Мар’ян Дубецкі
Мар’ян Дубецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1838 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 кастрычніка 1926 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мар’ян Дубецкі (польск.: Marian Karol Dubiecki; 26 жніўня 1838, Ізяслаў — 24 кастрычніка 1926, Кракаў) — польскі гісторык і пісьменнік, педагог, грамадскі і палітычны дзеяч, сакратар ад Русі ў Нацыянальным урадзе ў час паўстання 1863 года.
Псеўданім: Сучасны (польск.: Współczesny); крыптонім: МД (польск.: MD).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і Людвіка Дубецкага і Ганны Слаўкоўны. Меў старэйшых братоў Цэлестына і Аляксандра[1]. Яшчэ дзіцем страціў бацьку, таму яго выхаваннем займаліся цётка і дзядзька. Пачатковую адукацыю атрымаў у Жытомірскай гімназіі. З 1856 вучыўся ў Харкаўскім універсітэце, затым на гісторыка-філалагічным факультэце Кіеўскага ўніверсітэта. У час вучобы ва ўніверсітэце далучыўся да тайнай арганізацыі «Тройніцкі саюз» на чале з Уладзімірам Антановічам і Лявонам Главацкім, якая выступала за перадачу сялянам зямлі і прадастаўленне ім свабоды выбару месца жыхарства (польск.: Uwłaszczenie chłopów) і аднаўленне дзяржаўнасці Рэчы Паспалітай у граніцах 1772 года. Пасля тайная арганізацыя перарасла ў цэлы палітычны кірунак так званых «хлапаманаў». Неўзабаве адбыўся і раскол, пасля якога вылучыліся дзве плыні. Першая, пад кіраўніцтвам Уладзіміра Антановіча, выступала за незалежнасць Русі (Украіны). Другая, на чале з Ізідарам Капярніцкім і Мар’янам Дубецкім, — за аднаўленне Рэчы Паспалітай у якасці федэрацыі трох народаў. Другая стала асновай рэвалюцыйнага руху і прывяла ўрэшце да паўстання 1863 года.
Пасля заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта ў 1860 годзе Мар’ян Дубецкі заняў месца настаўніка польскай мовы і літаратуры ў Ровенскай гімназіі, але праз год страціў працу за ўдзел у патрыятычнай маніфестацыі, пасля чаго асеў у сяле пад Берастэчкам, у свайго старэйшага брата. Разам з Аляксандрам вёў палітычную і асветніцкую працу сярод жыхароў края. За ўдзел у маніфестацыі 10 верасня 1861 года ў Гародле разам з братам быў арыштаваны і вывезены ў ссылку ў Вятку, а затым у Тамбоў. Пасля вызвалення, у лістападзе 1862 вярнуўся на радзіму.
Пасля вяртання прыехаў у Варшаву і ўвайшоў у паўстанцкі ўрад. 10 красавіка 1864 года быу арыштаваны, да 1883 года знаходзіўся ў ссылцы[2].
Аўтар працы «Рамуальд Траўгут» і некалькіх іншых, адна з прац прысвечана Каралю Прозару. Пры канцы жыцця жыў у Кракаве, збіраў грошы на будаўніцтва гімназіі ў Цешыне[2].
Зноскі
- ↑ M.J. Minakowski, Wielka genealogia Minakowskiego, wyd. 4, Kraków 2009 (польск.)
- ↑ а б Андрэй Раствароўскі. Зямля, якой ужо не ўбачыш. Фрагменты ўспамінаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 19 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Michał Janik, Marian Karol Dubiecki, w: Polski Słownik Biograficzny, Kraków 1939—1946, t. V, s. 428—430.
- Jerzy Starnawski , Marian Karol Dubiecki, w: Słownik badaczy literatury polskiej, Łódz 2002, t. V. (польск.)
- Stefan Pomarański, Marian Dubiecki: zarys biograficzny z powodu 85-ej rocznicy urodzin, Zamość; Warszawa 1923. (польск.)
- Jakób Hoffman, Marian Dubiecki o sobie. W dniu wmurowania tablicy: Marianowi Dubieckiemu 10 maja 1931 roku w Równem na Wołyniu, Równe Wołyńskie 1931. (польск.)
- Tadeusz Dubiecki, Korespondencja między Józefem Ignacym Kraszewskim a Marianem Dubieckim, Łuck 1939. (польск.)
- Proces Romualda Traugutta i członków Rządu Narodowego. Akta Audytoriatu Polowego z lat 1863 — 1864, Pod red. E. Halicza, Warszawa 1960. t. I — IV (польск.)
- Historiografia polska w dobie pozytywizmu (1865—1900). Kompendium dokumentacyjne, red. Ryszard Przelaskowski, Warszawa 1968. (польск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мар’ян Дубецкі
- Нарадзіліся 26 жніўня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Заслаўскім павеце
- Памерлі 24 кастрычніка
- Памерлі ў 1926 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Гісторыкі Польшчы
- Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
- Сасланыя ў Сібір