996 года ў гульні супраць «Манрэаля» Грэцкі дасягнуў адзнакі ў 3000 ачкоў за кар’еру (сумарная статыстыка ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф). 3 красавіка 1997, у матчы супраць «Бостана», ён набраў сваё 2700-е ачко ў рэгулярным чэмпіянаце.
26 кастрычніка 1997 Грэцкі зрабіў сваю 1851-ю дзейсную перадачу ў рэгулярным чэмпіянаце. Да таго за ўсю гісторыю НХЛ ні адзін гулец не набіраў такой колькасці не тое, каб галявых пасаў, але ачкоў наогул (найвышэйшы на той момант вынік меў Гордзі Хоу — 1850 ачкоў, пасля яго перасягнуў Марк Месье — 1887 ачкоў). 7 сакавіка 1998 ў матчы супраць «Нью-Джэрсі» пры гульні ў большасці Грэцкі забіў свой 1000-ы гол за кар’еру ў рэгулярным чэмпіянаце і плей-оф.
У пачатку 1998 года Уэйн Грэцкі удастоіўся тытула «Найвялікшы гулец у гісторыі хакея» на думку аўтарытэтнага выдання «The Hockey News».[9] Па ходзе сваёй кар’еры Уэйн Грэцкі 9 разоў за 10 сезонаў атрымліваў прыз самага каштоўнага гульца НХЛ («Харт Трофі »). Гордзі Хоу за тыя ж 10 гадоў атрымліваў тытул MVP 6 разоў. 29 сакавіка 1999 Грэцкі забіў 1072-й гол у сваёй кар’еры і дасягнуў яшчэ аднаго найвышэйшага выніку ў гісторыі хакея, абагнаўшы куміра свайго дзяцінства Гордзі Хоу, які за час выступлення ў НХЛ і СХА ў суме забіў 1071 гол.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У складзе зборнай Канады Грэцкі ўдзельнічаў у моладзевым (1978) і дарослым (1982) чэмпіянатах свету, абодва разы стаў бронзавым прызёрам, а таксама самым рэзультатыўным іграком турніру па сістэме «гол+пас» (адпаведна, 8+9 і 6+8), увайшоў у сімвалічную зборную і таго, і іншага чэмпіянату. Удзельнічаў у розыгрышы Кубка Канады (ўладальнік Кубка 1984, 1987 і 1991, фіналіст розыгрышу 1981), забіўшы ў 31 матчы 17 шайбаў і зрабіўшы 40 перадач. У кожным з гэтых турніраў Грэцкі набраў больш за ўсіх ачкоў.
У 1998 Грэцкі ажыццявіў сваю даўнюю мару, выступіўшы на Алімпійскіх гульнях у Нагана. «Гэты турнір — нешта асаблівае. Грошы тут не маюць ніякага значэння — камандны дух, падпарадкаванне ўсіх адной мэце значна важней мільёнаў даляраў», — казаў Грэцкі пра Алімпіяду. Але дэбют выйшаў няўдалым — яго каманда паехала дадому без медалёў. Тым не менш ён лічыць, што набыў значны вопыт, і гэта «асноўны этап» ў яго прафесійнай кар’еры.
На Алімпіядзе-2002 у Солт-Лэйк-Сіці Уэйн Грэцкі, які так і не падняўся на алімпійскі п’едэстал у ролі хакеіста, стаў чэмпіёнам на пасадзе генеральнага трэнера зборнай.
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Год | Сборная | Турнір | Месца | Гульні | Галы | ГП | Ачкі | Штр | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1978 | Канада (мол.) | МЧС | 6 | 8 | 9 | 17 | 2 | ||
1981 | Канада | КК | 7 | 5 | 7 | 12 | 2 | ||
1982 | Канада | ЧС | 10 | 6 | 8 | 14 | 0 | ||
1984 | Канада | КК | 8 | 5 | 7 | 12 | 2 | ||
1987 | Зборная НХЛ | Рандэву-87 | — | 2 | 0 | 4 | 4 | 0 | |
1987 | Канада | КК | 9 | 3 | 18 | 21 | 2 | ||
1991 | Канада | КК | 7 | 4 | 8 | 12 | 2 | ||
1996 | Канада | КС | 8 | 3 | 4 | 7 | 2 | ||
1998 | Канада | АГ | 4 | 6 | 0 | 4 | 4 | 2 | |
Усяго | 63 | 34 | 69 | 103 | 14 |
Па-за хакеям
[правіць | правіць зыходнік]Грэцкі з’яўляўся ў некалькіх тэлевізійных шоу, апроч усяго іншага, быў суддзёй на шоў Dance Fever і акцёрам у серыяле Маладыя і дзёрзкія ў 1981 годзе.[10] У 1984 годзе ён адправіўся ў Савецкі Саюз, дзе прыняў удзел у тэлевізійным шоу аб савецкім хакеісце Уладзіславу Траццяку.[11] Усяго зняўся ў больш чым сарака фільмах і шоў.[12] Уэйн нямала спрыяў росту папулярнасці хакея ў «нехакейных» паўднёвых рэгіёнах ЗША, такіх, да прыкладу, як Каліфорнія. Вялікі аўтарытэт Грэцкі меў і ў міжнароднай спартыўнай супольнасці. У 2002 яму быў уручаны Алімпійскі ордэн — вышэйшая ўзнагарода МАК. Акрамя таго Грэцкі з’яўляецца кампаньёнам ордэна Канады (вышэйшая ступень вышэйшай грамадзянскай узнагароды гэтай краіны).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]На шоў «Dance Fever» ён сустрэўся з актрысай Джанет Джонс, якая пазней стала яго жонкай.[13] Улетку 1988 года яны справілі вяселле.[14] Трансляцыя вялася па канадскаму тэлебачанні. СМІ паведамлялі, што цырымонія абышлася ў больш як мільён даляраў.[15] У Ўэйна і Джанет 5 дзяцей: Паўліна (нарадзілася 19 снежня 1988), Тай (нарадзіўся 9 ліпеня 1990), Трэвар (нарадзіўся 14 верасня 1992), Трыстан (нарадзіўся 2 жніўня 2000) і Эма (малодшая). Падчас сезона 2005/2006 Тай жыў разам з бацькам у Арызоне, а іншыя дзеці разам з Джанет ў Каліфорніі. Унук Тэйтум Грэцкі Джонсан (нарадзіўся 19 студзеня 2015).
Статыстыка за кар’еру
[правіць | правіць зыходнік]Унутраныя спаборніцтвы
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярны сезон | Плэй-оф | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Каманда | Ліга | М | Г | П | А | Ш | +/− | М | Г | П | А | Ш | +/− | ||
1975/76 | Воган Нэйшыналз | OHA-B | 28 | 27 | 33 | 60 | 7 | |||||||||
1976/77 | Сенека Нэйшыналз | OHA-B | 32 | 36 | 36 | 72 | 35 | 23 | 40 | 35 | 75 | |||||
1976/77 | Пітэрбора Пітс | OHL | 3 | 0 | 3 | 3 | 0 | — | — | — | — | — | — | |||
1977/78 | Су-Сент. Мары Грэйхаундс | OHL | 63 | 70 | 112 | 182 | 14 | 13 | 6 | 20 | 26 | 0 | ||||
1978/79 | Індыянапаліс Рэйсерс | СХА | 8 | 3 | 3 | 6 | 0 | −3 | — | — | — | — | — | — | ||
1978/79 | Эдмантан Ойлерз | СХА | 72 | 43 | 61 | 104 | 19 | +23 | 13 | 10 | 10 | 20 | 2 | +6 | ||
1979/80 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 79 | 51 | 86 | 137 | 21 | +15 | 3 | 2 | 1 | 3 | 0 | |||
1980/81 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 80 | 55 | 109 | 164 | 28 | +41 | 9 | 7 | 14 | 21 | 4 | |||
1981/82 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 80 | 92 | 120 | 212 | 26 | +81 | 5 | 5 | 7 | 12 | 8 | |||
1982/83 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 80 | 71 | 125 | 196 | 59 | +60 | 16 | 12 | 26 | 38 | 4 | |||
1983/84 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 74 | 87 | 118 | 205 | 39 | +76 | 19 | 13 | 22 | 35 | 12 | +18 | ||
1984/85 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 80 | 73 | 135 | 208 | 52 | +98 | 18 | 17 | 30 | 47 | 4 | +28 | ||
1985/86 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 80 | 52 | 163 | 215 | 46 | +71 | 10 | 8 | 11 | 19 | 2 | ±0 | ||
1986/87 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 79 | 62 | 121 | 183 | 28 | +70 | 21 | 5 | 29 | 34 | 6 | +10 | ||
1987/88 | Эдмантан Ойлерз | НХЛ | 64 | 40 | 109 | 149 | 24 | +39 | 19 | 12 | 31 | 43 | 16 | +9 | ||
1988/89 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 78 | 54 | 114 | 168 | 26 | +15 | 11 | 5 | 17 | 22 | 0 | −4 | ||
1989/90 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 73 | 40 | 102 | 142 | 42 | +8 | 7 | 3 | 7 | 10 | 0 | −4 | ||
1990/91 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 78 | 41 | 122 | 163 | 16 | +30 | 12 | 4 | 11 | 15 | 2 | ±0 | ||
1991/92 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 74 | 31 | 90 | 121 | 34 | −12 | 6 | 2 | 5 | 7 | 2 | −3 | ||
1992/93 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 45 | 16 | 49 | 65 | 6 | +6 | 24 | 15 | 25 | 40 | 4 | +6 | ||
1993/94 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 81 | 38 | 92 | 130 | 20 | −25 | — | — | — | — | — | — | ||
1994/95 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 48 | 11 | 37 | 48 | 6 | −20 | — | — | — | — | — | — | ||
1995/96 | Лос-Анджэлес Кінгз | НХЛ | 62 | 15 | 66 | 81 | 32 | −7 | — | — | — | — | — | — | ||
1995/96 | Сент-Луіс Блюз | НХЛ | 18 | 8 | 13 | 21 | 2 | −6 | 13 | 2 | 14 | 16 | 0 | +2 | ||
1996/97 | Нью-Ёрк Рэйнджэрс | НХЛ | 82 | 25 | 72 | 97 | 28 | +12 | 15 | 10 | 10 | 20 | 2 | +5 | ||
1997/98 | Нью-Ёрк Рэйнджэрс | НХЛ | 82 | 23 | 67 | 90 | 28 | −11 | — | — | — | — | — | — | ||
1998/99 | Нью-Ёрк Рэйнджэрс | НХЛ | 70 | 9 | 53 | 62 | 14 | −23 | — | — | — | — | — | — | ||
OHA-B Усяго | 60 | 63 | 69 | 132 | 42 | 23 | 40 | 35 | 75 | |||||||
СХА Усяго | 80 | 46 | 64 | 110 | 19 | +20 | 13 | 10 | 10 | 20 | 2 | +6 | ||||
НХЛ Усяго | 1487 | 894 | 1963 | 2857 | 577 | +518 | 208 | 122 | 260 | 382 | 66 |
Матчы ўсіх зорак НХЛ
[правіць | правіць зыходнік]Год | Каманда | Месца правядзення | М | Г | П | А | Ш | |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1980 | Campbell Conference All-Stars | Дэтройт | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
1981 | Campbell Conference All-Stars | Лос-Анджэлес | 1 | 0 | 1 | 1 | 0 | |
1982 | Campbell Conference All-Stars | Вашынгтон | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1983 | Campbell Conference All-Stars | Нью-Ёрк | 1 | 4 | 0 | 4 | 0 | |
1984 | Campbell Conference All-Stars | Нью-Джэрсі | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1985 | Campbell Conference All-Stars | Калгары | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1986 | Campbell Conference All-Stars | Хартфард | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1988 | Campbell Conference All-Stars | Сент Луіс | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1989 | Campbell Conference All-Stars | Эдмантан | 1 | 1 | 2 | 3 | 0 | |
1990 | Campbell Conference All-Stars | Пітсбург | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
1991 | Campbell Conference All-Stars | Чыкага | 1 | 1 | 0 | 1 | 0 | |
1992 | Campbell Conference All-Stars | Філадэльфія | 1 | 1 | 2 | 3 | 0 | |
1993 | Campbell Conference All-Stars | Монрэаль | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
1994 | Western Conference All-Stars | Нью-Ёрк | 1 | 0 | 2 | 2 | 0 | |
1996 | Western Conference All-Stars | Бостан | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | |
1997 | Western Conference All-Stars | Сан-Хасэ | 1 | 0 | 1 | 1 | 0 | |
1998 | North American All-Stars | Ванкувер | 1 | 0 | 2 | 2 | 0 | |
1999 | North American All-Stars | Тампа | 1 | 1 | 2 | 3 | 0 | |
Усяго | 18 | 13 | 12 | 25 | 0 |
Рэкорды НХЛ
[правіць | правіць зыходнік]Уэйн Грэцкі меў асабіста або дзяліў з іншымі ігракамі 61 рэкорд НХЛ (да свайго сыходу з лёду 18 красавіка 1999), у тым ліку 40 рэкордаў рэгулярнага сезону, 15 рэкордаў плэй-оф і 6 рэкордаў матчаў ўсіх зорак НХЛ.[16]:
Рэгулярны сезон
[правіць | правіць зыходнік]- Найбольшая колькасць галоў: 894 у 1487 гульнях
- Найбольшая колькасць галоў, уключаючы плэй-оф: 1016 ў 1487 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 208 гульнях плэй-оф
- Найбольшая колькасць галоў, за адзін сезон: 92 у сезон 1981-82, 80 гульняў у сезоне
- Найбольшая колькасць галоў, за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 100 у сезоне 1983-84, 87 галоў у 74 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 13 галоў у 19 гульнях плэй-оф
- Найбольшая колькасць галоў, за першыя 50 гульняў сезону: 61 (сезон 1981/82 і 1983/84)
- Найбольшая колькасць галоў, за адзін перыяд: 4 (1981)
- Найбольшая колькасць перадач: 1963
- Найбольшая колькасць перадач, уключаючы плэй-оф: 2223
- Найбольшая колькасць перадач, за адзін сезон: 163 (сезон 1985/86)
- Найбольшая колькасць перадач, за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 174 (сезон 1985-86; 163 перадачы ў рэгулярным сезоне (з 80 гульняў) і 11 перадач у 10 гульнях плэй-оф)
- Найбольшая колькасць перадач, за адну гульню: 7 (роўны паказчык з Білі Тэйларам ) 3 разы — 15 лют. 1980; 11 снеж. 1985; 14 лют. 1986
- Найбольшая колькасць перадач, у гульні на выездзе: 7 (роўны паказчык з Білі Тэйларам) 11 снежня 1985
- Найбольшая колькасць ачкоў: 2857 у 1485 гульнях (894 галы, 1963 перадачы)
- Найбольшая колькасць ачкоў, уключаючы плэй-оф: 3239 у 1485 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 208 гульнях плэй-оф (1016 галоў, 2223 перадачы)
- Найбольшая колькасць ачкоў за адзін сезон: 215 у (сезон 1985/86; 52 галы, 163 перадачы)
- Найбольшая колькасць ачкоў за адзін сезон, уключаючы плэй-оф: 255 (сезон 1984/85; 208 ачкоў у 80 матчах рэгулярнага чэмпіянату і 47 ачкоў у 18 гульнях плэй-оф)
- Найбольшая колькасць перадач у авертаймах за кар’еру: 15
- Найбольшая колькасць галоў цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 894
- Найбольшая колькасць галоў цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 92, (сезон 1981/82; 80 гульняў у сезоне)
- Найбольшая колькасць перадач цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 1963
- Найбольшая колькасць перадач цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 163 (сезон 1985/86; 80 гульняў у сезоне)
- Найбольшая колькасць ачкоў цэнтральнага нападаючага за кар’еру: 2857
- Найбольшая колькасць ачкоў цэнтральнага нападаючага за адзін сезон: 215 (сезон 1985/86; 80 гульняў у сезоне)
- Найбольшая колькасць перадач ў адной гульні ў іграка, які праводзіць свой першы сезон: 7 (15 лютага 1980)
- Максімум галоў у сярэднім за гульню ў адным сезоне: 1,18 (сезон 1983/84; 87 галоў у 74 гульнях)
- Максімум перадач у сярэднім за гульню за кар’еру (мінімум 300 гульняў): 1,321 (1963 перадачы ў 1487 гульнях)
- Максімум перадач у сярэднім за гульню ў адным сезоне: 2,04 (сезон 1985/86; 163 перадачы ў 80 гульнях)
- Максімум ачкоў у сярэднім за гульню ў адным сезоне (сярод ігракоў, якія дасягалі 50 і больш ачкоў): 2,77 (сезон 1983/84; 205 ачкоў у 74 гульнях)
- Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 40 і больш галоў: 12 (з 20 сезонаў)
- Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх забіваў 40 і больш галоў: 12 (сезоны з 1979-80 па 1990-91)
- Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 50 і больш галоў: 9 (роўны паказчык з Майкам Босі )
- Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх забіваў 60 і больш галоў: 5 (роўны паказчык з Майкам Босі
- Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх забіваў 70 і больш галоў: 4 (сезоны з 1981/82 па 1984/85)
- Самая вялікая колькасць сезонаў, у якіх набіраў 100 і больш ачкоў: 15
- Самая вялікая колькасць сезонаў запар, у якіх набіраў 100 і больш ачкоў: 13 (сезоны з 1979/80 па 1991/92)
- Найбольшая колькасць гульняў за кар’еру, у якіх забіваў 3 і больш галоў: 50 (37 хет-трыкаў, 9 разоў 4 галы, 4 разы 5 галоў)
- Найбольшая колькасць гульняў за сезон, у якіх забіваў 3 галы: 10 (двойчы — у 1981/82 і 1983/84)
- Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх рабіў выніковыя перадачы: 23 гульні (сезон 1990/91; 48 перадач)
- Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх набіраў ачкі: 51 гульня (сезон 1983/84; 5 кастрычніка 1983 — 28 студзеня 1984, 61 гол, 92 перадачы, 153 ачкі)
- Самая доўгая серыя гульняў запар, у якіх набіраў ачкі, з пачатку сезона: 51 гульня (сезон 1983/84; 5 кастрычніка 1983 — 28 студзеня 1984, 61 гол, 92 перадачы, 153 ачкі)
Плэй-оф
[правіць | правіць зыходнік]- Найбольшая колькасць галоў, за кар’еру ў плэй-оф: 122
- Найбольшая колькасць перадач, за кар’еру ў плэй-оф: 260
- Найбольшая колькасць перадач, за адзін год плэй-оф: 31 у 1988 г. (19 гульняў)
- Найбольшая колькасць перадач за адну серыю: 14 (роўны паказчык з Рыкам Мідлтанам ) у 1985 годзе ў фінале канферэнцыі (6 гульняў супраць Чыкага)
- Найбольшая колькасць перадач у фінальнай серыі: 10 у 1988 г. (4 гульні)
- Найбольшая колькасць перадач, за адну гульню ў плэй-оф: 6 (роўны паказчык з Міка Лейнаненам ) 9 красавіка 1987
- Найбольшая колькасць перадач, за адзін перыяд у плэй-оф: 3 (5 разоў)
- Найбольшая колькасць ачкоў, за кар’еру: 382 (122 галы і 260 перадач)
- Найбольшая колькасць ачкоў, за адзін год плэй-оф: 47 ў 1985 (17 галоў і 30 перадач у 18 гульнях)
- Найбольшая колькасць ачкоў у фінальнай серыі: 13 у 1988, 3 галы і 10 перадач
- Найбольшая колькасць ачкоў, за адзін перыяд у плэй-оф: 4 (роўны паказчык з дзевяццю ігракамі)
- Найбольшая колькасць галоў у меншасці, за адзін год плэй-оф: 3 (роўны паказчык з пяццю ігракамі) 1983
- Найбольшая колькасць галоў у меншасці, за адну гульню ў плэй-оф: 2 (роўны паказчык з васьмю ігракамі) 6 красавіка 1983
- Найбольшая колькасць пераможных галоў у плэй-оф, за кар’еру: 24
- Найбольшая колькасць хет-трыкаў і больш за гульню: 10 (8 хет-трыкаў, 2 покеры)
Матч усіх зорак НХЛ
[правіць | правіць зыходнік]- Найбольшая колькасць галоў у матчах усіх зорак: 14 (18 матчаў)
- Найбольшая колькасць галоў у адным матчы ўсіх зорак: 4 (аднолькавы паказчык з трыма ігракамі; 1983 Campbell Conference)
- Найбольшая колькасць галоў у адным перыядзе матчу ўсіх зорак: 4, 1983 Campbell Conference, 3-ці перыяд
- Найбольшая колькасць перадач у матчах усіх зорак за кар’еру: 12 (аднолькавы паказчык з чатырма ігракамі)
- Найбольшая колькасць ачкоў у матчах усіх зорак за кар’еру: 25 (13 галоў у 18 матчах)
- Найбольшая колькасць ачкоў у адным перыядзе матчу ўсіх зорак: 4 (роўны паказчык з Адамам Оутсам і Майкам Гартнерам ), 1983 Campbell Conference, 3-ці перыяд (4 галы)
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Рэгулярны сезон | Плэй-оф | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Сезон | Каманда | Ліга | М | В | П | ПОТ | А | П-% | М | В | П | Рэзультат | ||
2005/06 | Фенікс Каёціс | НХЛ | 82 | 38 | 39 | 5 | 81 | 0,494 | — | — | — | непападанне ў плэй-оф | ||
2006/07 | Фенікс Каёціс | НХЛ | 82 | 31 | 46 | 5 | 67 | 0,409 | — | — | — | непападанне ў плэй-оф | ||
2007/08 | Фенікс Каёціс | НХЛ | 82 | 38 | 37 | 7 | 83 | 0,506 | — | — | — | непападанне ў плэй-оф | ||
2008/09 | Фенікс Каёціс | НХЛ | 82 | 36 | 39 | 7 | 79 | 0,482 | — | — | — | непападанне ў плэй-оф | ||
Усяго | 328 | 143 | 161 | 24 | 310 | 0,472 | — | — | — | 0 выступаў |
(Легенда: М = Усяго гульняў; В = выйгрыш; П = паражэнне; Н = нічыя; ПОТ = паражэнне пасля овертайму ці серыі булітаў; А = набраныя ачкі; П-% = Працэнт перамог)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wayne Gretzky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wayne (»The Great«) Gretzky // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Звезда мирового хоккея Уэйн Гретцки: «Я с детства слышал белорусский язык»(недаступная спасылка)
- ↑ NHL.com — Wayne Gretzky: Greatness Ascendant
- ↑ NHL.com — The crucible, снежань 2002
- ↑ а б NHL.com — 99 Reasons Why Wayne Gretzky is «The Great One»
- ↑ People’s History Уэйн Грэцкі
- ↑ CBC.ca Wayne Gretzky
- ↑ Falla, Jack (2000). "Wayne Gretzky: Greatness Ascendant". In Dan Diamond (рэд.). Total Hockey: The Official Encyclopedia of the National Hockey League(англ.). Total Sports. ISBN 978-1-892129-85-7. Праверана 2010-09-09.
- ↑ Redmond 1993, p. 93.
- ↑ Redmond 1993, p. 94.
- ↑ Wayne Gretzky (англ.). IMdB. Праверана 1 мая 2008.
- ↑ Gretzky & Reilly 1990, p. 140.
- ↑ Jones, Terry (1999-04-18). "The Royal Wedding". Edmonton Sun(англ.). Архівавана з арыгінала 30 верасня 2004. Праверана 2008-04-14.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: бот: невядомы статус арыгінальнага URL (спасылка) - ↑ McRae, Earl (2006-02-10). "The many faces of Miss Jones". The Ottawa Sun(англ.).
- ↑ Dan Diamond (Hrsg.): National Hockey League Official Guide & Record Book 2000, Total Sports Canada, S. 16-17
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Kalinsky, George (2004). Garden of Dreams. New York: Stewart, Tabori, & Chang. ISBN 978-1-58479-343-4.
- Fall, Jack (2000). "Wayne Gretzky: Greatness Ascendant". In Diamond, Dan (рэд.). Total Hockey II: The Official Encyclopedia of the National Hockey League. Total Sports Publishing. ISBN 978-1-892129-85-7.
- Kukushkin, Vadim (2007). From Peasants to Labourers: Ukrainian and Belarusan Immigration from the Russian Empire to Canada. McGill-Queen's Press - MQUP. pp. 1-. ISBN 978-0-7735-6046-8.
- Brunt, Stephen (2010). Gretzky's Tears: Hockey, Canada, and the Day Everything Changed. Vintage Canada. ISBN 978-0-307-39730-0.
- Doeden, Matt (2008). Wayne Gretzky. Twenty-First Century Books. ISBN 978-0-8225-7165-0.
- Benson, Michael (2004). Wayne Gretzky: Hockey Player. New York: Ferguson. ISBN 978-0-8160-5545-6.
- Cole, Stephen (2004). The Best of Hockey Night in Canada. Toronto: McArthur & Company. ISBN 978-1-55278-408-2.
- Czuboka, Michael (1983). Ukrainian Canadian, Eh? (PDF). Winnipeg: Communigraphics. ISBN 978-0-920073-00-1.
- Davis, Reyn (1999). "WHA Teen Sensation". In Dryden, Steve (рэд.). Total Gretzky: The Magic, The Legend, The Numbers. Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc. pp. 51-52. ISBN 978-0-7710-4177-8.
- Diamond, Dan, рэд. (1998). Total hockey : the official encyclopedia of the National Hockey League. New York, New York: Total Sports. ISBN 978-0-8362-7114-0.
- Dryden, Steve, рэд. (1998). The Top 100 NHL Players of All Time. Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc. ISBN 978-0-7710-4175-4.
- Dryden, Steve, рэд. (1999). Total Gretzky: The Magic, The Legend, The Numbers. Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc. ISBN 978-0-7710-4177-8.
- Gretzky, Wayne; Reilly, Rick (1990). Gretzky: An Autobiography. New York, New York: HarperCollins. ISBN 978-0-06-016339-6.
- Gretzky, Wayne; Davidson, John (1999). Diamond, Dan (рэд.). 99: My Life in Pictures. Toronto, Ontario: Total Sports Canada. ISBN 978-0-920445-67-9.
- Gretzky, Walter (2001). On Family, Hockey and Healing. Random House Canada. ISBN 978-0-679-31114-0.
- Hunter, Douglas (1997). Champions: The Illustrated History of Hockey's Greatest Dynasties. Chicago: Triumph Books. ISBN 978-1-57243-213-0.
- Jenish, D'Arcy (2009). The Montreal Canadiens:100 Years of Glory. Doubleday. ISBN 978-0-385-66325-0.
- Kukushkin, Vadim (2007). From Peasants to Labourers: Ukrainian and Belarusan Immigration from the Russian Empire to Canada. McGill-Queen's University Press. ISBN 978-0-7735-3267-0.
- MacGregor, Roy (1999), "Fortune Smiled Upon Us", in Dryden, Steve (рэд.), Total Gretzky: The Magic, The Legend, The Numbers, Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc., pp. 14-36, ISBN 978-0-7710-4177-8
- McKenzie, Bob (1999), "Walter's World", in Dryden, Steve (рэд.), Total Gretzky: The Magic, The Legend, The Numbers, Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc., pp. 41-45, ISBN 978-0-7710-4177-8
- Morrison, Jessica (2011). Wayne Gretzky: Greatness on Ice. New York: Crabtree Publishing. ISBN 978-0-7787-2539-8.
- Morrison, Scott (2008). Hockey Night in Canada: My Greatest Day. Toronto: Key Porter Books. ISBN 978-1-55470-086-8.
- Potvin, Denis (1999), "You Can't Hit What You Can't Find", in Dryden, Steve (рэд.), Total Gretzky: The Magic, The Legend, The Numbers, Toronto, Ontario: McClelland & Stewart Inc., pp. 89-91, ISBN 978-0-7710-4177-8
- Redmond, Gerald (1993). Wayne Gretzky: The Great One. Toronto, Ontario: ECW Press. ISBN 978-1-55022-190-9.
- Surgent, Scott (2004). The Complete Historical and Statistical Reference to the World Hockey Association: 1972-1979. Xaler Press. ISBN 978-0-9644774-4-5.
- Taylor, Jim (1994). Wayne Gretzky: The authorized pictorial biography. Vancouver, British Columbia: Opus Productions. ISBN 978-1-55110-263-4.
- Willes, Ed (2004). The Rebel League: The Short and Unruly Life of the World Hockey Association. Toronto, Ontario: McClelland and Stewart. ISBN 978-0-7710-8947-3.
- Willes, Ed (2007). Gretzky to Lemieux: The Story of the 1987 Canada Cup. Toronto: McClelland & Stewart. ISBN 978-0-7710-8942-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Уэйн Грэцкі на Вікісховішчы |
- Афіцыйны сайт Уэйна Грэцкі (англ.)
- Уэйн Грэцкі на NHL.com (англ.)
- CBC Архіў — Вялікі Уэйн Грэцкі (англ.)
- Уэйн Грэцкі на peoples.ru
- http://nn.by/index.php?c=ar&i=34690 Архівавана 8 красавіка 2010.
- Нарадзіліся 26 студзеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Антарыа
- Ігракі «Эдмантан Ойлерз»
- Ігракі «Лос-Анджэлес Кінгз»
- Ігракі «Сент-Луіс Блюз»
- Ігракі «Нью-Ёрк Рэйнджэрс»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Хакеісты паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Карткі хакеістаў з невядомымі параметрамі
- Нарадзіліся ў Брантфардзе
- Хакеісты Канады
- Хакеісты НХЛ
- Ігракі «Пітэрбора Пітс»
- Уладальнікі Кубка Стэнлі
- Уладальнікі Харт Трофі
- Удзельнікі матчаў усіх зорак НХЛ
- Ігракі зборнай Канады па хакеі
- Хакеісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 года
- Зала славы хакея з шайбай
- Кавалеры Сярэбранага Алімпійскага ордэна
- Кампаньёны ордэна Канады