1812
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1812 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
1812 — высакосны год, пачаўся ў сераду. 1812 год нашай эры, 812 год 2 тысячагоддзя, 12 год XIX стагоддзя, 2 год 2-га дзесяцігоддзя XIX стагоддзя, 3 год 1810-х гадоў.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- 16 мая: Заключаны Бухарэсцкі мірны дагавор, заканчэнне Руска-турэцкай вайны.
- 24 чэрвеня: Напалеон загадаў пачаць пераправу цераз Нёман вышэй Коўна, пачалася Вайна 1812 года ў Расіі.
- 18 ліпеня: У Расіі ў час вайны з Францыяй створана апалчэнне.
- 19 жніўня: Падчас англа-амерыканскай вайны амерыканскі фрэгат «Канстыт’юшан» перамагае брытанскі фрэгат «Гер’ер» ля берагоў Новай Шатландыі.
- 7 верасня: Адбылася Барадзінская бітва, найбуйнейшая бітва вайны 1812 года паміж рускай і французскай арміямі.
- 14 верасня: Напалеон заняў Маскву без бою.
- 29 лістапада: Падчас пераправы праз Бярэзіну ў ходзе адступлення Напалеон I Банапарт, не чакаючы адсталых войскаў і абозаў, загадаў спаліць масты.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 6 красавіка: Аляксандр Герцэн, расійскі грамадскі дзеяч, публіцыст, філосаф
- 12 мая: Эдвард Лір, англійскі мастак і паэт
- 9 чэрвеня: Іаган Готфрыд Гале, нямецкі астраном
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 23 лютага: Эцьен Луі Малюс, французскі інжынер, фізік і матэматык (нар. 23.7.1775)
- 4 сакавіка: Іахім Храптовіч, грамадскі і дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
- 21 верасня: Эмануэль Шыканедэр, нямецкі оперны спявак, імпрэсарыё, драматург і лібрэтыст (нар. 1.9.1751)