Перайсці да зместу

Уласная Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Уласная Яго Імператарскай Вялікасці канцылярыя — асабістая канцылярыя расійскіх імператараў. Была створана ў 1812 годзе для працы са справамі, якія патрабавалі асабістага ўдзелу гасудара. Была падзелена на шэсць самастойных аддзяленняў. Значэнне кожнага ўраўноўвалася міністэрскаму. У 1826 годзе былі заснаваны першае, другое і трэцяе аддзяленні Канцылярыі, у 1828 годзе — чацвёртае, у 1836 годзе — пятае, у 1842 годзе — шостае.

  • Першае аддзяленне займалася падрыхтоўкай імператарскіх указаў, загадаў і рэскрыптаў, кантролем за іх выкананнем, паданнем гаспадару дакладаў і прашэнняў.
  • Другое аддзяленне займалася парадкаваннем і кадыфікацыяй законаў.
  • Трэцяе аддзяленне (тайная канцылярыя) займалася вышукам і следствам па палітычных справах, здзяйсняла цэнзуру, дужалася са стараверствам і сектанцтвам, расследавала справы аб жорсткасцях памешчыкаў у дачыненні да сялян і г. д.
  • Чацвёртае аддзяленне займалася справамі дабрачыннасці: жаночай адукацыяй, прыютамі, аховай здароўя.
  • Пятае аддзяленне кіравала дзяржаўнымі сялянамі.
  • Шостае аддзяленне займалася арганізацыяй мірнага жыцця ў Закаўказскім краі.