Матэргорн
Матэргорн | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 477 м |
Адносная вышыня | 1 043 м |
Размяшчэнне | |
45°58′35″ пн. ш. 7°39′31″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Альпы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Матэргорн, таксама Матэрхорн (італ.: Monte Cervino, фр.: Mont Cervin, ням.: Matterhorn) — гара ў горнай сістэме Альпаў. Вышыня 4477 м.
Узыходжанне на Матэргорн
[правіць | правіць зыходнік]З 1857 года было зроблена некалькі беспаспяховых узыходжанняў на Матэргорн, у асноўным з італьянскага боку.
Першае паспяховае ўзыходжанне на Матэргорн было здзейснена 14 ліпеня 1865 г. з боку Цэрмата групай англічаніна Эдуарда Уімпэра па яе грэбені Хёрнлі. Пры спуску 4 чалавекі загінулі ў выніку абрыву вяроўкі.
Трыма днямі пазней 17 ліпеня 1865 г. група пад кіраўніцтвам Жана-Антуана Карэля, гіда з Броя-Чэрвініі, паднялася на вяршыню з італьянскага боку — першапраходжанне па яе грэбені Ліён.
У 1871 годзе на вяршыню Матэргорн паднялася першая жанчына — Люсі Уолкер.
Найбольш цяжкая Паўночная сцяна Матэргорн была пройдзеная 1 жніўня 1931 г. Францам і Тоні Шмід.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).