Ліхаманка
Ліхаманка | |
---|---|
МКХ-10 | R50. |
МКХ-9 | 780.6 |
DiseasesDB | 18924 |
MedlinePlus | 003090 |
eMedicine | med/785 |
MeSH | D005334 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліхаманка (лац.: febris) — неспецыфічны тыповы паталагічны працэс, адным з прыкмет якога з’яўляецца змяненне тэрмарэгуляцыі і павышэнне тэмпературы цела.
У эвалюцыі ліхаманка ўзнікла як абаронча-прыстасаванчая рэакцыя на інфекцыю арганізма вышэйшых жывёл і чалавека, таму акрамя павышэння тэмпературы цела пры гэтым працэсе назіраюцца і іншыя з’явы, характэрныя для інфекцыйнай паталогіі.
У мінулым ўсе хваробы, якія суправаджаюцца пад’ёмам тэмпературы цела, называлі ліхаманкай, аднак у сучасным навуковым разуменні ліхаманка не з’яўляецца захворваннем. Разам з тым, у сучасных назвах шэрагу назалагічных адзінках тэрмін ліхаманка прысутнічае, напрыклад плямістая ліхаманка скалістых гор, ліхаманка папатачы, гемарагічная ліхаманка Эбола і інш.
Сутнасць ліхаманкі складаецца ў такім адказе апарата тэрмарэгуляцыі вышэйшых гомаятэрмных жывёл і чалавека на спецыфічныя рэчывы (пірагены), які характарызуецца часовым зрухам ва ўстаноўчай кропцы тэмпературнага гамеастаза на больш высокі ўзровень, пры абавязковым захаванні саміх механізмаў термарэгуляцыі, у чым складаецца прынцыповае адрозненне ліхаманкі ад гіпертэрміі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліхаманка