Святлана Георгіеўна Ціханоўская
Святлана Георгіеўна Ціханоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1982 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | |
Партыя | Беспартыйная |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Георгій Піліпчук |
Маці | Валянціна Піліпчук |
Муж | Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі |
Дзеці | Агнія, Карней |
Узнагароды |
Спецыяльны прыз Міжнароднага эканамічнага форума (2020)[1] Прэмія Globsec (2020)[2] Прэмія Свабоды імя Джона Макейна (2020)[3] Прэмія імя Сахарава (сумесна з іншымі[4]; 2020) Прэмія Свабоды выдання Politiken (2020)[5] Прэмія Свабоды Сейма Літвы (2020) Прэмія імя Льва Копелева (сумесна з іншымі; 2021) Міжнародная прэмія імя Карла Вялікага (сумесна з іншымі; 2021) |
tsikhanouskaya.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Святла́на Гео́ргіеўна Ціхано́ўская, па нараджэнні Піліпчук (нар. 11 верасня 1982, Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) — беларуская палітычная дзяячка, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2020 года; перакладчыца.
Згодна з афіцыйна абвешчанымі вынікамі выбараў, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года, Ціханоўская набрала крыху больш за 10 % галасоў выбаршчыкаў, заняла другое месца. На думку яе прыхільнікаў і шэрагу аналітыкаў, вынікі галасавання былі сфальсіфікаваныя: на самай справе, Святлана Ціханоўская набрала значна больш галасоў, чым пра гэта заяўлена рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і павінна лічыцца абраным прэзідэнтам краіны (або праходзіць у другі тур разам з А. Лукашэнкам).
Пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў у Беларусі пачаліся акцыі пратэсту. Ціханоўская заявіла аб узурпацыі ўлады дзейным прэзідэнтам і заклікала правесці новыя і сумленныя выбары. 11 жніўня 2020 года выехала з Беларусі ў Літву[6], пасля чаго здзейсніла шэраг паездак па іншых краінах.
10 верасня 2020 года Сейм Літвы прызнаў Святлану Ціханоўскую законным прэзідэнтам Беларусі[7], аднак сама Ціханоўская звыш двух гадоў не пазіцыянавала сябе як кіраўнік дзяржавы, выбраны прэзідэнт ці прэзідэнт Беларусі[8][9] (толькі ў лістападзе 2022 г. яна абвясціла ў артыкуле для выдання «Politico», што з’яўляецца «выбраным прэзідэнтам Беларусі» — «Belarusian president-elect»)[10]. У Польшчы і Германіі яе, аднак, і ў канцы 2020 года прымалі па дзяржаўным пратаколе як найвышэйшую службовую асобу дзяржавы[11][12].
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 11 верасня 1982 года ў пасёлку Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька працаваў кіроўцам, маці — кухарам[13].
Ва ўзросце 12 гадоў Святлана Піліпчук упершыню па праграме «Дзеці Чарнобыля» трапіла ў Ірландыю, дзе жыла ў пасёлку Роскрэй у сям’і Генры Дзіна[14]. Пасля яна шмат гадоў прыязджала сюды ўлетку[15].
У 2000 годзе скончыла з залатым медалём сярэднюю школу № 2 пасёлка Мікашэвічы. Затым скончыла філалагічны факультэт Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Замежныя мовы (англійская, нямецкая)».
Жыла ў Гомелі, працавала перакладчыцай з англійскай мовы ў розных арганізацыях, у тым ліку ў дабрачыннай арганізацыі дапамогі пацярпелым ад Чарнобыльскай аварыі «Chernobyl Life Line» (Ірландыя). У 2005 годзе выйшла замуж за прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага, з якім мае дваіх дзяцей. Пазней сям’я пераехала ў Мінск. Валодае сумесна з мужам кампаніямі ТДА «Компас» і ТАА «Вясёлка забаў» (51 % — Сяргей Ціханоўскі, 49 % — Святлана Ціханоўская).
Палітычная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Рэгістрацыя на выбарах
[правіць | правіць зыходнік]15 мая 2020 года, пасля адмовы Цэнтральнай камісіі па выбарах у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы яе мужа, Сяргея Ціханоўскага, за гадзіну да заканчэння вызначанага тэрміну Святлана Ціханоўская падала дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, якую 20 мая зарэгістравалі[16]. Кіраўніком штаба стаў муж. 29 мая ў час пікету па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай у Гродне ён быў затрыманы, як і каардынатар ініцыятыўнай групы Дзмітрый Фурманаў[17] ды іншыя — усяго 10 чалавек[18].
Каб падпісацца за Святлану Ціханоўскую, людзі стаялі ў гіганцкіх чэргах у Мінску і іншых гарадах[19]. На членаў ініцыятыўнай групы здзяйсняўся ціск, каардынатараў і актывістаў затрымлівалі[20], 15 мая быў затрыманы прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Аляксандр Кабанаў[21]. Разам з сябрамі ініцыятыўнай групы арыштоўваліся і сабраныя подпісы[22]. 11 чэрвеня Святлана Ціханоўская апублікавала зварот, дзе паведаміла, што здымае пікеты па зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах праз небяспеку правакацый у дачыненні да сябраў ініцыятыўнай групы[23]. Але яна абвясціла, што мае намер працягваць удзел у выбарах[24].
Святлана Ціханоўская сабрала каля 105 тысяч подпісаў. 30 чэрвеня ў ЦВК былі адпраўлены дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты[25]. 14 ліпеня на пасяджэнні ЦВК Святлану Ціханоўскую зарэгістравалі кандыдатам у прэзідэнты. Нягледзячы на недахоп у падатковай дэкларацыі (не паказала, што ва ўласнасці яе мужа ёсць дом у Гомельскай вобласці), члены ЦВК аднагалосна падтрымалі гэтую прапанову[26].
Перадвыбарная кампанія
[правіць | правіць зыходнік]16 ліпеня прадстаўнікі штабоў Святланы Ціханоўскай, а таксама Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы, якім ЦВК было адмоўлена ў рэгістрацыі, аб’ядналіся і прадставілі агульныя мэты, сярод якіх заклік да галасавання 9 жніўня, удзел у назіранні за выбарамі, вызваленне палітычных і эканамічных зняволеных[27][28][29]. Святлана Ціханоўская пазіцыянавала сябе як пераходны кандыдат[30].
19 ліпеня адбылася першая сустрэча з выбаршчыкамі ў Мінску на плошчы Бангалор, дзе сабралася каля 7-10 тысяч чалавек. На яе перадвыбарчыя мітынгі збіраліся тысячы людзей у Барысаве, Бабруйску, Магілёве, Гомелі, Баранавічах, Гродне, Брэсце і іншых гарадах. У шэрагу гарадоў (Пінск, Стоўбцы, Слуцк, Салігорск і інш.) улады арганізаваць сустрэчы з выбарцамі Святлане Ціханоўскай не дазволілі.
20 ліпеня Святлана Ціханоўская ўпершыню выступіла ў эфіры дзяржаўнага радыё, заявіўшы, што адным з матываў удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах стала затрыманне яе мужа Сяргея Ціханоўскага[31]. 21 і 28 ліпеня выступіла па нацыянальным тэлеканале «Беларусь 1»[32].
20 ліпеня стала вядома, што Святлана Ціханоўская дзеля бяспекі вывезла сваіх дзяцей з Беларусі[33].
27 ліпеня была апублікаваная перадвыбарная праграма. У ёй кандыдат паабяцала ў выпадку свайго абрання правесці новыя дэмакратычныя выбары ўжо праз паўгады, зладзіць рэферэндум аб вяртанні Канстытуцыі Беларусі 1994 года, скараціць паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, усталяваць абмежаванне па колькасці тэрмінаў знаходжання на пасадзе прэзідэнта і забяспечыць падзел улад. Таксама яна абяцала правесці новыя парламенцкія выбары, пашырыць паўнамоцтвы органаў мясцовага самакіравання і кіравання, зняць бар’еры для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, даць яму безадсоткавыя пазыкі, падтрымаць стратныя дзяржпрадпрыемствы[34]. Ад адказу на пытанне, ці патрэбна Беларусі паглыбленая інтэграцыя з Расіяй, Ціханоўская ўхілілася, спаслаўшыся на тое, што не плануе быць сталым прэзідэнтам[35].
30 ліпеня ў парку Дружбы народаў у Мінску прайшоў афіцыйны пікет кандыдата Ціханоўскай, на якім, паводле ацэнак, сабралося да 70 тысяч чалавек[36][37][38], што стала самым масавым мітынгам у Беларусі з 1991 года[39].
6 жніўня ўлады Мінска сарвалі правядзенне мітынгу на плошчы Бангалор[40]. Прадстаўнікі штаба Святланы Ціханоўскай у той жа дзень заявілі, што сустрэча з ёй адбудзецца ўвечары ў Кіеўскім скверы, але тысячы людзей, якія сабраліся, не дачакаліся кандыдата ў прэзідэнты. Пасля затрымання двух асноўных памочнікаў Святлана Ціханоўская вырашыла 8 жніўня пакінуць кватэру і не начаваць дома перад выбарамі, каб не заставацца адной[41].
Пасля выбараў
[правіць | правіць зыходнік]10 жніўня ЦВК Беларусі заявіў аб перамозе Аляксандра Лукашэнкі. Святлана Ціханоўская, якая набрала, паводле папярэдніх звестак ЦВК, 10,09 %[42], з гэтым не пагадзілася і запатрабавала пераліку галасоў, падаўшы скаргу ў Цэнтрвыбаркам. Тут у Святланы Ціханоўскай адбылася размова з двума прадстаўнікамі сілавых органаў[43], пасля чаго яе вывелі з будынка і адвезлі дадому, каб сабраць некаторыя рэчы. Да яе далучылася Марыя Мароз, кіраўніца выбарчага штабу, на чыім аўтамабілі ў суправаджэнні міліцэйскіх машын паехалі да мяжы з Літвой. Як згадвала Святлана Ціханоўская, пасажырскае месца заняў кіраўнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка, наперадзе і ззаду ішлі міліцэйскія машыны. Уначы ля мяжы, куды ўжо былі дастаўленыя двое дзяцей Марыі Мароз, А. Паўлючэнка выйшаў з машыны і сказаў рухацца праз памежны пост[44][45].
11 жніўня літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус абвясціў, што Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Літве. У той жа дзень быў апублікаваны відэазварот, дзе яна заявіла, што «народ Беларусі зрабіў свой выбар», падзякавала ўсім суграмадзянам, што падтрымлівалі яе, папрасіла суайчыннікаў у Беларусі не выходзіць на вуліцу і «не супрацьстаяць міліцыі, не падвяргаць свае жыцці небяспецы», а таксама паведаміла, што выехала ў Літву «абсалютна самастойна»[46][47]. Пазней яна патлумачыла гэты зварот пагрозамі з боку беларускіх уладаў у дачыненні да яе і дзяцей[48].
У КДБ РБ заявілі, што на Святлану Ціханаўскую рыхтаваўся замах прыхільнікамі апазіцыі — пратэстоўцам патрэбна была «сакральная ахвяра»[49]. Аляксандр Лукашэнка загадаў выкарыстаць у гэты час супрацоўнікаў спецпадраздзялення КДБ «Альфа»[50]. Паводле яго версіі, Ціханоўскай перад ад’ездам было перададзена з бюджэту 15 тысяч долараў[51].
Дзейнасць за мяжой
[правіць | правіць зыходнік]14 жніўня Святлана Ціханоўская ініцыявала стварэнне Каардынацыйнай рады (КР) для трансфера ўлады ў Беларусі[52][53]. Неўзабаве Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь назваў гэты орган незаконным[54]. 19 жніўня Генеральная пракуратура Беларусі ўзбудзіла крымінальную справу па факце стварэння Каардынацыйнай рады. Членаў КР абвінавачвалі ў публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады і здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. З цягам часу шэраг сябраў КР былі затрыманы альбо вымушаны пакінуць краіну.
17 жніўня 2020 года Святлана Ціханоўская заявіла аб гатоўнасці стаць «нацыянальным лідарам Беларусі»[55][56]. 19 жніўня яна звярнулася да Еўрапейскага савета, кіраўнікоў дзяржаў, лідараў ЕС, заклікаўшы іх не прызнаваць афіцыйныя вынікі выбараў[57]. 21 жніўня Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да працаўнікоў буйных беларускіх прадпрыемстваў заклікала іх да пашырэння страйкавага руху па ўсёй краіне, патрабуючы ад улад спыніць гвалт, вызваліць палітычных зняволеных, правесці празрыстыя, свабодныя і сумленныя выбары[58].
У верасні-кастрычніку адбыўся шэраг сустрэч з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў (у тым ліку з Эманюэлем Макронам і Ангелай Меркель), еўрапейскімі дэпутатамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. 4 верасня Святлана Ціханоўская выступіла на нефармальных слуханнях у Савеце бяспекі ААН і прапанавала абмеркаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі на спецыяльным пасяджэнні Савета бяспекі[59].
З 6 кастрычніка Святлана Ціханоўская ўключана ў базу асоб, якія вышукваюцца МУС Расіі[60][61]. Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь 16 кастрычніка раскрыў падрабязнасці крымінальнай справы Ціханоўскай па артыкуле аб закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы[62], а 19 кастрычніка паведаміў аб зафіксаваных выпадках вымагальніцтва грошай для «палітвязняў і страйкоўцаў»[63][64].
13 кастрычніка Святлана Ціханоўская прад’явіла «Народны ўльтыматум»: калі на працягу двух тыдняў не будуць выкананыя тры галоўныя патрабаванні (адстаўка А. Лукашэнкі, спыненне гвалту супраць пратэстоўцаў, вызваленне ўсіх палітвязняў), то з 26 кастрычніка ў краіне пачнецца забастоўка. Кіраўніцтва Беларусі праігнаравала патрабаванні, а спробы арганізаваць агульнанацыянальную забастоўку ў цэлым не дасягнулі поспеху. Да заклікаў С. Ціханоўскай прыслухаліся толькі нешматлікія групы працаўнікоў буйных прадпрыемстваў, малога бізнесу ў сферы паслуг і ІТ-галіны, студэнты і выкладчыкі ў шэрагу ВНУ. Улады ў адказ прыступілі да звальненняў страйкоўцаў і адлічэння студэнтаў, якія ўдзельнічаюць у пратэстах[63][64].
13 лістапада, пасля забойства ў Мінску Рамана Бандарэнкі, абвясціла аб стварэнні «народнага трыбунала», які будзе займацца зборам доказаў злачынстваў беларускіх улад: «я, Святлана Ціханоўская, разам з Народным антыкрызісным кіраваннем абвяшчаю Народны трыбунал і амністыю за захоп Лукашэнкі і членаў яго тэрарыстычнай групоўкі. Калі дзяржаўная судовая сістэма не працуе, мы здолеем без яе». Яна заявіла, што «міжнародная група ўжо вядзе працу па прызнанні Лукашэнкі і яго памагатых — тэрарыстычнай арганізацыяй». На яе думку, у першую чаргу трэба «нейтралізаваць ідэолагаў і памагатых рэжыму, якія ладзяць рэпрэсіі на месцах, пагражаюць звальненнямі, адлічэннямі і вязніцай». Святлана Ціханоўская заклікала супрацоўнікаў сілавых структур прадастаўляць відэа і іншыя сведчанні «выканання злачынных загадаў» — тыя, хто гэта зробіць, змогуць «разлічваць на амністыю альбо змякчэнне крымінальнай адказнасці»[65].
14 лістапада Святлана Ціханоўская заклікала Еўрасаюз пашырыць санкцыі супраць Беларусі. Падчас візіту ў Рыгу яна сустрэлася з прэзідэнтам, прэм’ер-міністрам і кіраўніком МЗС Латвіі і падтрымала ідэю накласці эканамічныя санкцыі «на бізнесы, звязаныя з Лукашэнкам і набліжанымі да яго алігархамі». Ціханоўская заклікала Нацыянальны банк Латвіі спыніць супрацоўніцтва з Беларусбанкам і Белаграпрамбанкам, а таксама пераглядзець кантракты аб закупках прадукцыі з Беларусі. Акрамя гэтага прапанавала ўвесці абмежаванні супраць прадпрыемстваў, якія звальняюць працаўнікоў-страйкоўцаў[66]. У сваіх наступных выступах С. Ціханоўская працягвала заклікаць ЕС да ўзмацнення эканамічнага ціску на ўлады Беларусі[67].
1 снежня Святлана Ціханоўская абвясціла аб запуску платформы «Адзіная кніга рэгістрацыі злачынстваў»[68], дзе будуць збірацца сведчанні затрыманняў, катаванняў і забойстваў, а таксама імёны тых, хто іх здзяйсняў[69].
4 снежня апублікавала рэфлексійны ліст да папы Францыска, «натхнёны ягонай новай энцыклікай Fratelli tutti», у якім разважае аб працэсах, што прывялі да мабілізацыі грамадства напярэдадні выбараў і масавых пратэстаў — пасля іх. У гэтых падзеях Ціханоўская бачыць жаданне адзінства і салідарнасці, і асэнсаванне сябе народам з агульнымі мэтамі і памкненнямі. Яна падрабязна апісвае прыклады мужнасці і клопату духавенства і свецкіх вернікаў, якія пратэставалі супраць гвалту, клапаціліся пра ахвяр і маліліся аб спыненні кровапраліцця. Ціханоўская ўпэўнена, што ў 2020 годзе беларускі народ пакаштаваў сваёй мары і гэта мара становіцца рэчаіснасцю: «Мы ведаем, чаго хочам і да чаго імкнемся — да новай братэрскай, салідарнай, інклюзіўнай Беларусі, якая ўжо існуе».[70]
7 снежня партал «Tut.by» апублікаваў інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, яе дарадцамі Аляксандрам Дабравольскім і Франакам Вячоркам, якія паведамілі, што распрацоўваецца праект Канстытуцыі, які яна мае зацвердзіць у выпадку прыходу да ўлады. Па словах Дабравольскага, гаворка ідзе аб парламенцка-прэзідэнцкай рэспубліцы: «праект канстытуцыі распрацаваны на падставе Канстытуцыі 1994 года, будуць заменены раздзелы, якія тычацца паўнамоцтваў дзяржаўнай улады і ўзаемадзеяння паміж галінамі ўлад». Распрацоўка праекта асноўнага закона вядзецца сумесна з грамадскай Канстытуцыйнай камісіяй, якой кіруе Мечыслаў Грыб. Святлана Ціханоўская заявіла, што стварае каманду, з якой яна спадзяецца сфармаваць урад у выпадку прыходу да ўлады, «каб ахапіць кожную сферу дзейнасці, каб пасля перамоў была мяккая арганізацыя новых выбараў, без павальных люстрацый»[71].
19 студзеня 2021 года адбылася анлайн-сустрэча з прадстаўнікамі ЕС у АБСЕ, падчас якой Святлана Ціханоўская заявіла пра гатоўнасць правесці новыя выбары ў Беларусі цягам 45 дзён пры актыўнай міжнароднай падтрымцы і магчымасці ўласнага бяспечнага вяртання ў Беларусь[72].
У маі 2021 года з Нацыянальнага фонду дэмакратыі паведамілі, што фонд цесна супрацоўнічае са Святланай Ціханоўскай і фінансуе яе дзейнасць[73]. Па словах Рамана Пратасевіча, атрыманых падчас допыту беларускімі сілавікамі (верагодна хлуслівых), Святлана Ціханоўская фінансуецца таксама за кошт літоўскіх падаткаплацельшчыкаў[74].
У ліпені 2021 года Святлана Ціханоўская здзейсніла візіт у ЗША, дзе 19 ліпеня правяла перамовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Энтані Блінкенам. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напад на грамадзянскую супольнасць і незалежныя медыі ў Беларусі, праблему міграцыі ў Літву праз тэрыторыю Беларусі. Ціханоўская высока ацаніла дапамогу амерыканскай амбасадаркі ў Беларусі Джулі Фішэр[75]. 28 ліпеня Ціханоўская мела ў Белым доме кароткую сустрэчу з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам[76] — палітыкі абмяркоўвалі становішча ў Беларусі і далейшыя шляхі дапамогі дэмакратычнай супольнасці Беларусі ў змаганні з дыктатурай[77].
24 лістапада 2021 года Святлана Ціханоўская ў якасці прадстаўніка Беларусі выступіла на пленарным пасяджэнні Еўрапарламента[78].
24 лютага 2022 года заявіла, што да новых выбараў бярэ на сябе выкананне абавязкаў прадстаўніка беларускага народа і гаранта ягоных правоў і свабод, дадаўшы, што стварае пераходны кабінет як нацыянальны орган улады[79].
Офіс Святланы Ціханоўскай
[правіць | правіць зыходнік]У эміграцыі Офіс Святланы Ціханоўскай працягвае працу. У цяперашні час Офіс складаецца з:[80]
- Аляксандр Дабравольскі, старшы палітычны дарадца і кіраўнік унутранай палітыкі
- Ганна Красуліна, прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай
- Яна Паляшчук, спецыяліст па міжнароднай камунікацыі
- Данііл Гаркавы, кіраўнік аддзела па знешніх сувязях
- Аліна Герашчанка, каардынатарка валанцёрскай праграмы
- Франак Вячорка, галоўны дарадца і кіраўнік аддзела знешняй палітыкі
- Дзяніс Кучынскі, старшы спецыяліст па міжнародных адносінах
- Аляксандр Шлык, спецыяльны дарадца па выбарах
- Валер Кавалеўскі, кіраўнік Кабінета, прадстаўнік па міжнародных справах
- Таццяна Шчытцова, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі
- Алесь Аляхновіч, дарадца па эканамічных рэформах
- Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях
- Анатоль Лябедзька, дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе
- Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па справах моладзі і студэнтаў.
Крымінальныя справы
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2020 года на сябраў Каардынацыйнай рады апазіцыі на чале са Святланай Ціханоўскай Генеральнай пракуратурай Беларусі была ўзбуджаная крымінальная справа аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. Пракуратура патрабавала прыцягнуць Ціханоўскую да адказнасці па артыкулах 361 і 357 КК Беларусі[81].
2 сакавіка 2021 года СК Беларусі перадаў дакументы ў Генпракуратуру на экстрадыцыю Святланы Ціханоўскай, якая з «асобамі з яе найбліжэйшага атачэння» абвінавачваецца ў «падрыхтоўцы» на пасяджэнні Гомельскага штаба 5 жніўня 2020 года «да масавых беспарадкаў» (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 293) і «да захопу будынкаў і збудаванняў» (ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 292)[82][83][84][85].
5 сакавіка 2021 года Генпракуратура Беларусі звярнулася да Генпракуратуры Літвы з просьбай аб выдачы Святланы Ціханоўскай[86]. Пазней у той жа дзень улады Літвы паведамілі, што не маюць намеру выдаваць палітычных уцекачоў аўтарытарным рэжымам[87]. 29 сакавіка генпракурор Андрэй Швед паведаміў журналістам, што Святлана Ціханоўская фігуруе ва ўзбуджанай крымінальнай справе аб падрыхтоўцы тэракту групай асоб[88][89].
У студзені 2023 года беларускае МУС аб’явіла структуры Святланы Ціханоўскай экстрэмісцкім фарміраваннем. Удзельнікам экстрэмісцкіх фарміраванняў па беларускім заканадаўстве пагражае турэмнае зняволенне[90].
6 сакавіка 2023 года Мінскі гарадскі суд завочна прысудзіў Святлане Ціханоўскай 15 гадоў пазбаўлення волі[91].
Прыватнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам за Сяргеем Ціханоўскім. У іх двое дзяцей: дачка Агнія (нар. 2016), сын Карней (нар. 2010)[92][93]. Улетку 2020 года з-за паступаючых, па словах Святланы Ціханоўскай, пагроз падчас перадвыбарнай кампаніі, дзяцей вывезлі з Беларусі ў Літву[94]. Сяргей быў супраць гэтага[95]. Вывезці дзяцей і іх бабулю Святлане дапамагла галоўны рэдактар «Хартыі '97» Наталля Радзіна[92].
Па свайму веравызнанню Святлана належыць да РПЦ, аднак не з’яўляецца практыкуючай верніцай[96].
Валодае рускай, беларускай і англійскай мовамі.
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]9 верасня 2020 года Святлана Ціханоўская была ўдастоена спецыяльнага прыза міжнароднага эканамічнага форуму ў Карпачы, арганізатарам якога штогод выступае польскі фонд «Інстытут усходнееўрапейскіх даследаванняў»[97][98]. У той жа дзень польскі палітык Дональд Туск, у сваім Твітары прапанаваў Еўрасаюзу вылучыць Ціханоўскую і яе мужа на Нобелеўскую прэмію міру[99][100]. Пазней дэпутат нарвежскага парламента ад Хрысціянскай народнай партыі Гейр Тоскедал заявіў, што Ціханоўская будзе намінавана на Нобелеўскую прэмію міру ў 2021 годзе[101].
7 кастрычніка 2020 года ў Браціславе Святлане Ціханоўскай была ўручана прэмія Globsec[102] — пазапартыйнай міжнароднай НКА, якая штогод арганізуе Браціслаўскі форум глабальнай бяспекі.
14 кастрычніка 2020 года Святлана Ціханоўская стала лаўрэатам прэміі Свабоды імя Джона Макейна, якая штогод прысуджаецца міжнародным Рэспубліканскім інстытутам.
У кастрычніку 2020 года Ціханоўская атрымала прэмію Свабоды, якая прысуджаецца дацкім выданнем Politiken[103].
У ліку іншых лідараў беларускай апазіцыі, 22 кастрычніка 2020 года аб’яўлена лаўрэатам прэміі імя Сахарава, якая штогод прысуджаецца Еўрапарламентам. Узнагароджанне было раскрытыкавана ў Дзяржаўнай думе Расіі[104]. Уручэнне прэміі прайшло на сесіі Еўрапарламента 16 снежня[105].
18 снежня 2020 года Сейм Літвы прысудзіў штогадовую прэмію Свабоды беларускай апазіцыі. Цырымонія ўручэння адбылася 13 студзеня 2021 года, грашовы прыз у памеры 5000 еўра Ціханоўская вырашыла накіраваць сем’ям загінулых удзельнікаў пратэстаў у Беларусь[106].
25 снежня 2020 года расійская газета «Ведомости» назвала Святлану Ціханоўскую «чалавекам года» ў намінацыі «прыватная асоба»[107][108].
21 студзеня 2021 года міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу ўручыў Святлане Ціханоўскай крыж «за заслугі»[109].
У красавіку 2021 года Святлана Ціханоўская была ўзнагароджана прэміяй імя Льва Копелева «за актыўны ўдзел у барацьбе за дэмакратычныя свабоды і правы чалавека на тэрыторыі Беларусі»[110].
17 снежня 2021 года разам з Марыяй Калеснікавай і Веранікай Цапкала Ціханоўская была ганаравана прэміяй імя Карла Вялікага «[…] за іх мужную і натхняльную прыхільнасць […] волі, дэмакратыі і абароне праў чалавека»[111].
У красавіку 2022 года Святлана ЦІханоўская — разам з Уладзімірам Зяленскім — атрымала прэмію «За свабоду медыя» (Германія)[112].
У сакавіку 2023 года Святлане Ціханоўскай прысудзілі, а ў маі 2023 года ўручылі Міжнародную прэмію міру Тыпэрэры (Ірландыя) за 2022 год[113][114].
У верасні 2023 года Святлана Ціханоўская атрымала ў Стакгольме шведскую прэмію імя Анны Лінд[115].
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Паэтэса і публіцыстка Валянціна Аксак назвала Святлану Ціханоўскую «Рагнедай ХХІ стагоддзя»[116].
Святлана Ціханоўская ўвайшла ў спіс 100 найбольш натхняльных і ўплывовых жанчын свету 2020 года паводле Бі-бі-сі[117]. Трапіла ў топ-50 людзей 2020 года па версіі Bloomberg; было адзначана, што «яе неспадзяваная кампанія ператварылася ў самы вялікі выклік за ўсю гісторыю Аляксандра Лукашэнкі»[118].
Чалавек года паводле «Gazeta Wyborcza» 2021. На думку рэдакцыі, яна за некалькі тыдняў стала лідарам нацыі, а затым адзіным надзейным прадстаўніком Беларусі на міжнароднай арэне[119][120]. Меркаванне аб тым, што С. Ціханоўская прайшла шлях да «нацыянальнага лідара», у студзені 2021 года аспрэчваў беларускі палітолаг Вольф Рубінчык[121].
30 студзеня 2021 года прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа вылучыў Святлану Ціханоўскую на прысуджэнне Нобелеўскай прэміі міру[122].
Зноскі
- ↑ Тихановскую наградили на Международном экономическом форуме в Польше
- ↑ Тихановская получила награду GLOBSEC-2020 за роль лидера и самопожертвование Архівавана 11 ліпеня 2021.
- ↑ Тихановская получила премию имени Маккейна Международного республиканского института
- ↑ «На их стороне правда». Премию Сахарова за 2020 год получила белорусская оппозиция
- ↑ Freedom Award. Тихановской вручили престижную награду
- ↑ "Тихановская покинула Белоруссию". lenta.ru. Праверана 2020-12-09.
- ↑ Литва признала Тихановскую законным президентом Белоруссии
- ↑ Тихановская не видит себя президентом Белоруссии // Коммерсантъ, 20.09.2020
- ↑ Тихановская отказалась называть себя президентом // Lenta.ru, 12.10.2020
- ↑ https://www.politico.eu/article/sviatlana-tsikhanouskaya-belarus-opposition-leader-democracy-elections-alexander-lukashenko-vladimir-putin-russia-ukraine/
- ↑ Deutsche Welle (www.dw.com). "Тихановская в Берлине: Нам нужна поддержка не на словах, а на деле | DW | 14.12.2020". DW.COM. Праверана 2020-12-31.
- ↑ Deutsche Welle (www.dw.com). "Тихановская встретилась с Меркель | DW | 06.10.2020". DW.COM [руская]. Праверана 2020-12-31.
- ↑ Анатолий Крейдич (2020-07-19). "Учитель Тихановской: «Это она за мужем, как за декабристом пошла. Не только характер, но и любовь свою проявила»". media-polesye.by(руск.). Праверана 2020-10-23.
- ↑ Ахмирова Римма (2020-08-18). "Жена, мать, почти президент: кто такая Светлана Тихановская и почему ей верят белорусы". Собеседник.ру(руск.). Праверана 2020-09-11.
- ↑ News At One: Belarus leader of the opposition Svetlana Tikhanovskaya's ties to Roscrea, County Tipperary . www.rte.ie. Архівавана з першакрыніцы 16 August 2020. Праверана 15 жніўня 2020.
- ↑ "Ермошина — Тихановской: У вас есть намерение выдвигаться в президенты или вы просто спарринг-партнер?". Архівавана з арыгінала 2020-07-28. Праверана 2020-07-18.
- ↑ Задержанного по «делу Тихановского» Дмитрия Фурманова наказали десятью сутками ареста
- ↑ "В Гродно задержали Сергея Тихановского". TUT.BY(руск.). 2020-05-29. Архівавана з арыгінала 30 мая 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "В Минске, у Комаровки, очереди к пикетам Тихановской и Цепкало растянулись на километр". TUT.BY(руск.). 2020-05-31. Архівавана з арыгінала 30 чэрвеня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Задержания активистов и сборщиков подписей продолжаются 31 мая. Список обновляется". spring96.org(руск.). Праверана 2020-07-29.
- ↑ "В Бресте задержали пресс-секретаря инициативной группы Светланы Тихановской". TUT.BY(руск.). 2020-06-15. Архівавана з арыгінала 1 Ліпень 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Вместе с членами инициативной группы Тихановской «арестовали» 3,5 тысячи собранных подписей". TUT.BY(руск.). 2020-06-10. Архівавана з арыгінала 18 ліпеня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "«Я опасаюсь провокаций». Тихановская снимает пикеты в Минске и областных городах". TUT.BY(руск.). 2020-06-11. Архівавана з арыгінала 3 жніўня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Светлана Тихановская: Я продолжаю свое участие в выборах". TUT.BY(руск.). 2020-06-16. Архівавана з арыгінала 14 жніўня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Тихановская подала документы в ЦИК на регистрацию кандидатом в президенты". TUT.BY. 2020-06-30. Архівавана з арыгінала 31 ліпеня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Бабарико и Цепкало не зарегистрированы кандидатами в президенты. Тихановскую зарегистрировали". TUT.BY(руск.). 2020-07-14. Архівавана з арыгінала 26 ліпеня 2020. Праверана 2020-07-29.
- ↑ "Светлана Тихановская объединилась со штабами Бабарико и Цепкало". TUT.BY(руск.). 2020-07-16. Архівавана з арыгінала 18 ліпеня 2020. Праверана 2020-07-18.
- ↑ "Главным противником Лукашенко на выборах стала Светлана Тихановская". РБК(руск.). Праверана 2020-07-18.
- ↑ t.me/viktarbabarykaofficial
- ↑ belsat.eu
- ↑ "Тихановская и Дмитриев впервые выступили в эфире государственного радио". Sputnik Беларусь(руск.). Праверана 2020-07-22.
- ↑ "«Сначала мне было страшно. Но сейчас я не боюсь». Тихановская выступила на БТ". Наша Ніва(руск.). Праверана 2020-07-22.
- ↑ tass.ru
- ↑ TUT.BY, 27 июля 2020. Тихановская опубликовала свою программу. Главное — вернуть выборы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 12 жніўня 2020.
- ↑ РБК, 13 августа 2020 года. Светлана Тихановская. Нужна ли Белоруссии углубленная интеграция с Россией?
- ↑ "Говорят, на пикет Тихановской в Минске пришло 63 тысячи человек. Как это подсчитали?". 42.tut.by(руск.). 2020-07-31. Архівавана з арыгінала 2020-08-01. Праверана 2020-08-01.
- ↑ МВД рассказало, сколько людей было на митинге Тихановской в Минске(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2020. Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Разное. Светлана Тихановская на многотысячном митинге в Минске: власти тратят бюджетные деньги на ледовые дворцы, а на больных детей у них средств не хватает
- ↑ "Десятки тысяч человек, слёзы, песни, мечты о переменах: как в Минске прошёл большой митинг Тихановской. Кратко". TUT.BY. 2020-07-30. Архівавана з арыгінала 2020-08-01. Праверана 2020-07-30.
- ↑ Тихановская отменила предвыборный митинг в Минске, 6.08.2020
- ↑ Накануне выборов Тихановская покинула свою квартиру в Минске ради безопасности, 8 августа 2020
- ↑ РБК, 13 августа 2020. ЦИК отчиталась о почти 15 % голосов за Тихановскую в Минске
- ↑ Лидия Ермошина: Если люди думают, что мы пересмотрим и присудим победу Тихановской, так не бывает(недаступная спасылка), kp.by, 14.08.2020.
- ↑ newyorker.com
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 7 снежня 2021.
- ↑ ЦИК Белоруссии огласила предварительные итоги выборов, РБК, 11.08.2020.
- ↑ news.tut.by Архівавана 14 жніўня 2020.
- ↑ buzzfeednews.com
- ↑ Тихановская в видеообращении объяснила отъезд из Белоруссии
- ↑ belta.by
- ↑ Совещание по актуальным вопросам(недаступная спасылка). Сайт президента (9 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2020. Праверана 11 кастрычніка 2020.
- ↑ t.me/pulpervoi
- ↑ Штаб Тихановской создает координационный совет для трансфера власти // Коммерсантъ, 15.08.2020
- ↑ Тихановская заявила о желании пообщаться с российскими властями // Коммерсантъ, 11.11.2020
- ↑ "Тихановская объявила о готовности стать национальным лидером". Лента.ру. 2020-08-17. Праверана 2020-08-18.
- ↑ Тихановская заявила, что готова стать национальным лидером
- ↑ Address to European Council | Обращение к Европейскому совету // Страна для жизни. 19 августа 2020
- ↑ Победим режим вместе. Забастовка продолжается | Светлана Тихановская // Страна для жизни. 21 августа 2020.
- ↑ belisrael.info
- ↑ "Тихановскую включили в базу разыскиваемых МВД лиц". РИА «Новости»(руск.). 20201007T1647. Праверана 2020-10-07.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Светлана Тихановская объявлена в розыск на территории РФ". Интерфакс(руск.). 20201007. Праверана 2020-10-07.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)(недаступная спасылка) - ↑ СК Белоруссии раскрыл подробности уголовного дела Тихановской . РИА Новости (16 кастрычніка 2020). Праверана 20 кастрычніка 2020.
- ↑ а б Дожили до понедельника. Что изменилось в Белоруссии за три месяца после выборов // Журнал «Огонёк» № 43 от 02.11.2020
- ↑ а б Белорусская забастовка покатилась по рельсам. Её масштабы пока невелики, но уже заметны // Газета «Коммерсантъ» № 198 от 28.10.2020
- ↑ Тихановская объявила о создании Народного трибунала в Белоруссии // РБК, 13.11.2020
- ↑ Тихановская попросила ЕС расширить антибелорусские санкции // РБК, 15.11.2020
- ↑ Тихановская заявила о необходимости усиления давления на власти Белоруссии со стороны ЕС // ТАСС, 07.12.2020
- ↑ Беларусь: книга преступлений режима / ВЕЧЕР / 01.12.20 // Настоящее Время. 1 декабря 2020.
- ↑ Единая Книга Регистрации Преступлений — Павел Латушко о новом проекте // Павел Латушко. 1 декабря 2020.
- ↑ Ціханоўская, Святлана. Братэрскае грамадства: бачанне для новай Беларусі: Ліст Святланы Ціханоўскай Святому Айцу Францішку . Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Група “Хрысціянская візія” Каардынацыйнай рады Беларусі (4 снежня 2020).
- ↑ Белорусская оппозиция разрабатывает проект конституции на случай прихода к власти // ТАСС, 07.12.2020
- ↑ "Тихановская призвала ОБСЕ помочь в организации её безопасного возвращения в Минск". interfax.by(руск.). Архівавана з арыгінала 24 снежня 2003. Праверана 2021-01-19.
- ↑ Russian pranksters trick US officials into boasting about funding opposition groups . The Times (18 мая 2021).
- ↑ Протасевич: Тихановскую содержат литовские налогоплательщики, бизнес-элита и диаспоры . Belta.by (3 чэрвеня 2021).
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 15 кастрычніка 2021.
- ↑ twitter.com/POTUS
- ↑ Радыё Свабода Архівавана 24 кастрычніка 2021.
- ↑ nashaniva.com
- ↑ Ціханоўская стварае пераходны кабінет як нацыянальны орган улады
- ↑ Каманда Святланы Ціханоўскай
- ↑ "Против Тихановской возбудили дело о создании экстремистского формирования". РИА Новости(руск.). 20201221T1837. Праверана 2021-01-19.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Следственный комитет добивается экстрадиции Светланы Тихановской . «Еврорадио» (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ СК Белоруссии подал документы на экстрадицию Тихановской . Коммерсантъ (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ СК Белоруссии обвинил соратников Тихановской в подготовке захвата Гомеля . РБК (2 сакавіка 2021). Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ Готовились к захвату зданий исполкомов и администраций в Гомеле(недаступная спасылка). Генпрокуратура (5 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 6 сакавіка 2021.
- ↑ "Генпрокуратура Белоруссии попросила Литву выдать Тихановскую". www.kommersant.ru(руск.). 2021-03-05. Праверана 2021-03-05.
- ↑ "МИД Литвы не намерен выдавать Тихановскую Белоруссии". www.kommersant.ru(руск.). 2021-03-05. Праверана 2021-03-05.
- ↑ Тихановская попала в дело о теракте . Regnum (29 сакавіка 2021). Праверана 8 красавіка 2021.
- ↑ Власти Белоруссии включили Тихановскую в список причастных к терроризму . Regnum (2 красавіка 2021). Праверана 8 красавіка 2021.
- ↑ Сотрудников Офиса Тихановской записали в экстремисты (руск.). Голас Амерыкі (27 студзеня 2023). Праверана 22 сакавіка 2023.
- ↑ tass.ru
- ↑ а б Ирина Ринаева. Светлана Тихановская намекнула на отъезд из Белоруссии . Московский комсомолец (11 августа 2020). Праверана 11 жніўня 2020.
- ↑ "Тихановская на период до выборов вывезла детей в Евросоюз". Наша Ніва(руск.). Праверана 2020-08-01.
- ↑ "Светлана Тихановская вывезла детей из страны: Они в безопасном месте". belaruspartisan.by. Архівавана з арыгінала 20 ліпеня 2020. Праверана 2020-08-01.
- ↑ "Сын написал Тихановской: "Мне жаль тебя и страшно за тебя!"". Новости Беларуси | euroradio.fm. Праверана 2020-08-06.
- ↑ О семье, вере и политике. Светлана Тихановская дала эксклюзивное интервью «Белсату»
- ↑ В Польше открывается юбилейный экономический форум
- ↑ В польском Карпаче завершился международный Экономический форум
- ↑ "Туск предложил выдвинуть семью Тихановских на Нобелевскую премию мира". ТАСС. 2020-09-09. Праверана 2020-10-09.
- ↑ "С кем Алексею Навальному придется соперничать за Нобелевскую премию мира. Список". Znak.com. 2020-09-17. Архівавана з арыгінала 22 снежня 2021. Праверана 2020-09-17.
- ↑ Тихановскую и Колесникову выдвинули на Нобелевскую премию мира
- ↑ Відэа на YouTube
- ↑ Издание Politiken вручило Тихановской награду «Премию свободы»
- ↑ В Госдуме отреагировали на вручение Тихановской премии Сахарова
- ↑ Светлана Тихановская приняла участие в церемонии вручения премии европарламента оппозиции Беларуси // RFI на русском, 16.12.2020
- ↑ "Тихановская получила литовскую Премию свободы". www.kommersant.ru(руск.). 2021-01-13. Праверана 2021-01-13.
- ↑ Лукашенко в «инфекционке», клип в костеле, продление срока Северинцу. Что происходит в Рождество Архівавана 25 Снежань 2020. // TUT.BY, 25.12.2020
- ↑ Спецпроект «Персона года 2020» Архівавана 25 снежня 2020. // Ведомости, 25.12.2020
- ↑ МИД Эстонии вручил кресты за заслуги, в числе награждённых Ратас, Лутсар, Самост и Тихановская
- ↑ Тихановской, Колесниковой и Цепкало присуждена Премия им. Льва Копелева за мир и права человека(недаступная спасылка). naviny.by (15 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2021. Праверана 15 красавіка 2021.
- ↑ [1] Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала атрымалі прэмію імя Карла Вялікага
- ↑ https://newsrnd.com/news/2022-04-22-ludwig-erhard-summit--moving-award-ceremony-for-freedom-fighters-in-the-east.H1eo4Igrq.html
- ↑ https://tippfm.com/news/international/2022-tipperary-international-peace-award-winner-announced/
- ↑ https://www.rte.ie/news/2023/0502/1380228-tsikhanouskaya-peace-award/
- ↑ robin. 2023 Anna Lindh Prize: PES President Löfven celebrates Belarus opposition leader Tsikhanouskaya (англ.) . The Party of European Socialists (11 верасня 2023). Праверана 20 верасня 2023.
- ↑ Радыё Свабода 2020 Архівавана 29 лістапада 2020.
- ↑ bbc.com
- ↑ bloomberg.com
- ↑ Człowiek Roku „Gazety Wyborczej” (польск.). Człowiek Roku „Gazety Wyborczej”. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ Газета «Wyborcza» назвала Святлану Ціханоўскую Чалавекам 2021 года . Наша Ніва. Праверана 20 верасня 2021.
- ↑ https://belisrael.info/?p=26694
- ↑ BNS: Naujiena
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Святлана Георгіеўна Ціханоўская на Вікісховішчы |
Інтэрв’ю Брестской газете (19 лютага 2021) Архівавана 19 Люты 2021.
- Нарадзіліся 11 верасня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Мікашэвічах
- Выпускнікі філалагічнага факультэта МДПУ імя І. П. Шамякіна
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Жанчыны-палітыкі Беларусі
- Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020)
- Перакладчыкі Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі