Катарына фон Бора
Катарына фон Бора | |
---|---|
ням.: Katharina von Bora | |
Партрэт пэндзля Лукаса Кранаха Старэйшага | |
Род дзейнасці | religious sister, багаслоў, хатняя гаспадыня, манахіня |
Дата нараджэння | магчыма 29 студзеня 1499 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 снежня 1552 (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | пратэстанцтва |
Бацька | Hans der Jüngere von Bora, Herr auf Lippendorf[d][2] |
Маці | Anna von Haugwitz[d][2] |
Муж | Марцін Лютэр |
Дзеці | Элізабэт Лютэр[d], Пауль Лютэр[d], Магдалена Лютэр[d], Маргарэтэ Кунхайм[d] і Ёханес Лютэр[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Катарына фон Бора (ням.: Katharina von Bora; 29 студзеня 1499, Ліпендорф каля Пегау — 20 снежня 1552, Торгау) — жонка і найбліжэйшая памочніца нямецкага царкоўнага рэфарматара Марціна Лютэра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Катарына фон Бора адбывалася з саксонскага дваранскага роду. Выхоўвалася ў бенедыкцінскім кляштары ў Брэне, а з 1509 года — у цыстэрцыянскім кляштары Німбшэн каля Грымы. Тут яна вучылася пісьму, чытанню, лічэнню, спевам, а таксама латыні і пачаткам вядзення сельскай гаспадаркі. У гэтым жа кляштары дзяўчына ў 1515 годзе дае клятву стаць манашкай.
Неўзабаве пасля гэтага Катарына знаёміцца з крытычнымі сачыненнямі Марціна Лютэра, і яна вырашае бегчы з кляштара. Звярнуўшыся па дапамогу да Лютэра, які прысылае ў кляштар воз, Катарына разам з яшчэ 11 манашкамі хаваецца ў ім сярод бочак з селядцом. З-за таго, што пасля вяртання дамоў жанчынам пагражала смерць, Лютэр прывёз іх у Вітэнберг, дзе разлічваў знайсці ім «прыстойных мужоў». Катарына фон Бора жыла ў гэтыя дні ў мастака Лукаса Кранаха Старэйшага, пэндзлю якога належаць выдатныя партрэты Катарыны і Марціна Лютэра.
Пасля таго як сватаўство Катарыны з некалькімі знойдзенымі для яе жаніхамі не ўдалося, Марцін і Катарына 13 чэрвеня 1525 года пабраліся шлюбам. Жылі яны ў былым аўгусцінскім кляштары, які курфюрст Ёган Цвёрды перадаў у іх распараджэнне. Катарына тут займалася гаспадаркай, у тым ліку жывёлагадоўляй і піваварствам. У многіх праблемных пытаннях, з якімі сутыкаўся ў паўсядзённым жыцці Лютэр, жонка была яму вялікай дапамогай.
У Марціна Лютэра і Катарыны нарадзіліся шасцёра дзяцей — 3 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Пасля смерці мужа і вырашэння праблем з яго завяшчаннем Катарына стала забяспечанай жанчынай, якая карысталася заступніцтвам курфюрста Саксоніі Ёгана-Фрыдрыха Вялікадушнага, караля Даніі Крысціяна III і герцага Прусіі Альбрэхта. Падчас Шмалькальдэнскай вайны, у 1546 і ў 1547 гадах, яна была вымушана з дзецьмі бегчы ў Магдэбург. Вярнуўшыся ў Вітэнберг, Катарына даведалася, што яе гаспадарка была разрабавана. Тым не менш заставалася ў Вітэнбергу аж да 1552 года, калі ў наваколлях пачаўся неўраджай, а ў горадзе вылілася эпідэмія чумы.
З'ехаўшы ў Торгау, памерла з-за няшчаснага выпадку ў дарозе.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бора, Катарина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Соловьёв Эрих. «Непобеждённый еретик. Мартин Лютер и его время», Москва, «Молодая гвардия», 1984;
- G. Grisar. «Martin Luters Leben und sein Werk», Freiburg-Breisgau 1926 год;
- W. Landgraf. «Martin Luter. Reformator und Rebell», Берлін, 1981.