Перайсці да зместу

Мікулаш Дзурында

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікулаш Дзурында
Mikuláš Dzurinda
Сцяг в.а. прэзідэнта Славакіі
30 кастрычніка 1998 — 15 чэрвеня 1999
Папярэднік Уладзімір Мечыяр (в.а.)
Пераемнік Рудольф Шусцер
Сцяг4-ы Прэм’ер-міністр Славакіі
30 кастрычніка 1998 — 4 ліпеня 2006
Папярэднік Уладзімір Мечыяр
Пераемнік Роберт Фіца
Сцяг11-ы Міністр замежных спраў Славакіі
з 9 ліпеня 2010
Папярэднік Міраслаў Лайчак

Нараджэнне 4 лютага 1955(1955-02-04)[1][2] (69 гадоў)
Дзеці Zuzana Dzurindová[d][3]
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Сайт vlada.gov.sk/dzurinda_en/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікулаш Дзурында (славацк.: Mikuláš Dzurinda; нар. 4 лютага 1955, Спішскі Штрврток, Чэхаславакія) — славацкі палітык, прэм’ер-міністр Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзідэнта Славакіі з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.

У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансерватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намеснік міністра транспарту, тэлекамунікацый і пошты. У 1994 годзе — міністр транспарту, тэлекамунікацый і пошты ва ўрадзе Іозефа Мораўчыка. Пасля прыходу да ўлады Уладзіміра Мечыяра перайшоў у апазіцыю.

У 1998 годзе апазіцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзідэнта да абрання на гэты пост Рудольфа Шусцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкі дэмакратычны і хрысціянскі саюз. У 2002 годзе ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла другое месца, і пераможца выбараў Роберт Фіца сфарміраваў кааліцыйны ўрад.

9 ліпеня 2010 года заняў пост міністра ўнутраных спраў ва ўрадзе Іветы Радзічавай[4].

Зноскі