Перайсці да зместу

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Камаі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымска-каталіцкі касцёл
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
55°03′37″ пн. ш. 26°36′19″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Камаі
Канфесія каталіцтва
Епархія Віцебская дыяцэзія
Тып будынка касцёл
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Заснавальнік Ян Рудаміна-Дусяцкі
Дата заснавання 1606
Будаўніцтва 16031606 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000593шыфр 212Г000593
Сайт catholic.by/3/kasciol/pa…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — рымска-каталіцкі храм у Камаях, узведзены ў 1606. Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пабудаваны ў 16031606 гг. у мястэчку Камаі Ашмянскага павета (цяпер Пастаўскі раён). Заснаваны Янам Рудамінам-Дусяцкім. Акт фундацыі (1606 г.) падпісаны і Янам Хаецкім, дата пабудовы (1603 г.) названа ў інвентары XVIII ст. У стылявой трактоўцы касцёла спалучаны формы абарончага дойлідства, архітэктуры готыкі і рэнесансу. Спачатку меў падоўжна-восевую кампазіцыю, быў 3-нефавы, 4-слупавы, перакрываўся крыжовымі і зорчатымі скляпеннямі (зберагліся ў апсідзе). У 1643 годзе пры касцёле П. і М. Рудаміны заснавалі шпіталь. У сярэдзіне XVII ст. пасля пажару скляпенні абваліліся, слупы разабраны, асноўнае памяшканне перакрыта драўляным люстраным скляпеннем. Пасля адбудовы храм у 1673 г. быў кансэкраваны віленскім біскупам-суфраганам Мікалаем Слупскім.

У 1778 г. на сродкі Войнаў і Козелаў прыбудавана вялікая прамавугольная ў плане капліца з крыптай, перакрытай цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі.

Цяпер касцёл — мураваны 2-вежавы амаль квадратны ў плане храм з вялікай паўцыркульнай алтарнай апсідай, сакрыстыяй і хорамі над бабінцам. Дахі над асноўным аб'ёмам і капліцай 2-схільныя, над апсідай — конусападобны. Сцены (таўшчыня 2 м.) прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, паглыбленымі ў нішах. Партал увахода са спічастым завяршэннем.

Галоўны фасад асноўнага аб'ёму завершаны трохвугольным шчытом, раскрапаваны ў верхняй частцы 4 плоскімі арачнымі нішамі з байніцамі, фланкіраваны 2 магутнымі цыліндрычнымі вежамі (вышыня 16, дыяметр 6 м) з байніцамі. Паўночная сцяна праёмаў не мае. Сцены дэкарыраваны тонкімі карнізамі, фасады капліцы — пілястрамі.

Хрыстос і сірата, Альфрэд Ромер
Роспіс столі касцёла
Алтарная частка касцёла

У інтэр'еры асноўнага зала і капліца злучаны мураванымі лесвіцамі, размешчанымі паміж пілонаў. Апсіда адкрываецца ў асноўным памяшканне арачным праёмам. Усе скляпенні касцёла аздоблены размалёўкай у тэхніцы грызайль. У інтэр'еры арган канца XVIII ст., 4 разныя драўляныя алтары. Аснову цэнтральнага 2-яруснага алтара 2-й палове XVIII ст. складаюць 4 калоны карынфскага ордэра, паміж імі ў нішах — даўляныя паліхромныя скульптуры апосталаў Пятра і Паўла. Крапаваны карніз з разарваным франтонам аддзяляе 2-і ярус алтара, утвораны 2 калонамі, што абрамляюць абраз у 8-граннай разной пазалочанай раме. Алтар завершаны гарэльефнай кампазіцыяй з выявай Саваофа ў воблаках. Ордэрныя элементы алтара размаляваны пад ружовы мармур.

Ёсць здагадка, што роспіс храма выканана мастаком Альфрэдам Ромером. Яго сядзіба знаходзілася ў некалькіх кіламетрах адсюль у вёсцы Каралінава. Незадоўга да смерці Альфрэд Ромер падарыў касцёлу Яна Хрысціцеля свой твор «Ісус Хрыстос і сірата».[1]

Па восі вежы ўсталяваны 8-гранны слуп вышынёй больш за 17 м, у кожнае рабро якога, паступова падымаючыся ўверх, урэзаны прыступкі з тоўстых (да 7 см) плах, якія пашыраюцца па меры аддалення ад восі[2].

Да Камайскага касцёла належалі дзве капліцы: Шыльвы і Аляхнішкі.[3]

Абраз Маці Божай з дзіцем

[правіць | правіць зыходнік]

Алтарны абраз Маці Божай з дзіцем быў напісаны прыкладна ў 1610 г.[4] у Кракаве. Паводле інвентароў XVIII ст. абраз Маці Божай Чанстахоўскай у Камаях лічыцца цудатворным. У 1995 г. былі скрадзеныя вырабленыя з срэбра чаканныя шаты абраза, пасля чаго яна знаходзілася на рэстаўрацыі. Сёння абраз мае першапачатковы выгляд.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Існуе меркаваенне, што ад касцёла меўся падземны ход да плябані і далей уніз да азярца і палаца Чаховічаў. Як сцвярджаюць жыхары вёскі Камаі, падчас пракладкі брукаванай дарогі Камаі-Гадуцішкі ля касцёла натрапілі на мураванае скляпенне падземнага ходу.[3]

Каля касцёла стаіць каменны крыж. Высечаны (XV—XVI ст.) з маналітнага граніту-валуна (вышыня 2,5 м, шырыня па гарызантальнай папярочыне — 1,88 м). Паверхня добра загладжаная і месцамі нават адпаліраваная. Разам з тым частка валуна знішчаная – яго намагаліся ўзарваць.[5]

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Мястэчка на старых фатаздымках
Касцёл. «Tygodnik Ilustrowany», 1878 Агульны выгляд Касцёл, 1917 Касцёл, 1930-я
  • Чантурыя, У. Камайскі замак / Уладзімір Чантурыя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 23 - 24.