Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі
Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі | |
---|---|
Нараджэнне |
27 студзеня 1865 |
Смерць |
12 снежня 1930 (65 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітыка[1] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Мікалаевіч Пакроўскі (руск.: Никола́й Никола́евич Покро́вский, 15 (27) студзеня 1865 — 12 снежня 1930) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, міністр замежных спраў з 1916 па 1917 годы, сенатар, тайны саветнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дваран, сын сапраўднага стацкага саветніка. У 1888 годзе па заканчэнні юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта паступіў на службу ў Міністэрства фінансаў. З 1893 года начальнік аддзялення Канцылярыі Камітэта міністраў. У 1899 годзе віцэ-дырэктар Дэпартамента акладных збораў Міністэрства фінансаў. У 1904 годзе статс-сакратар Дэпартамента эканоміі Дзяржаўнага савета. У 1904—1906 гадах дырэктар Дэпартамента акладных збораў Міністэрства фінансаў.
З 9 ліпеня 1906 да 27 чэрвеня 1914 года — таварыш (намеснік) міністра фінансаў. У 1909 годзе — сенатар. У 1913 годзе — тайны саветнік.
У 1914—1916 гадах таварыш старшыні Раманаўскага камітэта, член Вярхоўнага камітэта па догляду, таварыш старшыні Цэнтральнага ваенна-прамысловага камітэта. З 25 студзеня да 30 лістапада 1916 года — дзяржаўны кантралёр. 30 лістапада 1916 года прызначаны міністрам замежных спраў (да 4 сакавіка 1917 года).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ў Каўнасе
- Выпускнікі СПбДУ
- Выпускнікі МДУ
- Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі
- Асобы
- Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
- Міністры замежных спраў Расійскай Імперыі