Перайсці да зместу

Мардоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мардоўнік

Мардоўнік калючы (Echinops pungens Trautv.) [syn. Echinops adenocaulis Boiss.]
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinops L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37285
NCBI  32194
EOL  44921
GRIN  g:4106
IPNI  8731-1

Мардо́ўнік[2][3] (Echínops) — род кветкавых раслін сямейства астравыя, або складанакветныя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя і двугадовыя, калючыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, простае або галінастае ў верхняй частцы, часта апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае. Кветкі трубчастыя, у шматлікіх адзіночных кошыках, утвараючых шарападобныя або падоўжаныя галоўчатыя суквецці з агульнай абгорткай. Абгорткі асобных кошыкаў складаюцца з 12—25 лісцікаў. Плодсямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ад Іберыйскага паўвострава па Паўднёвай Еўропе да Японіі. Паўднёвая мяжа арэала праходзіць па Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, Ірану і Афганістану.

Расце, як правіла, па схілах узгоркаў, у стэпах, па берагах рэк на лугах, на ўзлесках сярод хмызнякоў, на пустках і ў ярах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Мардоўнік круглагаловы.

Мардоўнік круглагаловы (Echinops sphaerocephalus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род складае каля 190 відаў[4] (каля 150 відаў[5]).

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Echinops L. (англ.) (Праверана 9 чэрвеня 2010)
  2. Напісанне Мардоўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. Мн., 2000, С. 112.
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. The Plant List: Echinops
  5. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Мордовник — род Echinops: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)