Піхта бальзамічная
Піхта бальзамічная | ||||||||||||||||
Агульны выгляд дарослага дрэва | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Піхта бальзамічная[1][2], Ельніца[3] (Abies balsamea) — від роду Піхта сямейства Хваёвыя (Pinaceae), вечназялёнае хваёвае дрэва.
Распаўсюджванне
[правіць | правіць зыходнік]Займае велізарныя плошчы ў Паўночнай Амерыцы, яе арэал даходзіць на ўсходзе да берагоў Атлантычнага акіяна і на захадзе датыкаецца з Ціхім акіянам. Выведзена шмат дэкаратыўных формаў. Мае важнае лесапрамысловае значэнне ў Канадзе і ЗША.
Біялагічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Дрэва вышынёй 15-25 метраў з правільнай конусападобнай кронай, апушчанай да самай зямлі.
Кара шэра-карычневая, гладкая.
Ігліца даўжынёй 1,5—2,5 см, тупая або злёгку выемчатая на канцы, зверху цёмна-зялёная, бліскучая, знізу з бялёсымі палоскамі. На галінах размешчана грабеньчата.
Шышкі авальна-цыліндрычныя, даўжынёй 5-10 см, дыяметрам 2-2,5 см, у пачатку развіцця цёмна-фіялетавыя.
Каранёвая сістэма павярхоўная.
Працягласць жыцця 150—200 гадоў[4].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]У Канадзе піхта бальзамічная выкарыстоўваецца як крыніца канадскага бальзаму.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Адносна марозаўстойлівая і ценевынослівая, дастаткова газаўстойлівая. Добра расце на вільготных алювіяльных і суглінкавых глебах, дрэнна на падзолістых і пясчаных.
Маладыя расліны растуць павольна, дарослыя хутчэй.
Адносна добра расце ў лясной зоне Расіі (на поўнач да шыраты Санкт-Пецярбурга ўключна, на ўсход да Екацярынбурга), у лесастэпавай і стэпавай дрэнна. У садах і парках Украіны маюцца дрэвы вышынёй да 15 метраў.
Рэкамендуецца для пасадак салітэрамі і невялікімі групамі.
Сарты
[правіць | правіць зыходнік]- 'Argentea'. Ігліца на канцах белая.
- 'Columnaris'. Крона калонападобная.
- 'Glauca' Beissn.. Форма росту, як у намінальнай формы. Верхняя частка ігліцы блакітнаватая.
- 'Nana'. Шчыльная, амаль шарападобная форма кроны. Ігліца кароткая, цёмна-зялёная
- 'Piccolo' Edwin Carstens Nursery, 1987, Германія. Вышыня каля 40 см. Галіны кароткія, шчыльна размешчаныя. Іголкі цёмна-зялёныя, пупышкі чырванавата-карычневыя. Прыгожы кантраст паміж старымі і новымі іголкамі[5][6]. Зоны марозаўстойлівасці: 3a—8b.
- 'Little Jamie'. Карлікавы сорт. Крона шарападобная.
- 'Prostrata'. Карлікавы сорт. Галіны распасцёртыя над зямлёй.
- 'Variegata'. Ігліца жоўта-пярэстая.
Таксанамічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]яшчэ 6 сямействаў | яшчэ каля 50 відаў | ||||||||||||
парадак Хвоі |
род Піхта |
||||||||||||
аддзел Хвойныя |
сямейства Хваёвыя |
від Піхта бальзамічная | |||||||||||
яшчэ тры вымерлых парадкі |
яшчэ 10 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Крылов Г. В., Марадудин И. И., Михеев Н. И., Козакова Н. Ф. Пихта. — Агропромиздат. — М., 1986. — 239 с. Архівавана 1 красавіка 2016.
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- ↑ Колесников А.И. Декоративная дендрология. — 2-е, исправ. и доп.. — М.: Лесная промышленность, 1974. — 704 с.
- ↑ Abies balsamea 'Piccolo' на сайте Библиотека хвойных растений
- ↑ Laurence Hatch. Cultivars of Woody Plants. — TCR Press, 2007. — Т. 1. — С. 1031. — ISBN 0971446504.