Клінцы
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Клінцы́ (руск.: Клинцы) — горад (з 1729 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці. Насельніцтва 66,1 тыс. чалавек (2005), другі па велічыні ў вобласці пасля Бранска.
Размешчаны на рацэ Ту́расна (басейн Дняпра), за 170 км ад Бранска на трасе Гомель — Бранск.
Аўтакранавы завод, фабрыка па апрацоўцы дыяментаў, аўтарамонтны завод, швейная фабрыка, трыкатажная фабрыка, камбінат будаўнічых матэрыялаў, завод тэлефоннай апаратуры.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча на месцы Клінцоў заснавана ў 1703 годзе беглым селянінам-стараабраднікам Васілём Апанасавічам Клінцовым. У 1708—1709 гадах мясцовыя стараверы аказалі значную дапамогу расійскім войскам у ходзе Паўночнай вайны (1700—1721), за што ў 1715 годзе цар Пётр I спецыяльным указам замацаваў за імі гэтую зямлю, а паселішча атрымала статус слабады пад назвай Клінцы. У 1720 годзе І. Г. Сабальшчыкаў заснаваў тут першую буйную гарбарную вытворчасць. Значны прыток насельніцтва адбыўся пасля разгрома цэнтра стараверства ў Ветцы ў 1735—1736 гадах і асабліва ў 1763—1764 гадах. Пасад Суражскага павета Ноўгарад-Северскага намесніцтва (1782—1796), Маларасійскай губерні (1796—1802), Чарнігаўскай губерні (1802—1919). З апошняй чвэрці XVIII стагоддзя да пачатку 1810-х гадоў цэнтр выдання старадрукаваных кніг «новым цісненнем»: у 1785 годзе адкрыта друкарня Жалезнікавых, Рукавішнікава (да канца 1780-х гадоў), у 1786 годзе — Карташова. У пачатку ХІХ стагоддзя ўзнікла буйная тэкстыльная вытворчасць. У 1870—1890-х гадах Клінцы перажывалі эканамічны заняпад.
У красавіку 1918 года заняты аўстра-германскімі войскамі, у снежні 1918 года вызвалены Багунскім палком Чырвонай Арміі пад камандаваннем М. А. Шчорса. Павятовы цэнтр Гомельскай губерні (1921—1926), Бранскай губерні (1926—1929).
Горад з 1925 года. Акруговы цэнтр (1929—1930) Заходняй вобласці. З 1929 года раённы цэнтр Заходняй вобласці (1929—1937), Арлоўскай вобласці (1937—1944), Бранскай вобласці (з 1944).
У час Вялікай Айчыннай вайны 20 жніўня 1941 года акупіраваны германскімі войскамі, практычна разбураны. Вызвалены савецкім войскам 25 верасня 1943 года падчас Бранскай наступальнай аперацыі.
У 1986 годзе горад і яго наваколлі пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай аварыі. З 2005 года ўтварае гарадскую акругу. У 2015 годзе Пастановай Урада РФ горад аднесены да зоны пражывання з правам на адсяленне.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Васільевіч Даманаў (1940—2014) — беларускі мастак.
- Святлана Мікалаеўна Курылкіна (нар. 1963) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2000), прафесар (2003).
Зноскі
- ↑ а б https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р http://www.MojGorod.ru/brjansk_obl/klincy/index.html
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.php — Демоскоп Weekly.
- ↑ Народное хозяйство СССР 1922-1982 (Юбилейный статистический ежегодник)
- ↑ http://alcdata.narod.ru/USSR_70_1987 — М.: ЦСУ РСФСР. — 766 с.
- ↑ http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
- ↑ http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/b07_14t/IssWWW.exe/Stg/z/02.htm
- ↑ http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
- ↑ http://bryansk.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/bryansk/resources/0f50b5804e367fe2afe7afba5f1db840/01-10.xls
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клінцы