У сямейства ўваходзяць — у залежнасці ад абмежавання — два-тры роды і каля 30 відаў.
Пашыраны ў Еўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На Беларусі сустракаюцца жулан (Lanius collurio), чарналобы саракуш (Lanius minor), шэры саракуш (Lanius excubitor), чырвонагаловы саракуш (Lanius senator).
Саракушавыя трымаюцца адкрытых ландшафтаў з па меншай меры невялікай колькасцю дрэваў альбо хмызняку.