Порцік
Выгляд
Порцік (лац.: porticus) — крытая галерэя, перакрыцце якой абапіраецца на калоны, які падтрымліваюць яе або непасрэдна, або з дапамогай архітрава, які ляжыць на іх, або пасродкам перакінутых паміж імі арак. Порцік, адкрыты з аднаго боку, з процілеглага боку абмяжоўваецца сцяной — або глухой, або з дзвярамі і вокнамі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Порцік уведзены ў архітэктуру старажытнымі грэкамі і быў запазычаны ад іх старажытнымі рымлянамі. У антычных пабудовах ён служыў месцам, у якім можна было сядзець і прагульвацца, схаваўшыся ад пякучых прамянёў сонца ці ад дажджу. Гэты род пабудоў утрымаўся ў дойлідстве Сярэднявечча (манастырскія клуатры) і эпохі Адраджэнні. У новы час порцікі шырока выкарыстоўваліся ў архітэктуры класіцызму XVIII — першай трэці XIX стагоддзя.
Фотагалерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Порцік рымскага Пантэона (II стагоддзе н. э.)
-
Порцік Новага Эрмітажа (1840—1850)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Heiner Knell: Architektur der Griechen: Grundzüge. Wiss. Buchges., Darmstadt, 1988. ISBN 3-534-80028-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Порцік на Вікісховішчы |