Магістратура (Старажытны Рым)
Гісторыя Старажытнага Рыма |
---|
Заснаванне Рыма |
Царскі перыяд |
Рэспубліка |
Імперыя |
Паняцці |
Асобы |
Магістрату́ра (ад лац.: magistratus — службоўца, чыноўнік, начальнік) — агульная назва дзяржаўных пасад у Старажытным Рыме. Узнікненне магістратаў адносіцца да перыяду ўсталявання Рымскай рэспублікі (канец VI стагоддзя да н.э.). Магістратура здзяйснялася бясплатна, была кароткатэрміновай (як правіла, 1 год) і калегіяльнай, то бок выконваліся двума людзьмі (за выключэннем пасады дыктатара). Чалавек, што замяшчала магістра, звалася магістра́там.
Першы вышэйшы магістрат быў створаны прыблізна ў 450 да н.э., калі пасля адмены царскай улады на чале Рымскай рэспублікі ўсталі два вышэйшыя магістраты — консулы з ліку патрыцыяў. Спачатку ўсе магістраты, акрамя народных трыбунаў, замяшчаліся патрыцыямі, але да пачатку III стагоддзя да н.э. сталі даступнымі і плебеям.
Усе магістраты мелі права выдаваць указы па коле сваіх абавязкаў і накладаць штрафы; вышэйшыя магістраты, акрамя цэнзараў, валодалі вярхоўнай уладай (imperium). Іх вонкавай адметнасцю была світа з ліктараў (лат. lictor) з фасцыямі. Згодна з законам Віллія (180 да н.э.) быў усталяваны парадак і паслядоўнасць праходжання магістратаў (гл. cursus honorum).
У эпоху Імперыі выбарныя пасады страцілі палітычная значэнне, але захаваліся як перадумова для заняцця новых, буйных пасад.
Асноўныя рысы магістратуры
[правіць | правіць зыходнік]- Выбарнасць. Магістраў абіралі на Народных зборах з ліку асоб ад 27 гадоў і старэй (у залежнасці ад пасады). Да нявыбарных, прызначаемых магістраў належалі дыктатар і начальнік кіноты. Пры кіраванні Сулы ўзрастае векавы цэнз: для квестараў - ад 30 гадоў, для прэтораў - ад 40 гадоў, для консула - ад 42 гадоў.
- Калегіяльнасць. На кожную пасаду акрамя дыктатара і начальніка кіноты абіралася па некалькі асоб. Яны працавалі асобна, але пры вырашэнні важны пытанняў узгаднялі між сабой рашэнне. Магістрат мог пазбавіць рашэнне свайго калегі ад юрыдычнай сілы, наклаўшы на яго veto.
- Нядоўгачаснасць перабывання на пасадзе. Магістратаў абіралі тэрмінам на 1 год, акрамя цэнзараў, якіх абіралі на 5 гадоў.
- Адказнасць перад народам. магістраты неслі адказнасць за сваю дзейнасць перад зборам, на якіх іх абралі.
- Бясплатнасць. магістраты не атрымлівалі ўзнагароды за сваю працу, бо іхняя дзейнасць была ганаровым абавязкам і было ганебна браць грошы за службу Бацькаўшчыне.
магістраты
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаліся магістраты:
- ардынарныя (выбарныя)
- экстраардынарныя (што прызначаюцца)
- вышэйшыя