Нортан I
Нортан I | |
---|---|
англ.: Joshua Abraham Norton | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Joshua Abraham Norton |
Род дзейнасці | pretender, бізнесмен |
Дата нараджэння | 17 студзеня 1811 ці 4 лютага 1818[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1880[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джошуа Абрахам Нортан (англ.: Joshua Abraham Norton; 4 лютага 1818 – 8 студзеня 1880) — амерыканскі прадпрымальнік. Атрымаў шырокую вядомасць як самаабвешчаны імператар Злучаных Штатаў пад імем Нортан I.
На працягу першых некалькіх гадоў пасля прыбыцця ў Сан-Францыска ў 1849 годзе паспяхова зарабляў на жыццё гандлем сыравіннымі таварамі і спекуляцыяй нерухомасцю, але збанкрутаваў.
У верасні 1859 года абвясціў сябе «імператарам Злучаных Штатаў». Нортан не меў афіцыйнай палітычнай улады, некаторыя палічылі мужчыну вар’ятам[4]. Тым не менш, жыхарам Сан-Францыска спадабалася адчуваць дух «імператарскай велічнасці», а таму да яго ставіліся паважліва і чыталі газетныя пракламацыі «манарха»[5].
Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Сям’я паходзіла з англійскіх яўрэяў. Бацькі — Джон (1794—1848; працаваў фермерам і гандляром) і Сара (1796—1846). У 1820 годзе сям’я пераехала з Вялікабрытаніі ў Паўднёвую Афрыку[6][7][8].
Верагодней за ўсё, Нортан нарадзіўся ў горадзе Дэптфард, графства Кент, які сёння з’яўляецца часткай Лондана[6][9].
Адносна даты нараджэння ёсць спрэчкі. Многія даследчыкі схіляюцца да 4 лютага 1818 года. Аднак некралогі, апублікаваныя ў 1880 годзе пасля смерці Нортана, утрымлівалі іншыя звесткі. У другім з двух некралогаў у San Francisco Chronicle цытуецца срэбная пласціна на яго труне, на якой гаварылася, што яму «прыкладна 65 гадоў»[10]. Адпаведна 1815 год можа быць годам нараджэння Нортана[11]. У эсэ 1923 года, апублікаваным Каліфарнійскім гістарычным таварыствам, гісторык Роберт Эрнэст Коўэн сцвярджаў, што «імператар» нарадзіўся 4 лютага 1819 года[12]. У спісах пасажыраў La Belle Alliance, карабля, які перавёз сям’ю Нортанаў з Англіі ў Паўднёвую Афрыку, пазначана, што хлопчыку было два гады[13][14].
Пасля смерці бацькоў 23 лістапада 1849 года Джошуа Нортан прыбыў у Сан-Францыска[15][16]. У горадзе ён дамогся вялікага поспеху ў гандлі і ў спекуляцыях нерухомасцю. Да канца 1852 года мужчына стаў адным з найбольш паспяховых і паважаных грамадзян горада. У снежні 1852 года, калі ў Сан-Францыска вырасла цана на кітайскі рыс, прадпрымальнік закупіў 91 тону рыса. Неўзабаве ў горад стаў паступаць перуанскі рыс, і цана ўпала[17][18].
На працягу амаль двух гадоў, з пачатку 1853 да канца 1854, Нортан і гандляры рысам былі ўцягнутыя ў працяглую судовую цяжбу. Нягледзячы на тое, што прадпрымальнік перамог у судах ніжэйшай інстанцыі, калі справа дайшла да Вярхоўнага суда Каліфорніі, ён прайграў[19].
Нортан апынуўся банкрутам і стаў размяшчаць газетныя аб’явы па продажы розных тавараў[20], жывучы ў цяжкіх умовах у рабочым доме-інтэрнаце[17].
Імператар ЗША
[правіць | правіць зыходнік]Газетныя акты
[правіць | правіць зыходнік]У Нортана расла незадаволенасць праблемамі прававых і палітычных структур Злучаных Штатаў. У ліпені 1859 года ён выдаў кароткі маніфест, адрасаваны «грамадзянам уніі». У ім у самым шырокім сэнсе акрэслены нацыянальны крызіс і прапанаваны імператыў дзеянняў па яго вырашэнні на самым базавым узроўні. Маніфест быў надрукаваны ў якасці платнай рэкламы ў San Francisco Daily Evening Bulletin[20]. Праз два месяцы, 17 верасня 1859 года, Нортан перадаў у тую ж рэдакцыю ліст, у якім аб’явіў сябе «Імператарам гэтых Злучаных Штатаў». Газета апублікавала яго ў вечаровым выпуску, успрыманяўшы гэта як жарт[21][22].
Далей Нортан выдаў мноства дэкрэтаў па дзяржаўных справах, у тым ліку дэкрэт ад 12 кастрычніка 1859 года аб афіцыйным скасаванні Кангрэса Злучаных Штатаў[23]. У імператарскім указе, выдадзеным у студзені 1860 года, ён заклікаў армію зрынуць выбраных службовых асоб Кангрэса[24]. У ліпені 1860 года апублікаваны дэкрэт аб ліквідацыі рэспублікі на карысць часовай манархіі[25]. У 1862 годзе самаабвешчаны васпан выдаў мандат, загадваючы Рымска-каталіцкай царкве і пратэстанцкім цэрквам публічна пасвяціць яго ў «імператара», спадзеючыся вырашыць шматлікія спрэчкі, якія прывялі да грамадзянскай вайны[12].
У пракламацыі ад 12 жніўня 1869 года, апублікаванай у San Francisco Daily Herald, ён абвясціў аб ліквідацыі Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый, патлумачыўшы, што «жадае супакоіць рознагалоссі партыйнай барацьбы, якія зараз існуюць у нашым царстве»[26].
Некаторыя з яго імператарскіх указаў адрозніваліся глыбокай дальнабачнасцю. Кажуць, што ён нібыта выдаў інструкцыю па стварэнні Лігі Нацый[27]. «Імператар», акрамя таго, заклікаў да будаўніцтва падвеснага моста або тунэля паміж Оклендам і Сан-Францыска. Праз многія гады пасля яго смерці такі планы быў ажыццёўлены, калі пабудавалі мост Сан-Францыска — Окленд-Бэй[5][28]. З 1930-х гадоў прадпрымаліся спробы назваць мост у гонар «васпана»[29][30].
Штодзённасць
[правіць | правіць зыходнік]«Імператар» пражываў на Commercial Street, дом 624[31][32]. Самаабвешчаны манарх насіў сінюю армейскую форму з пазалочанымі эпалетамі, якую некалі перадалі яму афіцэры. Вобраз дапаўнялі кіёчак, парасон і бабровая шапка, упрыгожаная пёрамі паўліна або страуса[33]. «Васпан» еў у розных установах грамадскага харчавання, дзе яго бясплатна частавалі, і дзяліўся ежай з сабакамі[34].
Гарадская адміністрацыя аплачвала «імператару» жыллё. Больш за тое, на любой тэатральнай прэм’еры для «манарха» і яго сабак (Бумера і Лазаруса) спецыяльна рэзерваваліся месцы. Ім таксама было дазволена наведваць пасяджэнні Акадэміі навук Сан-Францыска і слухаць дыскусіі навукоўцаў. «Імператар» стаў ганаровым і бясплатным пасажырам кабатажных параходаў[35].
Ён выпусціў свае ўласныя грошы ў выглядзе вэксаляў, якія прымаліся ў некаторых рэстаранах Сан-Францыска[36]. Банкноты былі наміналам ад пяцідзесяці цэнтаў да дзесяці долараў[37].
У 1867 годзе спецыяльны афіцэр дапаможных сіл паліцыі (прыватны ахоўнік, якога нанімалі жыхары раёнаў або ўладальнікі бізнесу) Арман Барб’е арыштаваў Нортана, каб адправіць яго на прымусовае лячэнне ў псіхушку[17]. Інцыдэнт абурыў многіх грамадзян[38]. Начальнік паліцыі Патрык Кроўлі загадаў вызваліць арыштаванага і прынёс афіцыйныя прабачэнні[17].
Замежная дыпламатыя
[правіць | правіць зыходнік]Нортан напісаў шмат лістоў брытанскай каралеве Вікторыі, у тым ліку з прапановай ажаніцца, каб «умацаваць сувязі паміж народамі»[39].
У 1862 годзе, калі французскі імператар Напалеон III захапіў Мексіку, нехта прапанаваў Нортану тытул «Пратэктар Мексікі». Той спачатку пагадзіўся, але затым адмовіўся[12].
Смерць
[правіць | правіць зыходнік]Увечары 8 студзеня 1880 года, накіроўваючыся на дэбаты ў Каліфарнійскую акадэмію навук, Нортан страціў прытомнасць на скрыжаванні Каліфарнійскай вуліцы і Дзюпон-стрыт (цяпер Грант-авеню), праз дарогу ад старога сабора Святой Марыі[17]. Яго ўбачыў паліцыянт і паспяшаўся за карэтай, каб даставіць у гарадскую прыёмную бальніцу. Аднак «васпан» памёр раней, чым паспела прыбыць карэта. На наступны дзень газета The Call надрукавала: «Нортан I, з ласкі Божай, імператар Злучаных Штатаў і пратэктар Мексікі, пакінуў гэтае жыццё»[40].
Пасля смерці сярод яго рэчаў знайшлі пяць—шэсць долараў дробнымі, адзін залаты суверэн, калекцыю кіёў, патрапаную шаблю, розныя галаўныя ўборы, французскі франк 1828 года і некалькі імперскіх аблігацый[17]. Таксама меліся фальшывыя тэлеграмы, быццам бы ад расійскага цара Аляксандра II, які віншаваў Нортана з надыходзячым шлюбам з каралевай Вікторыяй, і ад прэзідэнта Францыі, які прадказвае, што такі саюз будзе катастрафічным для міру ва ўсім свеце. Разам з гэтым знойдзены лісты да каралевы Вікторыі і 98 акцый неіснуючага залатога рудніка[41].
Для збору сродкаў для пахавання быў арганізаваны спецыяльны фонд, заказана труна з ружовага дрэва[12]. Пахаванне Нортана прайшло ў нядзелю, 10 студзеня[42]. Выданне San Francisco Chronicle паведаміла, што на развітанне з імператарам прыйшло каля 10 000 чалавек. Насамрэч вялікі натоўп быў толькі ў пачатку працэсіі. Да труны імператара прыехалі толькі тры экіпажы, а на самім пахаванні прысутнічала каля трыццаці чалавек[43].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Асоба Нортана паслужыла правобразам персанажаў у творах Марка Твена, Роберта Льюіса Стывенсана, Сельмы Лагерлёф, Чарльза Букоўскага і іншых.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 24 жніўня 2019.
- ↑ http://www.nypl.org/blog/2012/07/17/emperor-united-states
- ↑ Fannin C. M. Joshua Abraham Norton // Norton, Joshua Abraham (1818 or 1819–08 January 1880), merchant and self-proclaimed emperor of the United States and protector of Mexico // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.2001875 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ New Perspectives on the West: Joshua Abraham Norton (англ.). PBS. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2012. Праверана 22 студзеня 2011.
- ↑ а б Herel, Suzanne (December 15, 2004). "Emperor Norton's name may yet span the bay". The San Francisco Chronicle. Архівавана з арыгінала December 24, 2004. Праверана April 17, 2007.
- ↑ а б "Joshua Abraham Norton" Архівавана 8 снежня 2014 года. at 1820Settlers.com.
- ↑ William Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), pp. 10–15.
- ↑ Dakers. Southern Africa Jewish Genealogy SA-SIG (6 красавіка 2000). Архівавана з першакрыніцы August 18, 2016. Праверана September 17, 2009.
- ↑ William Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), p. 14.
- ↑ "Le Roi Est Mort", San Francisco Chronicle, January 11, 1880, p. 8.
- ↑ William Drury, Norton I: Emperor of the United States (Dodd, Mead & Co., 1986), p. 10. "The age on the coffin lid, however, was merely a guess. At the inquest, Eva Hutchinson, the landlady of Eureka Lodgings which was the cheap hotel that was the Emperor's home for seventeen years, had testified that to the best of her belief he was 'a Jew of London birth'. And his age? Oh, about sixty-five. The coroner, lacking a birth certificate or any other material evidence, had simply accepted her word. And so the plate on his casket had been inscribed: JOSHUA A. NORTON DIED JANUARY 8, 1880 AGED 65 YEARS."
- ↑ а б в г Cowan, Robert (October 1923). "Norton I Emperor of the United States and Protector of Mexico (Joshua A. Norton, 1819–1880)". Quarterly of the California Historical Society. 2 (3): 237–245. doi:10.2307/25177715. JSTOR 25177715. Архівавана з арыгінала September 24, 2018. Праверана September 18, 2006.
- ↑ "1820 Settler Party: Willson" Архівавана {{{2}}}. at 1820Settlers.com. This page contains information about the passage of the ship La Belle Alliance that carried young Joshua and his family from London to South Africa from February to May 1820, including the London passenger list showing Joshua to have been 2 years old at the time of his boarding.
- ↑ Drury, William (1986). Norton I, Emperor of the United States. New York: Dodd, Mead & Company. ISBN 978-0-396-08509-6.
- ↑ John Lumea, "How and When Did Joshua Norton Get to San Francisco? Архівавана 5 лютага 2020 года., The Emperor Norton Trust, February 10, 2017.
- ↑ John Lumea, "Did Joshua Norton Really Arrive in San Francisco With a $40,000 Inheritance That He Built Into a Quarter-Million-Dollar Fortune in 3 Years?" Архівавана 5 лютага 2020 года., The Emperor Norton Trust, April 12, 2017.
- ↑ а б в г д е Moylan. Encyclopedia of San Francisco: Emperor Norton(недаступная спасылка). San Francisco Museum and Historical Society. Архівавана з першакрыніцы February 23, 2007. Праверана April 17, 2007.
- ↑ John Lumea, "San Francisco Rice Imports From Late 1852 to Early 1853 Point to Market Specifics of Joshua Norton's Gambit" Архівавана 23 мая 2022 года., The Emperor Norton Trust, May 22, 2022.
- ↑ Ruiz v. Norton, 4 Cal. 355 (1854) Oct. 1854 · Supreme Court of California 4 Cal. 355(недаступная спасылка)
- ↑ а б John Lumea, "'A New State of Things?' A Pre-Imperial Proclamation from Joshua Norton in July 1859," Архівавана 9 сакавіка 2022 года. March 8, 2022, The Emperor Norton Trust.
- ↑ John Lumea, "Joshua Norton at the Transamerica Pyramid," Архівавана 15 снежня 2022 года. The Emperor Norton Trust, December 14, 2022.
- ↑ Nolte, Carl (September 17, 2009). "Emperor Norton, zaniest S.F. street character". San Francisco Chronicle. Архівавана з арыгінала March 26, 2012. Праверана September 17, 2009.
- ↑ Proclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, 12 October 1859, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.
- ↑ Proclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, 4 January 1860, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.
- ↑ Proclamation of Emperor Norton, San Francisco Daily Evening Bulletin, July 27, 1860, p.3. Genealogy Bank via The Emperor Norton Trust.
- ↑ An original copy of the edition of the San Francisco Daily Herald where the proclamation was published is at the California State Library. A photocopy of the section of the newspaper column that includes the proclamation is an illustration in Allen Stanley Lane, Emperor Norton: The Mad Monarch of America (The Caxton Printers, 1939), illustration page inserted between pages 168 and 169.
- ↑ Lazo, Alejandro; Huang, Daniel (August 12, 2015). "Who Is Emperor Norton? Fans in San Francisco Want to Remember". Wall Street Journal. Архівавана з арыгінала March 7, 2016. Праверана March 5, 2016.
- ↑ BART — History and Facts, System Facts(недаступная спасылка). San Francisco Bay Area Rapid Transit District (BART). Архівавана з першакрыніцы September 22, 2006. Праверана April 18, 2007.
- ↑ Slaughter, Justin (August 13, 2013). "Petition to name Bay Bridge after Emperor Norton gains 1,000 signatures". San Francisco Bay Guardian. Архівавана з арыгінала March 4, 2016. Праверана August 15, 2013.
- ↑ Mechanics' Institute, "'Emperor Norton Bridge' in 2022?" Архівавана 27 сакавіка 2022 года., talk by John Lumea, founder of The Emperor Norton Trust, March 22, 2022.
- ↑ 1870 CENSUS: INSTRUCTIONS TO ASSISTANT MARSHALS . IPUMS USA. Архівавана з першакрыніцы November 10, 2023. Праверана 10 November 2023.
- ↑ John Lumea, "Joshua Norton in the Census of 1870," Архівавана 1 сакавіка 2022 года. The Emperor Norton Trust.
- ↑ Photographs of Emperor Norton Архівавана 27 сакавіка 2022 года., The Emperor Norton Trust.
- ↑ Carr, Patricia E. (July 1975). "Emperor Norton I: The benevolent dictator beloved and honored by San Franciscans to this day". American History Illustrated. 10: 14–20. Архівавана з арыгінала May 25, 2011. Праверана April 23, 2007.
- ↑ "Emperor Reburied". Time. 1934-07-09. Архівавана з арыгінала 2008-12-21. Праверана 2007-07-09.
- ↑ Orzano. California campaign seeks to rename San Francisco-Oakland Bay Bridge in honor of Emperor Norton . Coin World (24 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы May 15, 2017. Праверана August 19, 2018.
- ↑ Imperial Government of Norton I. Sept. 17, 1871. 50 Cents. . Stacks and Bowers Galleries (20 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 17 September 2023.
- ↑ "Arrest of the Emperor" Архівавана 7 жніўня 2018 года., Daily Alta California, January 22, 1967.
- ↑ Lamb. How Joshua Norton Became Emperor of the United States (англ.). ThoughtCo. Архівавана з першакрыніцы October 28, 2020. Праверана October 27, 2020.
- ↑ John Lumea, "Setting the Record Straight on the Famous Emperor Norton Obit(s)" Архівавана {{{2}}}., The Emperor Norton Trust, December 15, 2017.
- ↑ Asbury, Herbert (2002). The Barbary Coast. New York: Thunder's Mouth Press. p. 231. ISBN 978-1-56025-408-9.
- ↑ "Le Roi Est Mort". San Francisco Chronicle. January 11, 1880. Архівавана з арыгінала May 24, 2011. Праверана September 19, 2006.
- ↑ John Lumea, "A Funeral Cortege 'Two Miles Long'? Not Really." Архівавана {{{2}}}., The Emperor Norton Trust, May 22, 2023
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Caufield, Catherine (1981). The Emperor of the United States and other magnificent British eccentrics. Routledge and Kegan Paul. pp. 150–152. ISBN 978-0-7100-0957-9.
- Cech, John (1997). A rush of dreamers : being the remarkable story of Norton I, Emperor of the United States and Protector of Mexico. New York: Marlowe. ISBN 978-1-56924-775-4.
- Cowan, Robert Ernest. "Norton I, Emperor of the United States and Protector of Mexico (Joshua A. Norton, 1819–1880)" in Quarterly of the California Historical Society, October 1923. San Francisco: California Historical Society, 1923.
- Cowan, Robert E., et al. The Forgotten Characters of Old San Francisco. Los Angeles: The Ward Ritchie Press, 1964. Cowan's title essay includes an Emperor Norton section that essentially is an expanded version of his 1923 article for the California Historical Society.
- Dressler, Albert (1927). Emperor Norton, life and experiences of a notable character in San Francisco, 1849–1880. San Francisco: A. Dressler. LC CT275.N75 D7.
- Drury, William (1986). Norton I, Emperor of the United States. New York: Dodd, Mead & Company, Inc. ISBN 978-0-396-08509-6.
- Kramer, William M. (1974). Emperor Norton of San Francisco : a look at the life and death and strange burials of the most famous eccentric of gold rush California. Santa Monica, California: Norton B. Stern. ASIN B0006CF3KO.
- Lane, Allen Stanley (1939). Emperor Norton, Mad Monarch of America. Caldwell, Idaho: The Caxton printers, Ltd. ASIN B00086ATPC.
- Lumea, John (2014–present). Articles on the life and legacy of Emperor Norton for The Emperor Norton Trust.
- Ryder, David Warren (1939). San Francisco's Emperor Norton. San Francisco: Alex. Dulfer Printing and Lithographing Co. LC CT275.N75 R9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- The Emperor Norton Trust,
- «Магіла імператара Нортана» ў Atlas Obscura