Самуэль Уілкс
Самуэль Уілкс | |
---|---|
англ.: Samuel Wilks | |
Род дзейнасці | урач, біёграф |
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1824[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лістапада 1911[1][2] (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Самуэль Уілкс (2 чэрвеня 1824, Лондан — 8 лістапада 1911) — брытанскі ўрач і біёграф. Член многіх таварыстваў, за асабістыя дасягненні атрымаў тытул баранета.
Адкрыў язвавы каліт у 1859 годзе, апісаў вузлавы дэфект валасоў Trichorrhexis nodosa.
У 1857 годзе па дадзеных ускрыцця апісаў остэахандрапластычную трахеабронхапатыю.
У 1868 годзе апублікаваў ментальныя сімптомы алкагольнай параплегіі, пазней названай сіндромам Корсакава.
Апісаў першы выпадак міястэніі ў 1877 годзе.
Пераадкрыў і пацвердзіў існаванне лімфомы Ходжкіна, аднак прызнаў прыярытэт апошняга і ўвёў ва ўжытак назву захворвання ў яго гонар.
Быў адным з «трох вялікіх» урачоў, якія адначасова працавалі ў Шпіталі Гая (Guy’s Hospital). Пацярпеў ад удару, які прывёў да паралічу. Памёр у сваім доме ва ўзросце 87 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ а б Samuel Wilks // Munk's Roll