Перайсці да зместу

Святаполк Мсціславіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаполк Мсціславіч
князь полацкі
1132
Папярэднік Ізяслаў Мсціславіч
Пераемнік Васілька Святаславіч
князь пскоўскі
1138 — 1148
Папярэднік Усевалад Мсціславіч
князь берасцейскі
1140
князь наўгародскі
1132, 1138, 1142 – 1148
Папярэднік Усевалад Мсціславіч (да 1132)
Святаслаў Ольгавіч (да 1138)
Расціслаў Юр'евіч (да 1142)
Пераемнік Усевалад Мсціславіч (у 1132)
Расціслаў Юр'евіч (у 1138)
Яраслаў Ізяславіч (у 1148)
князь луцкі
1150—1151, 1151—1152
князь валынскі
1149, 1151 – 1154
Папярэднік Уладзімір Андрэевіч (да 1149)
Ізяслаў Мсціславіч (да 1151)
Пераемнік Ізяслаў Мсціславіч (у 1149)
Уладзімір Мсціславіч (у 1154)

Нараджэнне 1110-я
Смерць 20 лютага 1154
Род Рурыкавічы
Імя пры нараджэнні Іван Мсціславіч
Бацька Мсціслаў Уладзіміравіч
Жонка Яўфімія
Веравызнанне праваслаўе

Святапо́лк Мсцісла́віч[1] (?—1154) — князь уладзіміра-валынскі, сын Мсціслава Вялікага.

Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча. З 1132 года княжыў у Полацку пасля брата Ізяслава, які перайшоў у Пераяслаў. Аднак палачане прагналі яго, заявіўшы «лншается нас», і абралі князем Васільку Святаславіча. З 1138 года пасля смерці старэйшага брата Усевалада Святаполк Мсціславіч княжыў у Пскове. У 1140 годзе атрымаў ад кіеўскага князя Усевалада Ольгавіча Берасце, а ў 1142 годзе перайшоў княжыць у Ноўгарад. У 1148 годзе атрымаў ад кіеўскага князя Ізяслава Мсціславіча Уладзіміра-Валынскае княства, якім валодаў да смерці.

Зноскі