Партал:Музыка
Музыка (ад грэч. μουσική — літар. «мастацтва муз») — від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання рэчаіснасці, увасаблення мастацкіх вобразаў і ўздзеяння на чалавека служаць пэўным чынам арганізаваныя музычныя гукі. Асноўныя элементы і выразныя сродкі музыкі — лад, рытм, метр, мелодыя, тэмп, гармонія і іншыя. Фіксуецца ў нотным запісе і рэалізуецца ў працэсе выканання. Падзяляецца на роды і віды — тэатральная (опера, балет і гэтак далей), сімфанічная, камерная і іншыя; на жанры — песня, харал, танец, марш, сімфонія, сюіта, саната і іншыя; выдзяляецца таксама свецкая і духоўная (пераважна культавая) музыка. Па выканаўчым сродкам падзяляецца на вакальную (спевы), інструментальную і вакальна-інструментальную. Музыка часта спалучаецца з харэаграфіяй, тэатральным мастацтвам, кіна-мастацтвам. Адрозніваюць музыку аднагалосную (манодзія) і шматгалосную (паліфанія).
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета — адзіны ў Беларусі тэатр оперы і балета, адзін з двух музычных тэатраў (разам з Музычным тэатрам), галоўная музычная і тэатральная пляцоўка краіны.
Размешчаны ў гістарычным раёне Мінска — Траецкім прадмесці ў велічным будынку, акружаным маляўнічым паркам. Будынак тэатраы — помнік архітэктуры, узор савецкага канструктывізму з элементамі ар-дэко (арх. І. Р. Лангбард, Г. Л. Лаўроў). Пастаноўкі большасці спектакляў ідуць на мове арыгінала, а таксама на абедзвюх дзяржаўных мовах краіны — на беларускай і рускай (далей…).
- Спявачка Мадонна найвялікшы канцэрт за кар’еру дала ў Рыа-дэ-Жанэйра, шоу наведала 1,6 мільёна чалавек.
- Апошняя песня «The Beatles» была створана пры дапамозе штучнага інтэлекту.
- Музыку да пастаноўкі «Паўлінкі», якую ў 1913 годзе зладзіў Беларускі навукова-літаратурны гурток студэнтаў у Пецярбургу, стварыў літоўскі кампазітар.
- Вядомая з XVIII стагоддзя папулярная польская дзіцячая песня часта прыпісваецца беларускаму паэту Уладзіславу Сыракомлю.
- Выпускнікамі беларускага дзіцячага музычнага калектыву, які заснавала масквічка, можна амаль чатыры разы засяліць самы маленькі горад Беларусі.
- Найбольшую колькасць узнагарод прэстыжнай брытанскай прэміі ў вобласці поп-музыкі мае «Фрэнк Сінатра XXI стагоддзя».
- Якаў Ягоравіч Касалапаў — пачаты 4 сакавіка 2024 удзельнікам Rymchonak
- Маё каханне (фільм, 1940) — пачаты 4 сакавіка 2024 удзельнікам Rymchonak
- Пінокіа Гільерма дэль Тора — пачаты 3 сакавіка 2024 удзельнікам Aneuko
- Франсуа Жазеф Фетыс — пачаты 1 сакавіка 2024 удзельнікам JerzyKundrat
- Бэці Лавэт — пачаты 27 лютага 2024 удзельнікам Zelyoniy.anton
- Прадзюсары (фільм, 2005) — пачаты 27 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
- Факір на гадзіну — пачаты 27 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
- Аляксандр Мікалаевіч Сяроў — пачаты 26 лютага 2024 удзельнікам VladimirZhV
- Марсель Дзюпрэ — пачаты 23 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
- Шарль-Мары Відор — пачаты 23 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
- Арцюр Анегер — пачаты 23 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
- Марыс Жар — пачаты 22 лютага 2024 удзельнікам Rymchonak
Тэйлар Элісан Свіфт (англ.: Taylor Alison Swift; нар. 1989) — амерыканская кантры і поп спявачка, аўтар песень і актрыса. Дэбютны альбом «Taylor Swift» выйшаў у 2006 годзе і прынёс ёй першы поспех. Другі альбом Свіфт «Fearless» быў выпушчаны ў 2008 годзе і стаў міжнародным прарывам. Папулярнасць сінглаў «Love Story» і «You Belong with Me» дапамагла «Fearless» заняць першае месца ў чарце «Billboard 200» і стаць самым прадаваным альбомам 2009 года ў ЗША. «Fearless» атрымаў чатыры прэміі «Грэмі», улічваючы галоўную намінацыю «Альбом года», у якой Тэйлар Свіфт стала самай маладой пераможніцай у гісторыі. Выпушчаны ў 2010 годзе яе трэці альбом «Speak Now» дэбютаваў на першым месцы «Billboard 200», разышоўшыся накладам больш за адзін мільён копій за першы тыдзень. Сінгл «Mean» стаў уладальнікам «Грэмі» ў дзвюх намінацыях (далей…).
Рок-гурт «Deep Purple».
- {{Музыкант}} — устаўляецца ў артыкулы пра музыканта
- {{Музычны твор}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычны твор
- {{Музычны калектыў}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычны калектыў
- {{Музычны інструмент}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычны інструмент
- {{Картка:Альбом}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычныя альбомы
- {{Сінгл}} — устаўляецца ў артыкулы пра сінглы
- {{Картка музычнай прэміі}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычныя прэміі
- {{Музычны фестываль}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычныя фестывалі
- {{Гімн}} — устаўляецца ў артыкулы пра гімн
- {{Музычны жанр}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычны жанр
- {{Музычны лэйбл}} — устаўляецца ў артыкулы пра музычны лэйбл
- {{Discogs artist}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на персаналію на сайце «Discogs»
- {{Discogs release}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на музычны твор на сайце «Discogs»
- {{Allmusic new}} — для ўніфікацыі афармлення знешніх спасылак на сайце «AllMusic»
- {{Картка песні на Еўрабачанні}}
- {{Ноты}}
- {{Tracklist}}
- Іншыя шаблоны ў Катэгорыя:Шаблоны:Музыка
- Удзельнічайце ў праекце па музыцы
- Паляпшайце пачаткі артыкулаў
- Стварайце новыя артыкулы пра музыку