Мікалай Якаўлевіч Кісялёў
Мікалай Якаўлевіч Кісялёў | |
---|---|
Род дзейнасці | ваенны |
Дата нараджэння | 6 (19) снежня 1913[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 кастрычніка 1974 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Якаўлевіч Кісялёў (6 (19) снежня 1913, сяло Багародскае, Уфімская губерня — 27 кастрычніка 1974, Масква) — савецкі палітрук, партызан атрада «Мсціўца» («Дзядзькі Васі») у Беларусі, які выратаваў жыццё 218 яўрэям з Даўгінаўскага гета, вывеўшы іх за лінію фронту ў жніўні — кастрычніку 1942 года. Праведнік народаў свету (2005).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 6 (19) снежня 1913 года ў вёсцы Багародскае Уфімскай губерні ў сялянскай сям’і.
У 1941 годзе скончыў Інстытут знешняга гандлю ў Маскве і пайшоў добраахвотнікам на фронт. На пасадзе палітрука ваяваў у складзе 29-й стралковай дывізіі 32-й арміі, якая апынулася ў акружэнні пад Вязьмай. Трапіў у палон, збег, выйшаў да падпольшчыкаў у вёсцы Ілья. У пачатку 1942 года ўступіў у атрад «Мсціўца» пад камандаваннем Васіля Варанянскага (Дзядзька Вася), які дзейнічаў у Вілейскім раёне Вілейскай вобласці.
Летам 1942 года атрымаў заданне забяспечыць пераход праз лінію фронту менш за 300 ацалелых з 3000 яўрэйскіх жыхароў вёскі Даўгінава. Пасля больш чым 1500-кіламетровага паходу вывеў праз лінію фронту 218 чалавек, большая частка з якіх былі старыя, жанчыны і дзеці.
Ваяваў да 1944 года. Пасля вайны ў 1946 годзе ажаніўся з Ганнай, сувязной, якая разам з ім суправаджала групу яўрэяў.
Жыў і працаваў у Маскве, у Міністэрстве знешняга гандлю, выхоўваў дачку Таццяну і сына Мікалая.
Памёр 27 кастрычніка 1974 года. Пахаваны ў Маскве на Вастракоўскіх могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (1948),
- медаль «За працоўную доблесць» (1966),
- праведнік народаў свету (2005).
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 19 снежня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Расіі
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1974 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны