Перайсці да зместу

СНІД

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
СНІД
Чырвоная стужка — знак салідарнасці з ВІЧ-станоўчымі і пацыентамі, у якіх развіўся СНІД
Чырвоная стужка — знак салідарнасці з ВІЧ-станоўчымі і пацыентамі, у якіх развіўся СНІД
МКХ-10 B24.24.
МКБ-10-КМ B20
МКХ-9 042042
OMIM 609423
DiseasesDB 5938
MedlinePlus 000594
eMedicine emerg/253 
MeSH D000163
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

СНІД (Сіндром набытага імунадэфіцыту) — цяжкае эпідэмічнае віруснае захворванне чалавека, якое прыводзіць да цяжкага паражэння імуннай сістэмы і асацыіраваных з ім апартуністычных інфекцый. Выклікаецца вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).

Заражэнне адбываецца палавым шляхам, пры пераліванні крыві, ін'екцыях, праз плацэнту. Часцей паражаюцца наркаманы, гомасексуалы, асобы з шырокімі сексуальнымі сувязямі. Вірус размнажаецца ў Т-хэлперах, выклікаючы зніжэнне іх папуляцыі і прыводзячы да падаўлення іх функцыі, у выніку чаго развіваецца імунадэфіцыт. Пасля кароткачасовай вострай фазы (якая можа і адсутнічаць) узнікае больш ці менш працяглы бессімптомны перыяд. За ім наступае прадрамальны перыяд (перадСНІД), для якога характэрна павелічэнне некалькіх груп лімфатычных вузлоў, субфібрылітэт, страта вагі, дыярэя, зніжэнне адносін Т-хэлпераў/Т-супрэсараў. У стадыі разгару хваробы (СНІД) у асоб са зніжанай функцыяй імуннай сістэмы ўмоўна-патагеннымі мікробамі выклікаюцца апартуністычныя бактэрыяльныя, грыбковыя, вірусныя, пратазойныя хваробы, саркома Капашы, неўралагічныя парушэнні. Зыход лятальны. У дыягнастычных мэтах выкарыстоўваюць выяўленне антыцел супраць паверхневага глікапратэіду ў ІФА і капсідных бялкоў з дапамогай імунаблоцінгу.

Паштовая марка Беларусі
  • 1978 — у хворых мужчын-гомасэксуалаў у ЗША, Швецыі і на Гаіці былі зарэгістраваны падобныя захворванні, якія потым назавуць СНІД.
  • 1981 — у ЗША выяўлена вялікая колькасць выпадкаў саркомы Капошы (рэдкасны від раку скуры) у маладых геяў, што потым назвалі «імунадэфіцытам гомасэксуалаў». У тым жа годзе ад гэтага захворвання загінула 128 маладых людзей у ЗША. Амерыканскім доктарам Майклам Готлібам уведзены тэрмін СНІД.
  • 1982 — упершыню даследавана сувязь СНІД з пераліваннямі крыві, выкарыстаная такая назва захворвання, як СНІД — сіндром набытага імунадэфіцыту.
  • 1983 — Люк Мантанье з інстытуту Пастэра ў Францыі адкрыў і ідэнтыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека як вірус, які прыводзіць да СНІД. У ЗША за гэты год памерла ад СНІД паўтары тысячы чалавек. Упершыню ў ЗША У Сан-Францыска адзначаўся Дзень Памяці памерлых ад СНІД (трэцяя нядзеля мая).
  • 1984 — Роберт Гало (ЗША) незалежна ад Люка Мантанье ідентыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека.
  • 1985 — у ЗША распрацаваны першы тэст на наяўнасць антыцелаў да ВІЧ, што дало магчымасць правяраць донарскую кроў на наяўнасць ВІЧ. Таксама былі вызначаны шляхі інфікавання вірусам: кроў, палавы шлях і ад маці да дзіця. У ЗША ў гэтым годзе зафіксаваныя 6972 выпадкі смерці ад СНІДу.
  • 1986 — у свеце ўпершыню вялікая ўвага была нададзена асветніцкай дзейнасці з мэтай прафілактыкі ВІЧ/СНІД, у Амерыцы створана недзяржаўная арганізацыя ACT UP, якая займалася такой дзейнасцю. Упершыню ўзбуджальнік СНІДу названы ВІЧ (HIV) — Вірус Імунадэфіцыту Чалавека.
  • 1987 — на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя (СААЗ) прынята глабальная стратэгія барацьбы са СНІДам. Афіцыйна зарэгістраваны першы прэпарат супраць ВІЧ-інфекцыі — АЗТ (рэтравір).
  • 1988 — 1 снежня абвешчана Сусветным Днём Барацьбы са СНІД.
  • 1989 — у Расіі ВІЧ-інфікавана 270 дзяцей з-за непрафесійных дзеянняў медперсаналу.
  • 1993 — некалькі кіраўнікоў Цэнтру Крыві ў Францыі пасаджаны за краты ў сувязі з пападаннем у Цэнтр ВІЧ-інфікаваных прэпаратаў крыві.
  • 1996 — створана праграма ААНСНІД (UNAIDS).
  • 2002 — памёр ад СНІДу Франк Мур, які стварыў чырвоную стужку — сімвал барацьбы са СНІДам

Дыета пры ВІЧ/СНІД

[правіць | правіць зыходнік]

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) выпусціла рэкамендацыі адносна патрэбы ў пажыўных рэчывах пры ВІЧ/СНІД.[1] У цэлым прапагандуецца здаровае харчаванне. Спажыванне мікранутрыентаў з ежай на ўзроўні рэкамендаванай сутачнай нормы для ВІЧ-інфіцыраваных дарослых рэкамендавана СААЗ; больш высокае спажыванне вітаміна А, цынку і жалеза можа выклікаць пабочныя эфекты ў ВІЧ-пазітыўных дарослых і не рэкамендавана, калі няма дакументальна пацверджанага дэфіцыту.[2][3] Харчовыя дабаўкі для людзей, якія інфіцыраваны ВІЧ і якія атрымоўваюць неадэкватнае харчаванне або маюць дыетычныя дэфіцыты, могуць умацаваць іх імунную сістэму або дапамагчы ім вылечыцца ад інфекцый; у выпадку, калі назіраюцца праблемы з апетытам, у шэрагу краін выкарыстоўваюць медыцынскую марыхуану, для нармалізацыі харчавання.[4]

Даныя пра дабаўкі селену змешаны з некаторымі папярэднімі доказамі карысці.[5] Для цяжарных і кормячых жанчын з ВІЧ полівітаміны паляпшаюць вынікі як для маці, так і для дзяцей. Калі цяжарнай жанчыне або маці, якая корміць, было рэкамендавана прымаць антырэтравірусныя прэпараты для прадухілення перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці, полівітамінныя дабаўкі не павінны замяняць гэта лячэнне. Ёсць некаторыя доказы таго, што дабаўкі вітаміна А ў дзяцей з ВІЧ-інфекцыяй зніжаюць смяротнасць і паляпшаюць рост.[6]

Зноскі

  1. [http://www.who.int/nutrition/publications/Content_nutrient_requirements.pdf Nutrient requirements for people living with HIV/AIDS]. who.in. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2009. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  2. Micronutrients in HIV/AIDS: is there evidence to change the WHO 2003 recommendations?. ncbi.nlm.nih.gov. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  3. Zinc supplements: a safe, cheap and effective way of preventing dangerous CD4 cell loss in patients with HIV?. aidsmap.com. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  4. Human Immunodeficiency Virus And Acquired Immunodeficiency Syndrome(недаступная спасылка). amsterdammarijuanaseeds.com. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2022. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  5. Selenium helps to reduce HIV viral loads and also prevent CD4 levels from declining. thailandmedical.news. Праверана 9 чэрвеня 2022.
  6. Study Hints That Micronutrient Supplement Might Help HIV-Positive Kids. poz.com. Праверана 9 чэрвеня 2022.