Санторыа Санторыа
Санторыа Санторыа | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 сакавіка 1561 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лютага 1636[1][2] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, фізіёлаг, вынаходнік |
Навуковая сфера | медыцына[3], фізіялогія[3], метабалізм[3], біялагічная вадкасць[d][3], discoveries and inventions[d][3] і медыцынскае абсталяванне[d][3] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санторыа Санторыа (італ.: Santorio Santorio; 29 сакавіка 1561 — 22 лютага 1636) — італьянскі ўрач (анатам і фізіёлаг), вынаходнік ртутнага тэрмометра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Працаваў урачом у Польшчы, Венгрыі, Харватыі, вёў прафесарскую дзейнасць у Падуанскім універсітэце. Асноўныя даследаванні праводзіў у галіне абмену рэчываў чалавека, асаблівую ўвагу надаваў вывучэнню дыхання і «нябачнага выпарэння» з паверхні скуры.
Праводзіў даследаванні на сабе, у якіх імкнуўся паказаць колькасна фізіялагічныя працэсы ў арганізме.
Падчас даследчай дзейнасці вынайшаў шэраг вымяральных прыбораў, сярод якіх прыбор для вымярэння сілы пульсацыі артэрый, шалі для назірання за зменамі масы чалавека. У 1626 годзе разам з Галілеа Галілеем стварыў першы ртутны тэрмометр.
Большую частку сваіх даследаванняў апісаў у кнізе «De statica medicina» (1614).