Перайсці да зместу

Надзея Канстанцінаўна Крупская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Надзея Канстанцінаўна Крупская
руск.: Надежда Константиновна Крупская
Дата нараджэння 14 (26) лютага 1869[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1939(1939-02-27)[3][4][…] (70 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень доктар педагагічных навук
Партыя
Член у
Род дзейнасці бібліятэкарка, пісьменніца, настаўніца, палітык
Бацька Канстанцін Крупскі[d]
Маці Elizaveta Krupskaya[d]
Муж Уладзімір Ільіч Ленін
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Аўтограф Аўтограф
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Надзея Канстанцінаўна Крупская (Ульянава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадская дзяячка, педагог. Жонка Уладзіміра Леніна. Ганаровы член АН СССР (1931). Доктар педагагічных навук (1936).

Нарадзілася ў незаможнай шляхецкай сям’і, выхадцаў з Валынскай губерні. Бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (1838—1883), належаў да арганізацыі Камітэт рускіх афіцэраў у Польшчы, маці — Лізавета Васілеўна Цістрава (1843—1915), гувернантка. Дзед па бацьку Ігнат Крупскі, слуцкі дваранін, выведзены як персанаж у паэме «Файнбергада» слуцкага паэта Р. Скурата[6].

Скончыла гімназію (1887), вучылася на вышэйшых Бястужаўскіх жаночых курсах. У 1891—1896 г. настаўнічала ў Пецярбургу, адначасова (з 1890) займалася рэвалюцыйнай дзейнасцю. Была арыштаваная ў 1896 г., з 1898 член Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў ссылкі ў сяло Шушанскае Уфімскай губерні (цяпер Краснаярскі край), дзе адбываў ссылку і У. Ульянаў (Ленін). Там яна з ім прымае хрысціянскі шлюб у Рускай Праваслаўнай Царкве. У 1900—1901 адбывала ссылку ва Уфе. З 1901 г. суправаджала У. Леніна ў эміграцыі, падтрымлівала яго ў якасці сакратара і прэс-сакратара. Дапамагала У. Леніну ў выданні газет «Искра» і «Вперёд» (1901—1905), «Пролетарий» і «Социал-демократ» (1907—1911). 3 красавіка 1917 зноў у Расіі. Удзельніца Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Пасля 1917 г. працавала ў савецкай сістэме адукацыі. Член калегіі Наркамасветы, з лістапада 1920 старшыня Галоўпалітасветы пры Наркамасветы РСФСР, з 1929 намеснік народнага камісара асветы РСФСР. 3 1924 член ЦКК, з 1927 член ЦК ВКП(б).

Распрацоўвала прынцыпы савецкай сістэмы народнай асветы, метадалагічных і метадычных асноў навучання і выхавання. Аўтар прац па педагогіцы і ўспамінаў пра У. Леніна.

Зноскі

  1. Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
  2. Педагоги и психологи мира — 2012.
  3. Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  5. а б Крупская Надежда Константиновна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. Прогулка по Слуцку, или по следам Файнберга(недаступная спасылка) (руск.)