Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт
Выгляд
Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Minot State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Minot State University |
Заснаваны | 1913 |
Студэнты | 2 920[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Майнат, Паўночная Дакота, ЗША |
Сайт | minotstateu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Minot State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Майнат у штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1913 годзе як Майнацкая нармальная школа, двухгадовая школа, прызначаная для падрыхтоўкі настаўнікаў для работы ў паўночна-заходняй частцы штата. У 1924 годзе Майнацкая нармальная школа пачала выдаваць дыпломы бакалаўра, што запатрабавала змены назвы на Майнацкі дзяржаўны педагагічны каледж. З часам спектр акадэмічных прапаноў пашырыўся. У 1964 годзе назва вучэльні была скарочаная да Майнацкі дзяржаўны каледж, а ў 1980-я гады каледж стаў універсітэтам.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Каледж бізнесу
- Каледж адукацыі і навук пра здароўе
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 9 чэрвеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы