Тры каралі
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg/220px-Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg)
Тры каралі Каспар, Мельхіёр і Бальтазар (англ.: Three Wise Men (тры мудрацы), Three Kings (тры каралі); грэч. μάγοι, чараўнікі) — прынятыя ў заходнееўрапейскай традыцыі імёны вешчуноў, якія прынеслі Езусу дарункі на Нараджэнне Хрыстова (Пакланенне вешчуноў). У Евангеллі іх імёны і царскі сан не згадваюцца, традыцыя ўзнікла ў сярэднявеччы. Праваслаўная царква не лічыць іх царамі, не падлічвала іх колькасць, не давала ім імён і не ўпісвала іх у дактрыну.
У Каталіцкай царкве памяць трох каралёў здзяйсняецца на свята Аб’яўлення Пана (6 студзеня, у некаторых каталіцкіх краінах — выхадны дзень).