Перайсці да зместу

Кацярына Вадстэнская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кацярына Вадстэнская
Дата нараджэння 1331[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1381(1381-03-24)[1][3][…]
Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца каталіцкай царквой
Кананізавана 24 сакавіка
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 24 сакавіка
Бацька Ulf Gudmarsson[d][2]
Маці Брыгіта Шведская[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кацярына Вадстэнская (шведск.: Katarina av Vadstena, Katarina Ulfsdotter; Катарына Ульфсдотэр; 1331 — 24 сакавіка 1381) — святая Рымска-Каталіцкай Царквы ордэна брыгітак.

Бацькам Кацярыны быў Ульф Гудмарсан, маці — святая Брыгіта; акрамя Кацярыны, яны мелі яшчэ сем дзяцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за рыцара Эгарда ван Кюрэна. З яго дазволу Кацярына разам з маці ў 1350 годзе адправілася ў вандроўку ў Рым. Муж Кацярыны неўзабаве памёр, і Кацярына засталася ў Рыме, дзе яна пісала рэлігійныя працы. Нягледзячы на тое, што да яе сваталіся шматлікія багатыя рымскія жаніхі, больш замуж яна не выйшла і дапамагала маці ў арганізацыі ордэна брыгітак. Стала першым кіраўніком Вадстэнскага манастыра, хоць і не была манахіняй. Пасля смерці маці Кацярына зацвердзіла ў Рыме статут ордэна і дамагалася яе кананізацыі, якая адбылася ў 1391 году, праз 10 год пасля смерці Кацярыны.

У 1484 году рымскі папа Інакенцій VIII дазволіў лічыць Кацярыну святой. Нягледзячы на гэта, сам працэс кананізацыі ніколі не быў скончаны з-за Рэфармацыі ў Швецыі. У 1489 яе мошчы былі змешчаны ў раку і перанесены ў Вадстэнскі манастыр. Рымска-Каталіцкая Царква ўшаноўвае яе памяць 24 сакавіка (у дзень яе смерці), а шведская лютэранская — 2 жніўня.

Зноскі

  1. а б Katarina Ulfsdotter — 1917.
  2. а б в г д Katarina Ulfsdotter (Katarina av Vadstena) 1331 — 1381-03-24 Helgon, klostergrundare, abbedissa Праверана 1 снежня 2020.
  3. Katharina von Schweden // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.