Перайсці да зместу

Станіслаў са Шчэпанава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў са Шчэпанава
польск.: Stanisław ze Szczepanowa
Род дзейнасці каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Дата нараджэння 26 ліпеня 1030[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1079 (48 гадоў) ці 8 мая 1079[2] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3] і каталіцтва[4][5]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў з Шчэпанава (польск.: Stanisław ze Szczepanowa, 26 ліпеня 1030, Шчэпанаў — 11 красавіка 1079, Кракаў) — кракаўскі біскуп, быў забіты польскім каралём Баляславам II Смелым і прылічаны каталіцкай царквой да святых мучанікаў.

Станіслаў быў сынам польскага двараніна, доўгачаканым першынцам, якога бацька, паводле абяцання, з дзяцінства рыхтаваў на служэнне Богу. Станіслаў стаў святаром і канонікам у саборы Кракава, праславіўся як прапаведнік і ў 1072 годзе быў абраны мясцовым біскупам. Сталіца Польшчы тады знаходзілася ў Гнезна, і, калі польскі кароль Баляслаў II зняславіў сябе згвалтаваннем адной дваранкі, архібіскуп Гнезна павінен быў бы асудзіць караля. Але ўсе прамаўчалі, акрамя Станіслава. Калі аднойчы кароль прыйшоў у сабор, дзе служыў біскуп, малітвы былі адразу спыненыя. Разгневаны кароль спярша паслаў слуг забіць Станіслава, калі ж тыя адмовіліся, засек яго сам. Рымскі Папа Рыгор VII наклаў на Польшчу інтэрдыкт.

Зноскі