Маніхейства
Маніхейства | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | невядома |
Заснавальнік | Мані |
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Дзяржава Сасанідаў, Рымскі Егіпет, Галія, Britannia[d], Кітай[d], Заходняя Рымская імперыя, Візантыя, North India[d] і халіфат Абасідаў |
Асноватворны дакумент | Shabuhragan[d], Gospel of Mani[d], Arzhang[d], Fundamental Epistle[d] і Kephalaia of the Teacher[d] |
Быў натхнёны | гнастыцызм, будызм, хрысціянства, зараастрызм, Elcesaites[d][1] і Mandaeism[d] |
Дата спынення існавання | XIV стагоддзе і XIII стагоддзе[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Маніхейства (кіт. Маніцзяа 摩尼教) — рэлігія, якая паўстала ў Сярэднявеччы, мэтай якой было аб’яднанне ўсіх сусветных рэлігій. Ідэалагічны падмурак закладзены ў III ст. старажытнаперсідскім мысляром Мані. Маніхейства вучыць, што матэрыя створаная злым богам (дэміургам), і толькі дух створаны добрым і вечным Богам. Маніхеі дзеляцца на дзве групы — свецкія людзі і манахі («абраныя»), прычым манахі займаюцца толькі духоўнай дзейнасцю і не звязаныя ані з чым матэрыяльным.
Маніхейскі святар (манах, «абраны») не ўжывае ў ежу мяса, віна, малака (гл. таксама Вегетарыянства), чытае на працягу дня вялікую колькасць малітваў. Яму варта ўхіляцца ад любой працы, акрамя звязанай з напісаннем або перакладам тэкстаў, бо ў гэтым свеце толькі словы нематэрыяльныя. Свецкія людзі не маюць асаблівых абавязкаў і ў сутнасці не ўваходзяць у царкву, але ім рэкамендуецца падтрымліваць святароў і чытаць рэлігійныя кнігі.
Гісторыя маніхейства
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова маніхейства падтрымлівалася шахамі Персіі, але зараастрыйскія святары дамагліся рэпрэсій супраць гэтай рэлігіі і нават забойства самога Мані. Пры жыцці Мані прапаведаваў не толькі ў Персіі, але і ў Індыі, а пасля яго смерці маніхейства распаўсюдзілася таксама ў Рымскай імперыі, дзе прыхільнікам маніхейства быў некаторы час Аўгусцін. Вядомы прапаведнік гэтай рэлігіі ў Рымскай імперыі — манах-біскуп Фаўст Нумідыйскі.
Пасля замацавання пазіцый каталіцызму ў Рымскай імперыі маніхейства было забароненае, але маніхейскія і падобныя групы — паўлікане, багамілы, альбігойцы — захоўваліся ў Еўропе амаль да пачатку эпохі Адраджэння.
Маніхейства было дзяржаўнай рэлігіяй Уйгурскага і Хакаскага каганатаў да часоў мангольскіх заваёваў, а ў пэўных частках Сібіры захоўвалася і да часоў расійскіх заваёваў. На Енісеі маніхеі мелі вялікія храмы і багатыя бібліятэкі. Усё гэта было разбурана качэўнікамі ў XII—XIII стст.
Неаманіхейства — спробы адрадзіць маніхейства ў канцы XX стагоддзя. Найболей развітая неаманіхейская група — Маніхейская Праваслаўная Царква ЗША (архібіскуп Абба Ешу Насрай). МПЦ ЗША спрабуе адаптаваць да маніхейства шэраг будыйскіх, суфійскіх і іншых дактрын, развіваючы сінкрэтычны патэнцыял вучэння Мані. Колькасць МПЦ ЗША каля 2500 чалавек, з іх 13 святароў. На тэрыторыі былога СССР маецца адзін святар МПЦ ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Паўлікіянства, Багамілы, Наўгародскі кодэкс, Катары, Гнастыцызм, Гісторыя Балгарыі, Гісторыя Босніі, Гісторыя Сібіры, Дуалізм, Альбігойцы, Вальдэнсы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Encylopédie des religions — 1 — Encyclopædia Universalis, 2002. — P. 122. — 657 с. — ISBN 2-85229-922-4
- ↑ Encylopédie des religions — 1 — Encyclopædia Universalis, 2002. — P. 125. — 657 с. — ISBN 2-85229-922-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маніхейская літаратура Архівавана 20 ліпеня 2016.
- Маніхейскія тэксты
- Маніхейства (англ.)
- Маніхейства Архівавана 4 снежня 2008. (англ.)
- Мані і Маніхейства (англ.)
- Неаманіхейская царква ЗША Архівавана 11 мая 2008. (англ.)