Ізяслаў Мсціславіч
Ізяслаў Мсціславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Давыд Усяславіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Далгарукі | ||||||
Пераемнік | Вячаслаў Уладзіміравіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Вячаслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Мсціслаў Ізяслававіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Святаслаў Усеваладавіч | ||||||
Пераемнік | Святаполк Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Ольгавіч | ||||||
Пераемнік | Юрый Далгарукі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юрый Далгарукі | ||||||
Пераемнік | Расціслаў Мсціславіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1097 | ||||||
Смерць | 13 лістапада 1154[1][2][…] | ||||||
Род | Манамахавічы[d] | ||||||
Бацька | Мсціслаў Уладзіміравіч | ||||||
Маці | Хрысціна Інгесдотэр | ||||||
Жонка | Агнеса фон Штаўфен[d] і Bagrationi, daughter of Demetrius I of Georgia[d] | ||||||
Дзеці | Мсціслаў Ізяславіч, Яраслаў Ізяславіч[d], Еўдакія Ізяслаўна[d], Яраполк Ізяславіч[d] і Ізяслаўна Рагвалодава[d][3] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ізяслаў Мсціславіч, у хрышчэнні Панцеляймон (1097 — 18 лістапада 1154) — князь курскі (1127—1130), полацкі (1130—1132), пераяслаўльскі (1132), менскі, тураўскі і пінскі (1132—1134), валынскі (1135—1146), вялікі князь кіеўскі (1146—1154). Бацька кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча, дзед першага галіцка-валынскага князя Рамана Мсціславіча. Заснавальнік валынскай дынастыі Ізяславічаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча, унук Уладзіміра Манамаха. У 1128 годзе як курскі князь браў удзел у вялікім паходзе на Полацкую зямлю. Падчас паходу заняў Лагойск, каля якога яму здаўся князь Брачыслаў, узяўшы лагажан і Брачыслава, Ізяслаў пайшоў да Ізяслаўля, дзе злучыўся з іншымі ўдзельнікамі пахода. Пасля высылкі ў 1129 годзе полацкіх князёў у Візантыю атрымаў у княжанне Полацк. У 1132 годзе пераведзены ў Пераяслаўль, потым у Менск, атрымаўшы да яго Тураў і Пінск. У 1134 годзе паехаў у Ноўгарад і быў пераведзены на княжанне ва Уладзімір-Валынскі. У 1146 годзе стаў вялікім кіеўскім князем, жорстка расправіўся са сваім дзядзькам тураўскім князем Вячаславам Уладзіміравічам, які раней захапіў у яго шэраг гарадоў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Isjaslaw II. Mstislawitsch // Deutsche Biographie — München BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Izyaslav II, Grand Prince of Kiev // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Данилевич В. Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия — Киев: 1896. — С. 84. — 260 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ізяслаў Мсціславіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).