Перайсці да зместу

Пасаг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Поўль Фрыіс Нібо «Дзяўчына правярае свой куфар» (Нідэрланды, 1929 год)

Паса́гзвычай даваць маёмасць нявесце яе родзічамі.

Яго падрыхтоўка пачынаецца з маленства дзяўчыны. Складаецца з адзення, пасцельнай бялізны, дываноў, посуду і прылад працы. Часам уключае хатнюю жывёлу і лён, нерухомасць і грошы. Ёсць пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Сватанне служыць пачаткам дамаўляння пра пасаг, памер якога канчаткова вызначаецца на заручынах. У канцы вяселля пад урачыстыя жартоўныя песні перавозіцца гасцямі з боку нявесты (маладой) ў дом жаніха (маладога)[1]. Ад пасагу залежыць становішча жонкі ў сям'і. Пры перавозе змяшчаецца ў куфар (кубло). Пры вядзенні падсобнай гаспадаркі бацькі даюць нявесце авечку, карову або свінню. Таксама нявеста бярэ з сабой швейныя або ткацкія прылады, якія да механізацыі ўключалі: калаўрот, прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку і кросны[2]. Да прамысловай рэвалюцыі дзяўчаты ткалі сабе пасаг з 12 гадоў уручную і вышывалі кашулю за месяц[3].

У 1893 годзе французскі пісьменнік Гі дэ Мапасан напісаў сатырычны апавяданне «Пасаг»[4].

Зноскі

  1. Пасаг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  2. Леаніла Малаш. Пасаг // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал.рэд. Іван Шамякін. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1989. — С. 389-390. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9. Архівавана 7 лістапада 2019.
  3. Ніна Шчарбачэвіч. «Кайф ад народных касцюмаў» // Ігуменскі тракт. — 29 кастрычніка 2013. — № 36 (51).
  4. Гі дэ Мапасан. Пасаг. Беларуская палічка (27 лістапада 2019). Праверана 7 лістапада 2019.