Перайсці да зместу

Мікалай Леанідавіч Самасейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Леанідавіч Самасейка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў

Нараджэнне 3 кастрычніка 1959(1959-10-03) (65 гадоў)
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Мікалай Леанідавіч Самасейка (3 кастрычніка 1959, Масква, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1959 года ў г. Маскве (РСФСР).

Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».

Працаваў суддзёй суда Фрунзенскага раёна г. Мінска; суддзёй судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда; старшынёй суда Цэнтральнага раёна г. Мінска.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях.

Намеснік Старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае траіх дзяцей.

Зноскі