Перайсці да зместу

Кэтрын Рос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кэтрын Рос
Katharine Ross
Кэтрын Рос у 1966 годзе.
Дата нараджэння 29 студзеня 1940(1940-01-29) (84 гады)
Месца нараджэння Галівуд, ЗША
Грамадзянства
Муж Sam Elliott[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1962—2006
Кірунак вестэрн
Узнагароды
IMDb 1684
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кэтрын Рос (англ.: Katharine Ross; 29 студзеня 1940) — амерыканская актрыса, намінантка на прэмію «Оскар» у 1967 годзе.

Кэтрын Джульет Рос нарадзілася 29 студзеня 1940 года ў Галівудзе. Пазней яе сям'я пераехала ва Уолнет-Крык, усходні прыгарад Сан-Францыска. Яна вучылася ў сярэдняй школе Лас-Ломас і каледжы Дыябла-Вэлі ў Плізант-Хіл, штат Каліфорнія, дзе і пачалася яе акцёрская кар'ера з удзелу ў здымках у студэнцкім фільме.

У кіно яна найбольш вядомая па ролі Элейн Робінсан ў фільме «Выпускнік» (1967), з Дасцінам Хофманам і ролі Эты Плэйс у «Буч Кэсідзі і Сандэнс Кід» (1969) з Полам Ньюманам і Робертам Рэдфардам у галоўных ролях.

Падчас здымак у фільме «Псіханутыя» (1978) Кэтрын пазнаёмілася з акцёрам Сэмам Эліятам, за якога ў 1984 годзе выйшла замуж. Кэтрын і Сэм маюць адну дачку, Клеа.