Іван Аркадзьевіч Гардзейчык
Іван Аркадзьевіч Гардзейчык | |
---|---|
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1957 (66 гадоў) |
Адукацыя | |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Іван Аркадзьевіч Гардзейчык (нар. 20 кастрычніка 1957, в. Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі ваенны. Генерал-маёр. Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 кастрычніка 1957 года ў в. Вясея Слуцкага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча імя Ленінскага камсамола па спецыяльнасці «Камандная тактычная, інжынер па эксплуатацыі бранятанкавай тэхнікі», Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ па спецыяльнасці «Камандна-штабная аператыўна-тактычная паветрана-дэсантных войскаў», Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі па спецыяльнасці «Вайсковае і дзяржаўнае кіраванне»; генерал-маёр[1].
Праходзіў службу на асноўных камандных пасадах — камандзіра разведвальнага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра парашутна-дэсантнага батальёна, камандзіра парашутна-дэсантнага палка, камандзіра асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады, намесніка камандуючага войскамі, начальніка штаба — першага намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, першага намесніка начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Звольнены з Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у запас у 2015 годзе.
Старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў[1].
Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Уручскай акругі № 23. Член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 39 ордэнамі і медалямі, у тым ліку ордэнам «Чырвонага Сцяга», двума ордэнамі «Чырвонай Зоркі», медалямі «За баявыя заслугі», «За бездакорную службу» I і II ступені[1][2], Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Мае Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына і дачку[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 20 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
- Выпускнікі Разанскага вышэйшага паветрана-дэсантнага каманднага вучылішча
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Ваенныя Беларусі
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Заслужаныя спецыялісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
- Генерал-маёры (Беларусь)
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання