Савет Нацыі Алжыра
Выгляд
Савет Нацыі Алжыра (ﻣﺠﻠﺲ الأمة) — верхняя палата парламента Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, утворанага пасля папраўкі да Канстытуцыі ад 28 лістапада 1996 года.
Складаецца з 144 членаў, прызначаных на шасцігадовы тэрмін, палова якіх перапрызначаецца праз кожныя 3 гады. 1/3 (48 членаў) прызначаюцца Прэзідэнтам Алжыра. Астатнія 2/3 (96 членаў) абіраюцца разам з дэпутатамі, абранымі ад мясцовай улады.
Членам Савета Нацыі можа быць грамадзянін Алжырскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, які дасягнуў 40 гадоў і пражыў на тэрыторыі краіны не меней 5 гадоў. Член Савета Нацыі не можа адначасова з’яўляцца членам урада, сілавых структур.
Прэзідэнты Савета Нацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Башыр Баумаза (1997—2002)
- Абдэль Кадэр Бенсалах (2 ліпеня 2002 — 9 красавіка 2019)
- Салех Гуджыл (з 9 красавіка 2019)