Сандэрленд
Горад
Сандэрленд
Sunderland
| ||||||||||||||||||||||||||
Са́ндэрленд (англ.: Sunderland; англійскае вымаўленне: i/ˈsʌndərlənd/) — горад у англійскім графстве Тайн-энд-Уір, цэнтр адміністрацыйнага раёна Сіці-оф-Сандэрленд. Насельніцтва — 174 286 чалавек (2011).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя паселішчы на месцы сучаснага Сандэрленда вядомыя яшчэ з Новакаменнага стагоддзя і часоў Старажытнага Рыма. У 674 годзе быў заснаваны манастыр Вермаўз энд Джэрау , што паклала пачатак гісторыі горада.[1] У канцы VIII стагоддзя, раён быў захоплены вікінгамі і да сярэдзіны IX стагоддзя манастыр быў закінуты. У пачатку XII стагоддзя на месцы Сандэрленда знаходзілася невялікая рыбацкая вёска. З сярэдзіны XIV стагоддзя пачало развівацца суднабудаванне,[2] а з 1589 года стала перапрацоўвацца харчовая соль. У наш час Сандэрленд — буйны порт, у горадзе размяшчаюцца прадпрыемствы суднабудавання, дрэваапрацоўкі, швейнай прамысловасці, вытворчасці паперы, радыётэхнікі, шкла.[3] Каля горада вядзецца здабыча каменнага вуглю, які вывозіцца праз порт.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводле перапісу 2001 года, у горадзе пражывае 177739 жыхароў, гэта 26-й па колькасці насельніцтва населены пункт у Англіі. 98,1 % якія пражываюць адносяцца да белай расы. 81,5 % адносяць сябе да хрысціян, 9,6 % — нерэлігійныя, астатнія адносяцца да іншых канфесій ці не назвалі сваё веравызнанне[4].
|
Геаграфія і клімат
[правіць | правіць зыходнік]Сандэрленд размешчаны на ўзбярэжжы Паўночнага мора ў вусці ракі Уір, клімат у горадзе вільготны, ветраны і туманны.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Найбольш распаўсюджаны від спорту ў горадзе — футбол. Прафесійны клуб «Сандэрленд» выступае ў Англійскай футбольнай лізе 1, трэцім па значнасці дывізіёне ў сістэме футбольных ліг Англіі. Клуб быў чэмпіёнам Англіі па футболе 6 разоў (апошні раз — у сезоне 1935/36). Стадыён «Сандэрленда» Стэдыум оф Лайт умяшчае каля 49 тысяч гледачоў. Таксама ў горадзе маецца і клуб па жаночым футболе.
У горадзе прысутнічаюць аматарскія клубы па рэгбі і крыкеце.
У 1966 годзе на стадыёне «Рокер Парк» у Сандэрлендзе праходзілі матчы чэмпіянату свету па футболе, у якіх, у прыватнасці, брала ўдзел зборная СССР.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Эсэн, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Германія.
- Сен-Назер, Краіна Луары, Францыя.
- Вашынгтон, Федэральная Акруга Калумбія, ЗША.
- Харбін, Кітай
Вядомыя выхадцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Лорэн Лаверн (нар.1978)[10][11] — амерыканская журналістка.
- Кларксан Фрэдэрык Стэнфілд (1793—1867) —— англійскі мастак.
- Джэймс Хэрыят (3 кастрычніка 1916 — 23 лютага 1995, Цёрск (Thirsk), Паўночны Ёркшыр) англійскі пісьменнік, ветэрынар і лётчык, аўтар кніг пра жывёл і пра людзей. Сапраўднае імя — Джэймс Альфрэд (Альфаў) Уайт.
- Джордан Хендэрсан (нар. 17 чэрвеня 1990 года) — англійскі футбаліст, паўабаронца, капітан клуба «Ліверпул», ігрок зборнай Англіі.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Мост Уірмут
-
Сандэрленд у 1989 годзе
-
На вуліцы каля стадыёна
-
Царква Святой Тройцы
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Макем, дыялект англійскай мовы ў Сандэрлендзе і Дарэме
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Сандерленд // Словарь современных географических названий : (ru) / Рус. геогр. о-во. Моск. центр; Под общ. ред. акад. В. М. Котлякова. Институт географии РАН. — Екатеринбург : У-Фактория, 2006. (руск.)
- ↑ Sunderland Ship Building Архівавана 14 жніўня 2007.
- ↑ Сандерленд (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- ↑ Sunderland 2001 Census Statistics Архівавана 11 ліпеня 2007 года.
- ↑ Са́ндерленд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 22. — С. 558.
- ↑ Са́ндерленд // Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 552. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ United Kingdom Census 2011
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 верасня 2024.
- ↑ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
- ↑ Philby, Charlotte (29 November 2008). "My Secret Life: Lauren Laverne". The Independent. London. Праверана 11 March 2011.
- ↑ Joanna Moorhead (29 December 2012). "Lauren Laverne: My family values | Life and style". The Guardian. London. Праверана 15 July 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сандэрленд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 148. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Са́ндерленд // Т. 22. Ремень — Сафи. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 558. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Са́ндерленд // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 552. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Са́ндерленд // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 410. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сандэрленд на Вікісховішчы |
- sunderland.gov.uk (англ.) — афіцыйны сайт муніцыпалітэта Сандэрленда