Наталля Іванаўна Шыколенка
Пол | жанчына |
---|---|
Поўнае імя | Наталля Іванаўна Шыколенка |
Спецыялізацыя | javelin throw[d] |
Клуб | Дынама[d] |
Нарадзілася |
1 жніўня 1964 (60 гадоў) Андыжан, Узбекістан |
Грамадзянства | СССР, Беларусь |
Трэнеры | М.М. Аўсянік, А.З. Дзмітрусенка |
Рост | 182 см |
Вага | 80 кг |
IAAF | 14269624 |
Апошняе абнаўленне: 2 лістапада 2014 |
Наталля Шыко́ленка (нар. 1 жніўня 1964, Мінск) — беларуская і савецкая лёгкаатлетка чэмпіёнка свету 1995 г. і сярэбраная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў у Барселоне (1992 г.) у кіданні кап'я. Майстар спорта міжнароднага класа СССР (1987), заслужаны майстар спорту СССР (1997), заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1995). Спартсмен года Беларусі (1995).
Маці і асабісты трэнер Ганны Тарасюк. Сястра лёгкаталеткі Таццяны Шыколенкі.
Спартыўная кар'ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1983 г. заваявала тытул чэмпіёнкі СССР сярод юніораў у спаборніцтвах па кіданні кап'я. Праходзіла службу ў спартыўнай камандзе Узброеных Сіл МУС РБ. У 1987 г. прымала ўдзел ў Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Рыме. У 1988 г. у спаборніцтвах па кіданні кап'я выйграла Кубак Еўропы.
Пры падрыхтоўцы да Чэмпіяната свету па лёгкай атлетыцы ў Токіа ў 1991 г. атрымала сур'ёзную траўмы нагі, тым не менш паехала і выступіла на чэмпіянаце, заняўшы 11-ае месца. Даволі хутка стан здароўя Наталлі выправіўся, і ў 1992 г. яна выйграла першынства СССР з с лепшым па тым часе ў свеце вынікам.
На Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1993 г. у нямецкім Штутгарце заваявала бронзу (вынік - 65,64 м), на Чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 1995 г. у шведскім Гётэбаргу — золата (вынік - 67,56 м). На Алімпіядзе ў Барселоне ў 1992 г. Наталля заваявала срэбны медаль, саступіўшы першынства немке Сільке Рэнк. На Алімпійскіх гульнях ў амерыканскай Атланце заняла 12-ае месца, трапіўшы на трэцяй спробе ў дрот, па якому рухалася відэакамера.
Працуе настаўнікам СДЮШАР №2 БФСТ "Дынама".
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Асабісты рэкорд — кіданне кап'я на 71.40 м (1994). Пераможца першынств СССР, шасцікратная чэмпіёнка СССР (1988-1992), чэмпіёнка і рэкардсменка СНД (1992), уладальніца Кубка Еўропы і свету (1994), пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1986, 1990), чэмпіёнка міра (1995), срэбная прызёрка XXV Алімпійскіх гульняў 1992 г.[1]
Зноскі
- ↑ ""Семейное" копьё"(руск.). Звязда. 6 чэрвеня 2014. Праверана 2014-10-03.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Іванаўна Шыколенка — профіль IAAF (англ.)
- В ТЕНИ МЕДАЛЕЙ. Второе дыхание Натальи Шиколенко (руск.). Прессбол (11 ліпеня 2002). Праверана 3 кастрычніка 2014.
- "Тяжелая" атлетика Натальи Шиколенко (руск.). Беларусь Сегодня (15 красавіка 2006). Праверана 3 кастрычніка 2014.
- Наталья Шиколенко: дочь обещает пойти дальше (руск.)(недаступная спасылка). БФСТ "Дынама" (11 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 3 кастрычніка 2014.
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Андыжане
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Лёгкаатлеты паводле алфавіта
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Кідальнікі кап’я Беларусі
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь