Оўруч
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Оўруч, або Аўруч[2] (укр.: Овруч) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Нарынь. Адміністрацыйны цэнтр Оўруцкага раёна. Плошча 88,8 км². Насельніцтва 17 тыс. чал. (2005).
Знаходзіцца за 127 км ад Жытоміра. Вузел чыгунак на Карасцень, Калінкавічы, Іванава, Белакаровічы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню згадваецца ў 977 годзе пад назвай Уручы. У часы ўваходжання ў г.зв. Кіеўскую Русь быў магутнай фартыфікацыяй. У XII стагоддзі Оўруч быў рэзідэнцыяй князя Рурыка Расціславіча.
З 1356 года горад ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае. У 1399 годзе Оўруч захапіў крымскі хан Эдыгей. Места зрабілася аб’ектам сталых набегаў крымскіх татараў. Для абароны быў пабудаваны драўляны замак, які разабралі ў 1506 годзе. З часам фартыфікацыю аднавілі і мадэрнізавалі — з’явіўся глыбокі роў, а сам замак абнеслі мураванай сцяной. Фартыфікацыя мела чатыры ўязныя брамы і шэсць шмат’ярусных вежаў. У 1471 годзе Оўруч стаў цэнтрам павета ў Кіеўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.[3]
З 1569 года Оўруч увайшоў у склад Рэчы Паспалітай. У 1641 годзе кароль Уладзіслаў IV надаў гораду магдэбургскае права. З 1649 года Оўруч — соценнае горада Кіеўскага палка.
У 1793 годзе па выніках другога падзелу Рэчы Паспалітай Оўруч апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1870 год — 5894 чал.
- 1881 год — 5941 чал.[4]
- 1896 год — 9845 чал. (4306 мужчын і 5539 жанчын), з іх праваслаўных 5416, рыма-каталікоў 149, раскольнікаў 45, пратэстантаў 10, юдаістаў 4177, іншых веравызнанняў 48; шляхты 372, ганаровых грамадзян і купцоў 50, мяшчан 8327, ваеннага стану 524, сялян 412, іншых станаў 105.[5]
- 1897 год — 7,4 тыс. чал.
- 1913 год — 11 тыс. чал.
- 1935 год — 7,2 тыс. чал.
- 1959 год — 11,5 тыс. чал.
- 1974 год — 14,2 тыс. чал.[6]
- 1991 год — 18,3 тыс. чал.[7]
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемствы лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Астапа Дашкевіч (1455—1535) — гетман Украіны.
- Макары Канеўскі (1605—1678) — украінскі архімандрыт.
- Андрэй Малышка (1912—1970) — украінскі паэт, перакладчык, літаратурны крытык.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 року — Кіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
- ↑ Беларускія этнаграфічныя граніцы // Станкевіч Я. Этнографічныя і гісторычныя тэрыторыі і граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк: Крывіцкае (Вялікалітоўскае) Навуковае Таварыства Пранціша Скарыны, 1953. — 24 с.
- ↑ Кіеўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 90. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ SgKP 1886.
- ↑ ЭСБЭ 1890—1907.
- ↑ Овруч // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Овруч // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Owrucz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 772—780.
- Овруч // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оўруч