Перайсці да зместу

Марыя Васількаўна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марыя Васількаўна
Нараджэнне 1130
Смерць 1194
Бацька Васілька Святаславіч
Муж Святаслаў Усеваладавіч[1]
Дзеці Алег Святаславіч[d], Усевалад Святаславіч Чармны[d], Уладзімір Святаславіч[d], Глеб Святаславіч[d] і Мсціслаў Святаславіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марыя Васількаўна (не пазней 1131 — пасля 1194) — полацкая княжна.

Дачка полацкага князя Васількі Святаславіча, праўнучка Усяслава Брачыславіча. У 1143 годзе выдана замуж за Святаслава Усеваладавіча, з 1180 года вялікага князя кіеўскага. З летапісаў вядома толькі як Васількаўна або жонка Святаслава, імя Марыя згадана ў Любецкім сінодыку. Марыя мела вялікі ўплыў на мужа, так, у 1180 годзе толькі па яе і княжацкага ўлюбёнца Качкара радзе Святаслаў задумаў паход супраць смаленскіх князёў Давыда і Рурыка Расціславічаў. Перажыла мужа, памерлага ў 1194 годзе.

Паводле Аляксандра Салаўёва, з Марыяй звязана вялікая ўвага аўтара «Слова пра паход Ігараў» да полацкай гісторыі[2], такой думкі таксама трымаўся Леанід Махнавец. Махнавец лічыць Марыю адным з інфарматараў аўтара «Слова…», у творы між іншага згаданы невядомыя крыніцам браты Марыі — Усевалад і Ізяслаў Васількавічы, а таксама звесткі пра гібель апошняга[3]. Георгій Сумарокаў наогул лічыць Марыю аўтарам «Слова…»[4].

  1. Е. К. Святослав Всеволодович // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIX. — С. 274.
  2. Соловьёв А. В. Политический кругозор… С. 83
  3. Махновец Л. Е. Про автора… С. 118.
  4. Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна…
  • Ипат. лет. Стб. 313, 614, 680;
  • Татищев В. Н. История Российская. М.; Л., 1964. Т.3. С. 122—123;
  • Соловьев А. В. Политический кругозор автора «Слова о полку Игореве» // ИЗ. 1948. № 25. с. 71—103. С. 83—84;
  • Сумаруков Г. В., Серегина Н. С. Полоцкая княжна Мария Васильковна — автор «Слова о полку Игореве»: исследования тайнописи / вст. ст. Л. Ф. Данько, А. И. Судника. — Полоцк: А. И. Судник, 2008. — 53 с.: ил. — (Наследие Полоцкой земли; вып. 6). ISBN 978-985-6650-53-9;
  • Махновец Л. Е. Про автора «Слова о полку Ігоревім». Київ, 1989. С. 28—29, 75—76, 115—118, 123.